Усмешка
Раней я вельмі скептычна ставіўся да тых, хто казаў, што звычайная ўсмешка, тым больш свая ўласная, здольная ўзняць сабе настрой і палепшыць душэўны стан. Ну як магчыма ўсміхацца, калі на душы сумна? Усмешка, вядома, будзе сумнай і фальшывай. Але я памыляўся. Чаму? Зараз распавяду…
Вось ужо некалькі тыдняў запар мне было вельмі сумна, быццам да мяне завітала дэпрэсія. Я думаю, што так яно і адбывалася. Ніхто не мог мне дапамагчы, хіба толькі што на нейкі час. Але потым усё вярталася. Я не ведаю, чым бы гэта ўрэшце скончылася, але выпадкова я затрымаўся ля люстэрка. Не скажу, што часта гляджу ў яго, бо не вельмі высокага меркавання наконт сваёй знешнасці, але зараз чамусьці затрымаўся ля люстэрка крыху дольш, чым заўсёды. І ўжо дакладна не скажу, чаму мне прыйшло ў галаву, дзеля жарту, паспрабаваць усміхнуцца, самому сабе. Ведая, што нічога не атрымаецца, акрамя сумнай усмешкі сумнага чалавека. Але вынік узрушыў – на мяне глядзеў прывабны малады хлопец, якому на погляд ну ніяк не будзе дваццаць тры гады, а значна менш. І гэты хлопец прыязна і шчыра ўсміхаўся мне з люстэрка. Хіба гэта я? Дагэтуль я ведаў толькі адзін тып сваёй усмешкі – сціплая, стрыманая, аднымі вуснамі. Але той хлопец, які сядзеў у люстэрке, нават не хаваў сваіх цудоўных белых зубоў. Ніколі не заўважаў, што я так умею ўсміхацца… Здавалася, што маё адлюстраванне жадае мне нешта сказаць, што яшчэ хвіліна, і ён парушыць маўчанне… Але гэтага, вядома, не адбылося. Праз хвіліну ягоны твар крыху засмуціўся, і я вырашыў пайсці далей, па сваіх справах, канешне, забыўшыся на тое, што жадаў зрабіць.
У той дзень я ніяк не мог заснуць. З галавы не выходзіў той хлопец, якога я бачыў у люстэрке, і якім быў сам я. І што ён жадаў мне сказаць? Мо мае думкі здаюцца камусьці дзіўнымі, але ж у тую ноч мяне толькі яны і хвалявалі. Не ведаю, колькі часу я праляжаў у ложку без сну, але нарэшце не вытрымаў і пайшоў зноў да люстэрка, стараючыся не пабудзіць брата.
Як і ў мінулы раз, маё адлюстраванне зноў заўсміхалася мне. Нават смутак, які мяне турбаваў, кудысьці знік. Але ж усё-ткі мяне нешта бянтэжыла, і я задумаўся. Нешта было не так, як раней. Я яшчэ раз пільна ўгледзеўся ў сваё адлюстраванне. Мабыць, я не заўважаў дагэтуль, якая мая ўсмешка прывабная… Не, справа не толькі ў гэтым, дакладна.
А мой двайнік усё ўсміхаўся і ўсміхаўся мне з адваротнага боку люстра, гледзячы мне проста ў вочы. Я з самотай глядзеў на яго – ну чаго ж я не магу быць такім, як ён? І тут мяне быццам нешта штурханула. Я ж больш не ўсміхаўся! Але маё адлюстраванне, як і раней, весела глядзела на мяне. Я крыху адыйшоў ад люстэрка. Мой двайнік не паўтарыў гэтага, толькі пасунуўся бліжэй. Тады я хутка наблізіўся да яго. Зараз мы стаялі насупраць адзін аднаго. І ён так лагодна ўсміхаўся мне, што я вырашыў – хто б ён ні быў, гэты чалавек, але ён мне не вораг. Я першы парушыў маўчанне:
– Э-э… Я не…
– Успокойся, я твой друг. Не бойся, – адказала маё адлюстраванне.
Я крыху асмялеў:
– Я и не боюсь. Но это что – сон?
– И да, и нет.
Я ўздыхнуў:
– Жаль. А я думал, что наконец-то нашёл друга, который меня поймёт, как никто другой...
Ён спыніў мяне рухам рукі:
– Я понимаю тебя, но не перебивай. У нас мало времени. Друзья у тебя ещё будут, а я… Разве ты бы хотел дружить с самим собой?
– Конечно!
Зараз ужо і ён больш не ўсміхаўся, толькі спачуваючы глядзеў на мяне:
– Ты же знаешь себя лучше, чем кто-либо другой. И знаешь, каким в последнее время стал. Ты изменился, причём не в лучшую сторону.
– Ну и что? Мы же с тобой отлично общаемся, мы поймём друг друга с полуслова. И наши взгляды на жизнь с тобой схожи.
Мой двайнік працягваў уважліва глядзець на мяне, і нарэшце пачаў:
– Ты прав. Но… Если дойдёт до ссоры, то ни один из нас другому не уступит.
– Ну почему же? Ты же – это я, а я – это ты. Мы не будем ссориться вообще, – не разумеючы, што ён мае на ўвазе, прамармытаў я.
– Верно, но ты сам не хочешь признать проблем, которые возникнут при нашем общении, пусть и не сразу…
Я спрабаваў спрачацца з ім, але ён зноў жэстам спыніў мяне:
– У нас очень мало времени, Саша. А сказать нужно не так и мало. Ты хоть догадываешься, зачем я пришёл?
– Э-э… Сообщить мне что-то важное?
– Именно, – кіўнуў ён. – А твоя проблема в том, что ты никого не слушаешь, и только твоя будущая девушка сможет переубедить тебя.
– А она будет?
– Будет, конечно. Но про неё чуть позже. Пока ты её не встретил, переубедить тебя могу только я.
Я ўдзячна паглядзеў на самога сябе ў люстэрке. І ўзрушана прашаптаў:
– Ты…
Той, другі Саша, зноў кіўнуў:
– Я. То есть мы. Ты сам. Пока ты сам не захочешь что-то изменить в своей жизни, то ничего и не изменится. Точнее, всё у тебя будет, я знаю, но тебе будет тяжело. Как мне в своё время… В общем, я тебе немного помогу.
Я з зайздрасцю глядзеў на гэтага чалавека ў люстэрке і, не вытрымаўшы, працягнуў руку і дакрануўся да халоднага шкла. Ён не паўтарыў гэтага, і толькі больш заўсміхаўся:
– Как думаешь, в чём наше главное отличие?
Я пільна агледзеў яго. Гэта быў я, але нейкі іншы. Лепшы, ці што...
– Ну, – прамармытаў я, – Ты другой.
– Это понятно, так в чём? – Саша шчоўкнуў пальцамі.
Я яшчэ раз кінуў позірк на яго, і, крыху саромечыюся, адказаў:
– Ты красивый.
Маё адлюстраванне хмыкнула:
– По сути ты прав, хотя ни ты, ни я, красивыми себя никогда не считали. А ещё?
– Ты уверенный, – выпаліў я. – Да и ростом повыше.
– А я о чём! – усклікнуў ён. – Расправь плечи, не сутулься! И мы будем похожи. Да, и ещё... Улыбайся! Помогает.
– И всего-то? – расчаравана вымавіў я.
– Да, всего-то! И всё изменится.
Я засмуціўся:
– Все мне так говорят…
– И правильно делают, – падхапіў Саша. – Думаешь, я таким, как ты, не был?
– Но как же ты смог?..
– А я таким стал благодаря ей.
– Кому? – я ледзь не закрычаў, хаця і дагадваўся, што ён мне адкажа.
– Тише, Саша. Имя не имеет значения. Моей девушке. Да-да. И твоей тоже. Но ещё не время.
Напэўна, мой недавер і смутак былі напісаны ў мяне на твары, таму што Саша стаў цалкам сур'ёзным:
– Да. Она будет. Имя я сказать не могу, и время, когда ты её встретишь, тоже. Это может всё разрушить.
– Ты или Бог, или ты из будущего, – я пасунўўся яшчэ бліжэй да люстэрка, і ўбачыў, як мой госць задаволенна ўсміхнуўся.
– Ну наконец-то. Да, я из будущего. Нет-нет, из ближайшего, конечно, не бойся, – запэўніў ён мяне, убачыўшы, што я жадаю спытаць яго. – Скажу только вот что – ты видишь большую разницу в нашем возрасте?
Я ў чарговы раз уважліва паглядзеў на яго:
– Совсем нет. Ты даже вроде как и помолодел…
– Да, – Саша зноў заўсміхаўся. – Благодаря ей.
– Значит, скоро? – прашаптаў я.
– Да, – паўтарыў ён. – Но я допустил ошибку: когда с ней познакомился, был очень грустным человеком, как…
– …я, – скончыў я, і ўздыхнуў.
– Вот-вот, – Саша таксама ўздыхнуў. – И это часто мешало нашему с ней общению. Поэтому постарайся стать счастливым уже сейчас. И у тебя всё будет лучше, чем у меня.
– Да? А я точно ничего не испорчу?
– Нет, даже и не думай об этом! – усміхнуўся ён. – Вообще она меня полюбила именно тогда, когда я перестал быть поклонником пессимизма. Ей самой иногда нужна была помощь, но я…
Саша яшчэ раз уздыхнуў. Крыху памаўчаў.
– Но сейчас всё хорошо, даже лучше. Я счастлив.
– Завидую тебе, – я ўсміхнуўся.
Мой двайнік паглядзеў на мяне і зноў заўсміхаўся ў адказ:
– А я тебе. Ты уже знаешь всё. А я-то не знал… Ай, ладно, всё равно мы достигли… достигнем одного.
Раптам люстэрка паплыло. Я захваляваўся:
– Скажи мне, друг, всё-таки сон это или нет? Если сон, то очень жалко…
– Не жалей. Да, сон. Однако непростой сон, – тут ён нават засмяяўся. – Разве в реальной жизни я бы до тебя достучался?
Маё адлюстраванне рабілася ўсё больш і больш расплывістым. Я хутка запытаў яго яшчэ раз:
– Мы ещё увидимся?
Цяпер я не бачыў яго, а толькі чуў голас:
– Нет, вряд ли, хотя… Кто знает? Удачи тебе, Саша!
– Удачи, – я заплюшчыў вочы, думая, што калі іх расплюшчу, то прачнуся ў сваім ложку. Але я бычыў толькі тое ж люстэрка, якое праяснілася. І майго адлюстравання там не было! Я залыпаў вачыма, крутануўся, і зноў паглядзеў туды. Ёсць… Але гэта быў я, не ён. Я ўздыхнуў:
– Ну что, грустный Саша, пора мне с тобой распрощаться. Думаю, тот Саша был бы этому очень рад.
Я памахаў свайму адлюстраванню, і яно паўтарыла мае рухі. Казка скончылася. Я павольна пайшоў у свой пакой і лёг у ложак. Заплюшчыў вочы. Не ведаю, колькі прайшло часу, але калі я зноў адкрыў іх, за вокнамі была раніца.
Я стрымаў сваё слова, якое даў самому сабе, а калі дакладней – таму мне, які прыйшоў да мяне невядома адкуль. І які быў так падобны на мяне, але не было ў ім таго смутку, які мучаў мяне доўгі час.
Як высвятлілася пазней, і ён мяне не падмануў. Мары часам маюць уласцівасць здзяйсняцца. Але ж хто ведаў, што так хутка…
20, 23 лістапада 2012 года;
20 жніўня 2024, Гомель, Шведская Горка (пунктуацыйныя праўкі, выпраўленне памылак афармлення дыялогу і іншых: было – здольна, губамі, сна, пытаўся (трасянка), зайздросцю, вытрамаўшы, запытаць, алюстравання; выдаленне лішніх словаў: «мяне», «я», «мне», «же», «свой»).
Свидетельство о публикации №224082001174
Татьяна Цыркунова 22.08.2024 12:27 Заявить о нарушении
Александр Чепа 22.08.2024 18:21 Заявить о нарушении
Александр Чепа 22.08.2024 18:25 Заявить о нарушении