Хваляванне
Асаблівае, бурнае, вострае.
Узрыў пачуццяў не абміне,
Выглядаюць сапраўднымі монстрамі.
Уласцівасцю сэрца майго –
Хваляванне душэўнае, шумнае.
Утаймоўваю рытмы яго –
Хваляванне глыбокае, тлумнае.
Пачуццё не пакіне ніяк,
Моцна вабіць – яно чараўнічае.
Хваляванне – яскравы маяк,
Адчуваю: ёсць штось таямнічае.
Хваляванне... Куды ж цябе дзець?
Непаўторнае ты, палымянае...
Загучыць, як гарачая медзь,
Ад яго і душа, быццам, п'яная...
Свидетельство о публикации №224082300547
Ваше стихотворение прямо в мою тему - волнение))) Спасибо за чудесные строки Вашего замечательного стихотворения!
Понравилось!
С уважением,
Владимир Войновский 23.08.2024 11:23 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 24.08.2024 10:42 Заявить о нарушении