Казка народная

Казка народная,
Неверагодная,
Вучыш дарослых, дзяцей...
Казка дзівосная –
З цёплымі вёснамі,
Поўная розных падзей.

Казка цікавая,
Маці ласкавая...
Склаў беларускі народ.
Выразы слёзныя,
Вобразы розныя,
Радасны слоў абарот.

Казка прыгожая,
Кожнаму гожая,
Мілы, квяцісты падман.
Сувязь раптоўная –
Казка чароўная...
Вось растрапецца туман.

Казка асветная,
Казка сусветная –
Мудрасць народа, статут.
Слова яскравае,
Жартамі жвавае,
Злосць заганяе ў кут.

Казка таемная,
Казка прыемная,
Дзецям, як радасны прыз.
У кожнай прыгода,
Мужнасць народа,
А заканчэнне – сюрпрыз...


Рецензии
Татьяна, здравствуйте!
В народных сказках мудрость, которая учит жить правильно. Спасибо!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   26.08.2024 10:56     Заявить о нарушении
Спасибо за отзыв, Владимир! Доброго дня Вам и Вашим близким! С теплом!

Татьяна Цыркунова   27.08.2024 08:48   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.