Знаходка
Дарога ад Мiнска да вёскi Вераснiца, як казачны пасак пралягла праз лясiстыя мясцiны, перарэзаныя жывапiснымi рэкамi. Да горада Салiгорска раскiнулiся знаёмыя краявiды, Марта бывала тут ранней у розныя поры года, а вось далей адкрывала свой край упершыню. Зрэдку сустракалiся машыны, таму жанчына, як падлетак, часамi, гучна вiталася з махнатымi соснамi, лес глытаў яе прывiтанне. Гукi стракаталi па ялiнках. Было страшнавата, што выбягуць на крык лясныя жыхары, але, напэўна, яны былi ў пошуках вады, займалiся больш важнай справай, чым адгукацца на смяшлiвыя гукi. Стаяла спёка, такога лета не было вельмi даўно. Сонца свяцiла ў вочы: то з усмешкай хавалася за лёгкiя хмаркi, то клiкала на адпачынак на бераг Случы ды ў хвалi Прыпяцi. Кiдала святло поўнаю жменяю, скакала па шыбах, а потым, як жартаўнiк хавалася ў дрэвах. Пад промнямi свяцiлiся смагардам ялiнкi, Сонечныя зорачкi беглi па iх у глыбiню лясных даляў. Сосны, як каралевы, паважна хiсталiся, нiбы нахiлялi свае шапкi. Гледзячы на iх, Марта забылася пра свой узрост i ледзве стрымлiвала сябе. Хацелася разуцца i бясяком прабегчы па лесе за плывучымi хмарамi. Скавытаць ад уколаў хвойных iголак, строiць грымасы, флiртаваць з ветрам.
У Вераснiцы каля крамы Марту сустракала сястра сяброўкi, Людмiла, з прыгажуняй унучкай. Здалёку вандроўнiца прыняла яе за Лену, паслала прывiтанне гучным спевам аўтамабiля. Параўняўшыся было бачна, што звонку памiж iмi не так многа падабенства. Гэта сцвярджала яе разважаннi аб тым, что iснуе падобнасць не толькi тварам, станам, рухам, але i энэргетычнае, духоўнае, якое вельмi моцна звязвае, альбо разбурае радавод. Заўважыць гэта падабенства зблiзку вельмi складана, а на адлегласцi прарысоўваюцца беспамылкова ўсе рысы характару чалавека, яго страхi, упэўненасць… Для Марты гэта быў звычайна любiмы занятак.
Дамоў з`ехалася на выхадныя вялiкая сям`я. Самая маленькая гаспадыня, трохгадовая ўнучка Люды, так узрадавалася прыезду бацькоў, што вырашыла пафлiртаваць з цяплом, моцна апякла пальчык. Усе руплiва клапаталi над яе балячкай. У хуткiм часе дзяўчо развесялiлася, дом напоўнiўся сонейкам. Гаспадароў было многа, але яны ўмудралiся адзiн другому не мяшаць, дастаткова вялiкая колькасць людзей адчувалася адным цэлым i адначасова рознымi: са сваiмi мэтамi, думкамi, самапавагай. Спачатку Марта разгубiлася, а потым i не заўважыла, як утульнасць i цеплыня агарнулi, бы матулiна хусцiна, здавалася, што яны знаёмыя з дзяцiнства. Гэта сустрэча падкрэслiла жанчыне праўдзiвасць яе меркаванняў. Як кажуць, звычайна пазнаць чалавека вельмi цяжка, лёгка купiцца на яго заляцанне, паддобрыванне. Але калi знайсцi момант цiшынi, улавiць яго энэргетыку, то памылiцца вельмi цяжка. У гэтыя моманты словы лiшнiя, духоўная сiла, як рэчка цячэ цi цёмнай плынню, цi светлай. З першых хвiлiн яе агарнула лагоднае, мнагаграннае ручво, i яны плылi адзiным патокам усе днi адпачынку. З кожнай гадзiнай расла ўпэўненасць, што iх погляды на жыццё вельмi сугучныя, з задавальненнем дзялiлiся сваiмi думкамi i меркаваннямi. Зяць Люды руплiва вытапiў баньку i з павагай прапанаваў папарыцца на сон. Яна была, як нiколi, дарэчы, пасля дарогi.
Заўтрашнi дзень пачаўся з вандроўкi па гiстарычных мясцiнах. Малады гiд з такiм натхненнем, з вялiкай улюблёнасцю ў гiсторыю свайго краю павёў аповед, што перад вачымi вандроўнiцы, бы наяве, паўсталi тыя далёкiя часiны. Келля Кiрылы Тураўскага, яго пакуты, разважаннi пра будучынь. Абдымаючы гiстарычныя святыя крыжы калацiлася сэрца. Бударажылi думкi. Адна за адной узнiкалi, застаўлялi думаць, шукаць адказы, а iх не было. Чаму крыжы з далёкага Кiева адшукалi прытулак у Тураве, дзе знайшоўся чалавек, якi трымаў у сэрцы Бога? Час быў вельмi жорсткi, асаблiва, што датычылася рэлiгii. Гэты выпадак акрылiў гераiню, падарыў упэўненасць i моц, што чалавекам магчыма застацца пры любых умовах, калi не страцiў веру. Гонар за продкаў разрастаўся i ўсё лагодней абдымаў сэрца. Убачыўшы на тэрыторыi храма крыж памера большага за рост чалавека, нельга было не здзiвiцца: колькi ж мудрасцi i смеласцi было ў дзядоў, каб змагчы захаваць яго для нашчадкаў! Пачуццi калейдаскопам блукалi па венах, разносiлi радасць i смутак, перажытак i надзею, любоў i крыўду…
Пад вечар утрох, разам з двумя ўнучкамi Людмiлы, направiлiся на Струмень купацца. Да ракi была не вельмi добрая дарога i намнога далейшая. Гэта дастаткова вялiкае азярцо, з палогiмi, маляўнiчымi берагамi, Зялёныя, пышныя кустарнiкi аперазалi з усiх бакоў, быццам русалкi распусцiлi косы, каб захаваць ад вятроў. Праз iх багатыя, зялёныя шапкi, як штукар, заглядвала сонейка. Раскiдвала праменi, бы шукала крынiчкi, якiя б`юць на дне возера. Цела лашчылi то цёплыя, нагрэтыя за дзень хвалi, то халодныя струменi. Бадзёрыла i весялiла вадзiца сваiм массажам. Каля берагоў возера было упрыгожана жывым дываном з лiстоты гарлачыкаў i лiлей, на якiм стракацелi кветачкi. Ён нагадваў стракатую аздобу вiтрын. Марта адчувала сябе казачным персанажам. Водная роўнядзь павольна калыхалася, здавалася заклiкала нахiлiцца i паслухаць яе сакрэты. Час бег хутка i весела, маленькiя спадарожнiцы расцвечвалi яго сваёй непасрэднасцю. Сонца прытамiлася за дзень i пачынала садзiцца. Па царску распускала свае косы ў хвалi i блiскацела разам з рабiзнай вясёлкавымi колерамi, быццам развiтваючыся мiгала разнакаляровымi адценнямi, што спадзяецца на новую сустрэчу.
У панядзелак направiлiся паглядзець самую багатую вёску Беларусi, Альшаны, радзiму агурка, дзе яму усталяваны помнiк. Перад яе жыхарамi жанчынам хацелася схiлiць калена. Дабротныя, сучаснай архiтэктуры будынкi варажылi сваёй сцiплай прыгажосцю. Сэрцы напаўняў гонар за землякоў. З захапленнем разглядвалi плантацыi дурнiц, адыходзячыя за далягляд цяплiцы. Ахоплiвалi мары ўбачыць у хуткiм часе па ўсёй рэспублiцы сясцёр Альшан, i, як мага, больш.
Вечарам вырашылi адправiцца на раку, але дарога была кепская, пралягала вельмi глыбока выбiтая трактарам каляiна. Прыйшлося вярнуцца i паехаць зноў на Струмень. Дарога праз дамбу была нядрэнная, толькi што вузкая, не было магчымасцi развярнуцца. Дастаткова круты з`езд да азярца заставiў Марту пахвалявацца, але вялiкiх клопатаў не выклiкаў. Вада, як лагодная матуля, зняла напружанасць. Здавалася, яна разам з сонцам абрадавалася, што ўчарашнiя сябры вярнулiся. Сонца, як жменяй, раскiдвала па наваколлi разнакаляровыя блiкi. Вада лашчыла i не хацела адпускаць. Нават лiлея падрыхтавала да сустрэчы сваю белую сукенку. Кiвалi галоўкамi i усмiхалiся жоўтыя гарлачыкi. Было адчуванне, што возера сабрала найпрыгажэйшыя свае фарбы, надзела сваё самае зыркае убранне… Рыхтавалася, як маладуха, да сустрэчы з iмi. Вечар прабег, як хвiлiнка, вясёлыя дзяўчынкi весялiлi сваiмi гульнямi, смехам i рознымi пытаннямi. Наступiў момант збiрацца да хаты, госця пачала складваць рэчы ў багажнiк. Каб не перашкоджвалi сонечныя акуляры, павесiла на яго край. Якiсцi незразумелы гук прыцягнуў увагу, трошкi адхiлiлася, а багажнiк самастойна вырашыў закрыцца. Акуляры звалiлiся ў траву, ляжалi непрыгодныя для рамонту. Марта цяжка ўздыхнула, шукаючы адказ, чаму тая пяцдзесяцiрублёўка робiць замах на яе зрок.
Хваляванне аб тым, як падняцца на дамбу засланiла ўсе прыгоды. Спускацца было адносна не небяспечна, а вось уздым патрабаваў вялiкай увагi. Спачатку жанчына паспрабавала павярнуць направа, але калёсы забуксавалi ў пяшчаных хвалях. Правы паварот на насып быў вельмi стромкi i пясчаны. Надаць большую хуткасць было страшнавата, вельмi вузкая дамба, вялiкая верагоднасць яе пераскочыць. Прыйшлося зрабiць паварот налева i выязжаць заднiм ходам, пакуль не знайшлi шырэйшую пляцоўку. З вялiкай асцярожнасцю машына развярнулася i з лёгкасцю паплыла дахаты, дзе чакалi яблыкi з дамашняга саду i ягады.
Заўтра ранiцай прадбачылася зваротная дарога. Было трохi сумна развiтвацца з мясцiнамi, якiя госця паспела палюбiць, з сяброўкамi, Аленай i Людмiлай, прыгожымi шчабятухамi, унучкамi. Але дома чакалi справы. Дзецi Люды раз`ехалiся ранней рыхтавацца да працоўнага дня. За ўвесь час нiхто наконт згубленых грошай не патэлефанаваў, толькi якаясьцi сiла забiрала у гераiнi акуляры, як быхацелая падказаць. Вярнуўшыся дамоў Марта адчула сябе вельмi кепска: балела галава, але больш за ўсё спалохалi ногi. Ноччу без дапамогi рук не магла павярнуцца на другi бок. Унутры, як хтосьцi перацягваў канат, а магчыма пералiваў, цяжкую ваткасць. Ранiцай пайшлi ў ход розныя мазi, але не вельмi спяшалiся дапамагчы. Зразумеўшы, што самастойна не атрымаецца перамагчы невядомыя сiлы, вырашыла вандроўнiца звярнуцца да ўрача. Чаргi ля дзвярэй не было, доктар прымаў пацыента. Чакаць давялося доўга, але цяплiла надзея, што раз так шмат часу трацiцца на хворага, то вельмi ўважлiвы i сцiплы спецыялiст. Нарэшце, Марту запрасiлi ў кабiнет, маладая асоба, здавалася, уважлiва стала слухаць скаргi, потым зрабiла нейкi запiс i прапанавала направiць да неўрапатолага. Закончыла сваю прапанову пытаннем: «Хорошо?».
Жанчына ў гэты момант ухмыльнулася, успомнiла сябе гадоў трыццаць назад. Не магла выпiць простай вады, нiчога з`есцi, усё казалася прыкра салодкiм. Тэрапеўт выслухала i паслала да вуха-горла-носа, той паслухаў, пацiснуў плячымi i паслаў далей… Апошнiм быў неўрапатолаг. Марта стала падрабязна апiсваць свй стан, як кажуць, соты раз, а ўрач, здавалася, уважлiва слухае i робiць падрабязныя запiсы. Таму жанчына з радасцю пералiчвала ўсе сiмптомы. Прыпынiлiся яны адначасова, i пацыентка пацiкавiлася сваiм дыягназам, шчаслiвая, што яе хоць пад канец дня зразумелi. Неўрапатолаг кiнула на хворую таямнiчы погляда i шэптам спыталася: «А Вы сапраўды так адчуваеце? Я ведаю стальны прысмак, горкi, кiслы, а такi не сустракала». Марта вырашыла хутчэй пакiнуць кабiнет, бо, куды далей пашлюць, ведаў толькi Бог. Вечарам патэлефанавала знаёмаму доктару гепатолагу падзялiцца сваiм становiшчам. Адразу атрымала адказ, што гэта рэакцыя на травы, пачула параду эксперыментальна вылiчыць вiноўнiцу. Толькi той погляд неўрапатолага намякаў зусiм на другога спецыялiста, чым бы магло скончыцца, невядома.
Таму цяпер пацыентка на пытанне: «Хорошо?», адказала цвёрда, што не згодна i выказала просьбу абследаваць, магчыма ў мяне не парадак з сасудамi. Тэрапеўт здзiвiлася, што ў хворай ёсць сасуды i стала даказваць, што iх не бачыць, таму няма неабходнасцi рабiць здымкi, няма на гэта нiякiх прычын. «Раз няма неабхднасцi рабiць агляд, - парыравала жанчына, - тады Вы значыць вызначылi дыягназ на вока. Не ўтойвайце яго ад мяне». Але маладзiца ў белым халаце ўпарта даказвала, што не бачыць у хворай сасудаў, iх проста няма, i няма чаго даследваць. У назе быццам шкоднiкi пералiвалi сталёвую вадкасць, але ж яе не пакажаш, а яшчэ, як аказваецца, i сасуды адсутнiчаюць. Здэцца, не апошнiм чыслом месяца радзiлася жанчына, а ў Бога не хапiла для яе ног запчастак. Няўжо ў нябеснай канцылярыi таксама бытуе карупцыя? Марта паглядзела на гэта маладое мiлавiднае стварэнне i вырашыла даведацца, дзе рыхтуюць такiх вёрткiх спецыялiстаў. Бачна было, што дзяўчына ганарыцца сваёй адукацыяй, бо з такiм пафасам прагучаў адказ: «У Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце». Няўцешнасць выклiкала ў хворай унутраную усмешку, потым яна прабегла па вуснах i, як кропка, прагучалi фiнальныя словы: « Вось сяджу i думаю каго больш шкада: унiверсiтэт цi сябе? Як Вы думаеце?» Не ведаю што, але здаецца жаданне адстаяць сваю вучэбную установу, як падмянiла ўрача. Яна стала хутка пiсаць, потым ветлiва, з павагай працягнула выпiсаныя паперы на аналiзы. Папрасiла запiсаць свае дадзеныя i нумар тэлефона ды не хвалявацца, бо ўжо паставiла на чаргу на здымак. Паабяцала Марце, што хутка выклiчуць i направiла ў дзвесце дваццаць пяты кабiнет дыспансэрызацыi, дзе павiнны дадаткова выпiсаць накiраваннi. Жанчына ўсмiхнулася сэрцам: слава Богу, напэўна, не абдзялiў сасудамi, не ўсё згублена, ёсць надзея. Патрэбна радавацца, што не прапанавала замест лекаў часцей глядзецца ў люстэрка, каб успамiнаць пра свой узрост.
У дзвесце дваццаць пятым пакоi сустрэла з ветлай усмешкай прыгажуня ў белым халаце. Гледзячы на яе забылiся ўсе нягоды, церпялiва змерала кравяносны i вочны цiск, выпiсала яшчэ папер на аналiзы. Параiла пачакаць трошкi з праграваннямi. Марта з удзячнасцю глядзела на яе спрытныя рукi, прыемна было бачыць чалавека ўлюблёнага ў сваю працу. Скачачы на адной назе жанчына ў добрым настроi направiлася дахаты.
Вярнуўшыся дамоў, гераiня стала думаць пра лёс знаходкi. З самага пачатку, яна, па падказцы валожынскай сяброўкi, вырашыла ахвяраваць гэтыя грошы, калi не адшукае гаспадара, на дапамогу сабачкам у прытулку. Мяркавала купiць корм i адвесцi. Цяпер, як цапля, на адной назе, наўрад зможа здзейснiць. Стэлефанавалася з сяброўкай па занятках у мастацкай школе з просьбай дапамагчы. Пачуўшы параду, Марта схамянулася. Ёй прапанавалi перавесцi грошы знаёмаму валанцёру на аперацыю на вочы для коцiкаў…
Хутка прыйшла падзяка за ахвяраванне, жанчына прачытала малiтву за страцiўшага грошы незнаёмца i папрасiла за яго перад Богам…
Свидетельство о публикации №224073101001