Вясенняя журбота

Усё будзе добра. Кожны чалавек ведае гэтыя словы. Асабліва ў тыя моманты свайго жыцця, калі адчувае сябе кепска і намагаецца ўпэўніцца, што ўсё сапраўды будзе добра. Нават калі гэтаму нічога не спрыяе. Тры словы. Іх кожны з нас паўтарае не раз і не два, як нейкі заклён. Насамрэч, вельмі добра, калі ён сапраўды верыць у тое, што кажа, і ўпэўнены, што цуд здарыцца. І вось, праз нейкі час у жыцці чалавека з'яўляецца нешта добрае і светлае, а ён толькі больш пераканаўся, што ягоныя намаганні не марныя. І з гэтага часу яшчэ больш верыць, што цуд існуе, і з натхненнем працягвае сваю справу, адганяючы ўсялякія кепскія думкі. Пачынае заўважаць, што навакольны свет набывае яскравыя фарбы, а людзі, якія знаходзяцца побач, пачынаюць ветліва ўсміхацца, але зусім не кпліва, як яму здавалася раней. І гэта ўсё з'явілася толькі дзякуючы тром караценькім словам – усё будзе добра. Трэба толькі ўмець іх вымаўляць і шчыра верыць у іх моц.

Шкада, што я так і не навучыўся гэтаму.


29 траўня 2012 году;
22 жніўня 2024, Гомель, Шведская Горка (выпраўленне памылкі: было - "усміхацца").


Рецензии
Да, Александр, усё будзе добра - это как заклинание, как мантра, когда чувствуешь, что надо хотя бы немного верить в эту соломинку.

Наташа Шевченко   23.08.2024 22:45     Заявить о нарушении
Очень хотелось убрать последнюю фразу – там, где я сожалею, что так и не научился этому (верить в вышесказанные слова). Так оно и было на момент написания текста – 12 лет назад. А сейчас научился. Но решил оставить для истории. Спасибо за отзыв!

Александр Чепа   23.08.2024 22:54   Заявить о нарушении