Сiроцкая рэклама
Аб “карысці” тэлевізійнай рэкламы не казаў толькі лянівы; не стала выключэннем і я.
Ад той даўняй недакучлівай рэкламы штотыднёвіка “Аргументы і факты” з прэміленькім сабачкам, не засталося і следу. Гучнае, агрэсіўнае раскручванне сумнеўных тавараў сумнеўных вытворцаў займае вялізную частку телевізійнага часу.
Пры праглядзе старога добрага савецкага фільма я некалькі схібіла, не прыбраўшы гук падчас рэкламы. Памяшканне запоўнілася мужчынскім гугнявым голасам, які прэтэндаваў на адэскую гаворку: у вершаванай форме рекламаваліся сасіскі “Пікант” Пінскага мясакамбіната Беларусі.
Па сюжэце роліка, бацька трох дачок-падлеткаў нахвальваў сасіскі, прыгатаваныя “… у духоўцы і мікрахвалёўцы, на шпажках і з грэцкай кашкай…” (паслядоўнасць спосабаў прыгатавання пералічана па памяці аўтара). “Шэдэўр”вершаванага стварэння заканчваўся рыфмай “Пікант-гарант”.
Падчас гатавання беларускім “адэсітам” “найскладанай” другой стравы дачкі, узброіўшыся відэльцамі, з незадаволенымі тварамі сядзяць за сталом, перад пустымі талеркамі. А бацька “кідае пацеркі”, пералічваючы спосабы падрыхтоўкі каўбасных вырабаў і падаючы мудрагеліста ўпрыгожаныя стравы полаваспелым дочкам!
Па канчатку фільма я накіравалася на кухню: восень – час нарыхтовак. У апошнія гады кансервацый я раблю няшмат; у продажы цэлы год ёсць свежая гародніна і садавіна. Марыную і салю грыбы, ды з кабачкоў, перцаў і баклажанаў гатую леча, любімую зімовую агароднінную страву нашай сям’і.
Праца руцінная, звыклая, у галаве не трэба трымаць ніякай інфармацыі, усё робіцца механічна. Вось і вярнулася я да абдумвання тэлевізійнай рэкламы, вышукваючы магчымыя прычыны інфантыльнасці дзяўчын.
Магчыма, дзяўчынкі рана пазбавіліся маці. І ў яе смерці (ці сыходзе з сям’і?), прама ці ўскосна, вінаваты муж, інакш ён паводзіў бы сябе по-іншаму, не забягаючы наперад перад дочкамі. Пастаяннае пачуццё віны не дазволіла мужчыне прывесці ў хату другую жанчыну, якая навучыла б трох сястрыц рыхтаваць найпростыя стравы і сустракаць з працы галаву сям’і смачным абедам.
Другі варыянт утрыманскіх паводзін дачок – святкаванне Міжнароднага жаночага дня, калі ўсе дамашнія работы выконваюцца мужчынамі (пры наяўнасці іх у сям’і). Статус “сіротак” пры гэтым становішчы спраў усё роўна захоўваецца – бо дарослая жанчына за сталом адсутнічае! Ды і сасіскі – страва не святочная!
А можа, мама ў камандзіроўцы? Не, не падыходзіць, Восьмае сакавіка – непрацоўны дзень!
Мае разважанні перапыніў тэлефонны званок сына Дзяніса. Ён пацікавіўся, як справы, як здароўе, ці ходзім мы з татам на прагулкі, чым займаемся?
Коратка адказаўшы, што ўсё добра, хацела расказаць сыну, якое леча з памідораў, цыбулі і перцаў я рыхтую. Мне не ўдалося ўвайсці ў ролю выкладчыка кулінарнага тэхнікума; сын, пачуўшы першыя фразы рэцэпта, “уклінаваўся” у маналог і вымавіў:
– Так, мама, несучасная ты жанчына!
– Як, несучасная?! Ты ж у мінулы прыезд хваліў мае “дзіўныя” здольнасці камп’ютарнага карыстальніка. Маўляў, іду сямімільнымі крокамі ў светлую будучыню эфектыўнага ўзамадзеяння з думаючымі машынамі і хутка перасягну сына, айцішніка Пашу!
– Тваіх поспехаў у карыстанні гаджэтамі я не буду адмаўляць: што ёсць, тое ёсць! Я маю на ўвазе іншую праблему: некаторыя сучасные жанчыны не лічаць за патрэбнае гатаваць сям’е сняданкі-обеды-вячэры, а пра нарыхтоўкі і казаць не даводзіцца!
– Так ужо і не гатуюць? – засумнявалася я.
– Так, уяві сабе, логіка такая: раніцай і ў абед дзіцячы сад-школа накормяць, а ўвечар – печыва, вафлі і іншыя шкоднасці-салодасці!
– Ну, не ведаю, а як жа муж, бо нават “жалезная лэдзі” Маргарэт Тэтчэр, нягледзячы на занятасць, сама гатавала вячэру мужу, дарэчы, твайму цёзцы, Дэнісу!
– Калі гэта было, мама, яшчэ ў мінулым стагоддзі! Колькі вады выцякло, дакладней, колькі пакаленняў змянілася! Цяперашніе жанчыны “заточаныя” толькі на сябе, любімых! – вымавіў сын.
Я перавяла размову ў іншае рэчышча, успомніўшы, што аднойчы Дзяніс спытаў у мяне:
– Мама, а тата калі-небудзь што-небудзь гатаваў?
– Вядома, варыў яйкі і бульбу “у мундзіры”! – з гордасцю за “гаспадарчага” мужа, выдала я.
– Так, пашанцавала тату, – задуменна вымавіў сын, нічога не каментуючы.
– «Sapienti sat» (лацінскі крылаты выраз – “разумнаму дастаткова”), – падумала я, пачуўшы аб “татавым шанцаванні” і падаплёцы заявы Дзяніса.
Скончыўшы тэлефонную размову, вярнулася да разважанняў аб рэкламе, ужо з улікам заўвагі сына аб самаўлюбёных жанчынах:
– Можа, я дарма ў думках “асіраціла” паненак з рэкламы? Мамка, нябось, у цырульніка ці касметолага, некалі ёй займацца выхаваннем дачок! А то, крый Божа, вырастуць умелымі ды гаспадарчымі, ды і загубяць сваю прыгажосць, гатуючы дзецям і мужу карысную і здаровую ежу! Няхай мужыкі самі гатуюць, бо не дарма жанчыны змагаліся за эмансіпацыю!
Завяршаючы кухонныя справы, падумала:
– Калі банальная рэклама сасісак выклікала ў маём разуменні ўзнікненне парадаксальнага асацыятыўнага шэрагу, то трэба паменш тэлевізар глядзець, а то, не давядзі Божа, пачну філасофскія трактаты “складаць”!
P.S. У гастраноме я ўбачыла сасіскі “Пікант” і, супраць сваіх правіл – не прытрымлівацца рэкамендацый рэкламы, купіла іх на спробу. Каўбасны выраб, прыгатаваны з сечанага варанага мяса, сапраўды меў пахвальныя смакавыя якасці, як, зрэшты, уся мясная і малочная прадукцыя беларускіх вытворцаў.
Свидетельство о публикации №224081000948
американские сосиски, они стали любимым лакомством у людей, хотя были
сомнительного качества, но вкусные. Ну а сосиски "Пикант", разумеется, в сто раз
лучше, потому что производятся для своего народа.
Здоровья Вам, счастья и успехов!
С уважением,
Людмила Каштанова 05.09.2024 05:02 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Вы правы: белорусская мясная и молочная продукция отличается отменным вкусом.
Причина - жесточайший контроль заинтересованных ведомств за качеством сырья и готовых изделий.
С пожеланиями здоровья, благополучия и оптимизма.
Нелли Фурс 05.09.2024 14:05 Заявить о нарушении