Узбек

    Мішка, пабіты жыццём дзядзька, народжаны ўвесну пяцьдзесят дзявятага году, сядзеў на кукішах каля аўтазаправачнай станцыі. Дваццаць пяць  год мінула як зыйшла ў іншы сьвет Марына,  сонейка, жоначка родная. Пайшла ўвечары даіць карову. Прысела на зэдлік і не паднялася.  І вось, мусіць і зараз доіць  кароў, але нейдзе ў нябёсным статку. Цікава  там таксама фермы ёсць і загадчыца сухая Жанна, у якой Чарнобыль забраў сперша цыцкі, потым і прыстасаванне  жаночае, каб нараджаць дзетак?

Міхай, камісар. Такую мянушку прыклеілі хлопцы шчэ у школе, калі ў клуба прывезлі румынскую стужку. У якой прыгажун у капялюшы і наганам ў руцэ добра вырашаў справы. Аб справядлівасьці жыцця. Такім і быў Мішка. Справядлівым. 

Сядзеў Мішка. Міма праносіліся разнастайныя фуры,   іншаземныя кіроўцы пыхкалі цыгаркамі ў адчыненыя вокны. Зрэдку заязждалі на запраўкў заліць бак паліва вялізныя каміены. Кіроўцы спускаліся долу ў спартовых штанах і белых красоўках. Гергеталі на сваёй мове.  Мішка падхопліваўся і крочыў да іх. У надзеі прадаць фігуркі старажытных цмокаў, якія сам  рэзаў з комля старой ліпы, што паваліла у кутку агароду колькі год таму страшэнная бура.  Цмокі былі такія ладныя, але жахлівыя. Пакрытыя чорным лакам. З пукатымі чырвонымі вачыма і гойстрымі ікламі.  На жаль, рэдка хто набываў цмокаў. Баяліся нячысьцікаў, так разважаў Мішка, услых кажучы, гэта добрыя цмокі, гэтаж абярэг!

Але кіроўцы заскоквалі ў свае касьмічныя караблі і зьяждалі ў сусьвет. А Мішка ізноў сядаў каля трасы і чакаў, чакаў, што калі хто-небудзь прапануе яму сесьці ў самахода і выправіцца ў вандроўкі. І ён ніколі больш не вернецца сюды. Дзе гаротнікам існаваў апошнія гады. Бабылём.
Але ніхто не прапанаваў. Каму патрэбен такі суразмоўца і кампаньён у драных картовых штанах з рознакаляровымі лапікамі, зашмульцаваным картузу, стаптаных кірзачах з дзіркамі на халявах.

Міхай сядзеў, пыхкаў у неба смярдзючай прымай, увесну, калі з запраўкі падыйшла супрацоўніца Сьветка, унучка  школьнага таварыша.  У руках яна несла пакета, які варушыўся і міўкаў тонкім кацянячым галаском.
Во, дзядзько Міша, нехта выкінуў на запраўцы, можа забярэце, бо загадчык сварыцца, нельга жывелаў на АЗС трымаць. Інструкцыя не дазваляе.

Мішка зірнуў у пакета. На дне сядзела малое, брудное кацянё. З далонь. Мішка наважыўся пагладзіць і паказатать малое, з далонь памерам. Кацянё ўскочыла на рукаў ватоўкі і шпарка ўскочыла на грудзі і лізнула Мішку ў вусны.
Ну , ты, Узбек! Спрытны які.
Кацянё замуркала і хутка супакоілась.
З таго часу яны сядзелі цяперака ўдвох. Міхай і Узбек.  Каля шашы. Што парэзала веску на два кавалкі. Стары, з амаль спарахнелымі хатамі, дзе  ўжо старых не было, памерлі ўсе. І новый , з прэзідзенскімі дамкамі. Дзе маладыя калгаснікі ладзілі жыцце, сьмяяліся дзеткі.  Мукалі каровы. Брахаў на месяца кульгавы сабака па мянушцы Босы. Бо маладзік надыйшоў. А калі надыходзіць маладзік, то трэба брахаць на яго. Абавязкова!

Вось у такую хату і запрасілі Мішку. Дровы  парэзаць. Малады гаспадар прывез трактарны прычэп добрых дроваў, дубовых.  Парэшткі нейчае хаты. З суседняй вескі, у якой старыя ўсе памерлі. І хаты проста разбурвалі і закапвалі ў землю мясцовыя ўлады. Такі закон. Але рабочыя прадавалі тыя хаты на дровы, цішком. За пару пляшкаў гарэлкі.  Трэба ж неяк жыць.

У Мішкі захавалася старая бэнзапіла. Дружба-5. І часцяком Мішку запрашалі парэзаць дровы. Хто за чарку, хто за рубля. І накормяць шчэ.
Піла хоць і старая, але спраўна грызе бярвенні, бо Мішка пілу любіць і даглядае. І цэпы ў яго гойстрыя. Сусед з гораду машынку тачыць цэпа прывез. Лоўкая машынка, дзякуй суседу.

У нядзелю, ранкам, прыйшоў Мішка. Набоўтаў у капронавай каністры масла у бензін.  Прыладзіў стартэра, пяцягнў шворку. Застракатала Дружба. Даў абароты. Пяцягнула гарэлым маслам.  Крыху забагата даў, масла. Але нічога. Справімса да абеду.
З ганку, расчыніўшы сенцы, выйшаў малады гаспадар і стаў падкладваць бярвенні.
Работа строілась,  цяжка раўла піла,  дуб жа ж. Гэта табе не асіна,  мяккая і падатлівая.
Кірса жоўтымі струменямі вылятала з пад цэпу. Трапляла на штаны.  Дубовая кірса.  Моцная. І хуткая  як куля.
Піла цяжка загула, бо  трапіла на сучкі. Мішка зрабіў перагазоўку , даў поўны газ і націсну на ручкі з усяе моцы.
Піла загула высокімі абаротамі.  З разрэзу выскачыла маленькая трэсачка і ўдырыла Мішку ў шыю. Тонкім дзюрком палілася кроў.
Піла заглохла. Мішка паціху асунуўся на мягкую кірсу і страціў прытомнасць.

Калі прыехалі дактары на хуткай, Мішка шчэ дыхаў. Але выратаваць не атрымалася. Трэска прабіла сонную артэрыю...

Каля запраўкі, там дзе трасса Кобрын - Бранск. На мішкавым месцы сядзіць вялічэзны белы кот. Узбек.  Кожны дзень ён прыходзіць сюды. І чакае. Можа  спыніцца якісьці  МАЗ, Вольва ці  ДАФ,  з кабіны спрытна скочіць кіроўца, а гэта будзе абавязкова Мішка, у белай кашулі.  Падхопіць ката пад пахі.  Наблізіць вочы ў вочы. І мовіць,  Салам алейкум нябёсы высокія, Узбек! Паехалі!


Рецензии