Корова 2

Карова 2

Ёхан Леверда
_________________

Тэлэфанія

Браты, дваюродныя , як прыйшлі з войску, ў 70х, дамовівіліся, сувязь трымаць, як бы яно не было.
Жылі браты ў адной весцы, але адная частка была ў БССР  а другая ў УССР, з таго часу,   як   таварыш Панамарэнка  таварышу Сталіну прапанаваў, у 46ым. Беларусаў трохі абкарналі.  Да 1991га мяжы не было. Так. На мапе. Кахаліся . Шлюбам браліся. Шчаслівыя былі. Дзеткі гадаваліся. На вучобу хто ў Брэст, хто Роўна. А потым слупы і памежнікі. Суворыя. З двух бакоў. Раней неяк і на Радуніцу і на хаўтуры хадзілі.  Свае ж. Родныя.
Ацяперака як ня родныя.

Васіль крутануў стары палявы ціліхвон ТА-57 . Пасля вячэры,
- Пэтро, брат! Шчо там такэ здарыласа? Шчо там памежнікі верталеты  паднялі?
- а ні шо,  тваёй цеткі Алены,  корова да вас пайшла. У bljadкі.
Спі , куме.


Рецензии