Далеч бясконцая
Да небасхілу.
Ноччу там сонца спіць –
Прывабіць сілу.
Далеч прыгожая –
Колер смарагда.
Песціць разложная –
Сэрцу парада.
Далеч прывабная,
Часам знямела.
Быццам параднае
Жыта шумела.
Далеч нязмерная,
Ты – неабсяжнасць.
Далеч бязмерная,
Як недасяжнасць.
Далеч – загадкаю,
Што ж ты хаваеш?
Цешыш здагадкаю –
Дождж праліваеш.
Далеч бясконцая,
Практыкум смелы.
Вось выгляне сонца –
Свет белы-белы...
Свидетельство о публикации №224080800302
Философские, замечательные стихи. Даль... Куда она нас ведёт и к чему?
Понравилось!
С уважением,
Владимир Войновский 08.08.2024 12:36 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 09.08.2024 08:50 Заявить о нарушении