Реинкарнация

от Романа

https://www.youtube.com/watch?v=TkL54oQgf6I


…Учора  ракі былі па пяць рублёў, але вялікія. Сёння ракі па тры рублі, але маленькія…. Адзін тут, заўтра(!) прапанаваў жабу. Па рублю прапанаваў. Занадта зялёную.  А ў мяне і рубля шчэ няма. Заўтрашняга.
Не рэінкарніраваў я шчэ назаўтра нічога. Нават капейкі не рэінкарніраваў. Ні даляраў, ні еўра, ані юаней не атрымалася яшчэ рэінкарніраваць на заўтра.
Свет заўтра будзе іншым!
Гэта бясспрэчна.
Гэта аксіёма!
Прапанова, не патрабуючая доказу.
Але я
 тутака
паспрабую гэта даказаць.
Калі б заўтра Свет быў такім як у знакамітым “Дні Сурка”, калі б можна было заўтра
выправіць учарашнія памылкі… Дык выпраўленне памылак было б не цудам.
Выпраўленне памылак было б звычайнай рэчаіснасьцю, чытач мой!!!
Каму б была патрэбная такая рэчаіснасць?
Каму?
Нават д’яблу такая рэчаіснасць была б не па трэб на я.
Таму, што яна б аніякай цаны не мела. І заўтра, і пазней, і раней.
Не было б такога Свету.
І яго няма.
Так вырашыў не толькі Бог!
Так вырашыла ўсё. Нават па-за межамі нашага тутэйшага Свету так вырашана.
Нахалера мне тая, заўтрашняя жаба? Нават самая-самая зялёная, нахалера? З яе не атрымаецца жонкі прынца. Не атрывмаецца нявесты царэвіча. З яе не атрымаецца і проста кабеты. Яна застанецца жабай зялёнага колеру. Толькі і ўсяго.
Бо яна будзе нездольная выпраўляць свае памылкі, чытач. Гэная жабачка. Яна ж толькі заўтрашняя. Не бачна сёння яе памылак. Не толькі нам з Вамі, чытач, але і ёй самой гэта сёння не бачна. Бо яе няма сёння. І нікому не патрэбна яе рэінкарніраваць…

А вось котку; не катА, і не кАта, котку я б рэінкарніраваў ужо сёння.
Мне вельмі спадабаецца,
 ужо некалькі год спадабаецца  Марыя Ржэўская з ейным кліпам на рускай мове, які называецца “Когда я стану кошкой»...
Кошки способны на многое. Они всегда!
Всегда гуляют сами по себе!
Они не от мира сего….
Яны як беларусы.

 до Марии

https://www.youtube.com/watch?v=UZ9ac7vb8-E


Рецензии