Жук - рагач
Памятаеш , браце, як у Бечах стары дзед Іван Болькаў адбіваў касу. На бабцы, каля хаты пад вялічэзнымі ветламі. Кляп, ляп, ляп. Літоўку біў. Дзед буў такі стары, што мы не ведалі колькі яму год. Казалі у першую сусьветную шчэ змагаўса. Калі дзед не ляскаў малатком. Бо стаміўся. Даставаў з кішэні бляшанку з тытунём. Круціў цыгарку з нарэзанай на лісты раёнкі Новае Палессе. Пах самасаду такі смачны, цягнуўса над вечаровай вёскай. А мы, малыя, гуляліся каля петровых , у трактарным прычэпе. І ляцеў жук-рагач. Быў вечар. Жука зьбілі картузамі. Старэйшы з нас, Міша, па мянушцы Старшыня, сказаў, малыя, побачце, які ён прыгожы, не займайце яго. Жука пасадзілі на кійка. Праз колькі хвілінаў ён расчыніў крылы і з гукам бамбавозу павольна скрануўса і паляцеў у вечаровае неба. Потым мы жарылі сала на ражнах. У кожнага была луста свойскога хлеба. Сала кіпела і падала на скібкі. Было так смашна.
Потым ляснуў Чарнобыль. Сення з вескі засталіся занядбалыя хаты.
Жука-рагача я з тойго часу больш ніколі не бачыў.
1975 год.
Нейдзе на Палессі.
Свидетельство о публикации №224070800046