Пяшчота
Трапяткая, ціхая, самотная.
Запануе раптам ад чагосьці?
Бурная, гарачая, маркотная.
Галаву закружыць надта ж смела,
Нежаданая, неспадзяваная.
Сэрца каб няшчаснае самлела,
Няўклюдаю той боль неадчуваны.
Ёсць замілаванасць, як пяшчота,
Неразгаданая, невымоўная.
Прыхаваць, прыкрыць яе ахвота,
Непатольная, бяда адмоўная.
Ёсць замілаванасць, ёсць, паверце...
Шчырая, дзівосная, цудоўная.
Сэрца цалкам пачуццю даверце,
Бо пяшчота гэта звыш чароўная.
Свидетельство о публикации №224080900354
Понравилось!
С уважением,
Владимир Войновский 09.08.2024 11:22 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 10.08.2024 08:23 Заявить о нарушении