Пра Iвана

Пра Івана

На вяселлі ў Сашкі Заталочнага. Мы добра каўтнулі.  Сядзелі на беразе Немана. Адзіны раз распавёў Іван мне пра Аўган. 
 Мі8 іх забіраў. У гарах. Зіма. Абклалі іх душманы. Гелікоптр  завіс, а яны, застаўшыяся ў жывых, беглі са скалаў да вертушкі. Ванькінаму сябру  лопасцю галаву адсекла.  Неяк так, мой браце .

Мы сядзелі на беразе. Неман каціў павольна свае воды да Балтыйскага мора.
Я глядзеў на свайго сябра. Сляза скацілася з іванавага вока і ўпала ў Неман...

Іван , мой сябр на ўсе астатняе жыццё. 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →