Заброшенный гарнизон
Колькі мне разоў прыходзілася быць у такіх. Нейдзе па камандзіроўках. Расея. Польшча. ГДР. Украіна. Нейдзе па крымінальным справах. Нейдзе так , простая цікавасць.
І заўжды сустракаўся з запусцеласцю. Абыякавасцю. Як вайскоўцаў. Так і мясцовых ўладаў. Мяркую, ва ўсіх краінах блёку варшаўская дамовы адбывалася адзінае.
З канцу 80х. Нехта даў каманду фас. І нашыя афіцэры. Годнасць краіны. Кінуліся рабаваць свае. Тое, што народам пабудаванае. Не год, і не дваццаць.
Схемы розныя. Вынік адзіным. Ёсць. Паверце мне , 95 адсоткаў афіцэраў савецкай арміі, флоту. Яны есць ураджэнцамі Расеі. Ці дрэнна гэта . Я не ведаю, як было тым часам. У супольнасці з мясцовымі ўладамі. На ўсіх уроўнях. Зраблілі такі здзек. Рабавалі, кралі, свае. Роднае.
Я еду па першай лінейцы. Шчучын. БССР. Былая авіябаза. НАТА клясіфікавала яе аб’екты. Сотні самалётаў з 39га года.
Паршнявыя. Рэактыўныя . "Ішакі" і розніца ў 50 год, МІГ25. Апошнія. І апошні экіпаж. Развітанне нажаўжды.
Восень 1992. МІГ падняўся высока ў неба і перайшоў і піке.
І не выйшаў.
Байкі ўсякія ходзяць.
Паспрачаліся сябры, экіпаж. Аб чым? Ніхто не ведае. Служба. Кабеты? Так кажуць. Яны кахалі, закаханыя былі ў гэтае месца. Шчучын.
Існаванне СССР. Было існасьцю. Скончылася гісторыя.
Спісалі на памылку пілота.
Я крыху праехаў. Па першай лінейцы. Кінуў самахода. Іду да колішняй вежы. Дыспетчарскя вежа. Яна як каралеўны былы сьвет. Стаіць. Абодрананая . Іражавя. Першы паверх зашыты лістамі жалеззя. Размаляванымі мясцовымі райтэрамі. Палёт іх мыслі ніякі. Гэта не палет з паласы.
Яны паднымалі, хлопцы маладыя, у неба шматтонныя тарпеды нябесныя, седзячы у кабіне, амаль на рухавіку. Савецкія авіятары.
Кажуць , там у Шчучыне, кожны дзясяты паклаў самалёта ў глебу.
Статыстыка рэч жорсткая .
Я ійшоў вакол вежы .
Іржавы пункт нагледжання быў смяротным відовішчам.
Вакол ўсе пазарастала хмызняком . іржа . Пыл стагоддзяў. Але УПП не займаюць нядосыць. Каманда прайшла. З 98го году. Як пачалі ірваць пліты аэрадромныя. На поўнач адпраўляць. Юкасу. На поўнач. За капейкі пад’езды да вышак нафтаных класьці.
Але тут не далі. УПП жываая. Шчучын.
Закінутае жыцце.
Абышоў выкол вежы. Цішыня , пліты зараслі . Мхом і сьмеццем.
Нехта ўспомніў аб сілавыя кабелі. Жывыя грошу сёння. І бачно ,
як іх,
сьвежа ірвалі бульдозерам. Бронекабелі. Амаль учора.
І йду па першай
лінейцы. Насустрэч павольна крочыць старая кабета. Нясе ў руцэ малірованы малочны слоік. Без накрыўкі. З суніцамі. Такімі пахучымі.
Я пераймаю кабетку, якая нейчым нагадвае маю памерлую маму.
Кажу , мая мама тут навучалася , у 50х.
Старая кабета шырака расплюшчывае вочы , а дзе?
У тэхнікуму, заатэхнікаў. Адукоўвалась.
Вось яны лятуны і заляцліліся да нас .
Бабнікі. Пьяницы . Грошы ў іх. Вялікія. Пайкі.
Нашых і дзявок і кабет замуж браць сталі.
Нінка? Тураўлянка? Твая мацер? Мы ж з ёю сябрвавалі.
Я на трэцім курсе за старэйшага лейтэнанта выйшла. Прыгажун быў, курвэ.
А Нінка капітана начпрода адшыла.
Малайцом .
Мой і маёрам стаў. Біў мене.
Чорнай смерцю біў. У клубе яны гарнізоным нарэжуцца , у пятніцу , і па дзеўках. ****аваць. Потым старых, іх, сюды прывозілі. Жонкі сваіх. Кульгавых, старых, нягеглых.
Іх. Паміраць і даглядаць. Да нас , жонак нашых.
Шчучынскіх.
Біў ён мяне. Казаў , у нас рускіх , не бьешь - не любіш. Бацька мацер біў. А я ж бацькаў сын.
Ён лупцаваў мене. Мне жыць не хацелася.
Ён казвў , б’ю цябе, люблю.
Мене білі. Любілі.
Не даравала я.
Я напісала. На яго.
Гары ён гарам.
Пажурылі, на сходзе, жаночым. Казалі, ён радзіме служыць, краіне жыцце аддае, сацыялістынаму обшчэству. А ты з жыру бесішся. Ідзі лепей працуй.
Такая вось справа, а ў мене ўтрох дзетак ад яго. Куды ісьці...
Калі саюз разваліўса. Стала так цяжка.
А яны лёталі, гудзелі ля Шчучыну. Шыбы ў хаце трэсліся.
Яго апошні палёт усе памятаюць. Ванечкі майго. Кажуць па чарцы прынялі. На вежы. І ў неба. Мае бязмежнае неба. Як мае жыццё. Да неба падняліся . Высока. А потым, ручку штурвалу, ад сябе...
Я стаю каля самахода. Вежа. Іржавая вежа. І неба тут. Высока. Па першай лінейцы сыходзіць у далячынь цётачка, старая. Удава сапраўднага лётчыка былога СССР.
А я і імя яе забыўся спытаць.
Свидетельство о публикации №224062101297