Ёдзi
Ёдзі
Такі сабака. З мянушкай. Ён прыйшоў ранкам. Зусім ранкам. Казік, сусед, набраў грыбоў амаль засвятла. Шчэ калі раса. І нейдзе там, далёка , каля АЭС, вые самотны воўк і паднятыя па трывозе гелікоптры шнуруюць каля літоўскай мяжы. Казік прыйшоў з гэтым сабакам. Шэрым, невялікім, маленькім ваўчком. Але спрытны. Такога і на мядзьведзя можна нацкаваць. Учэпісты. Хуткі, як спружына. І гасрадара пільнуе, не дасць пакрыўдзіць. Кашаля белых прынёс Казік. Адразу так і вываліў на шырачэзнага стала, на верандзе. Во, хлопцы частуйцеся.
Пакусаў нас Ёдзі. Возера таке ёсць. На Блакітных азёрах, у Беларусі. Ёдзі. Прыгожае.
Сядзім у чарзе. У Мядзялі. Да дактару.
Казік сказаў, то вам за тое, што да касьцёлу не ходзіце.
Свидетельство о публикации №224081200714