Сустрэча з землякамi
24 и 25 чэрвеня 2024 года ў гарадскім пасёлку Целяханы, што на Брэстчыне, адбыліся сустрэчы з нашымі землякамі, Уладзімірам і Таццянай Цыркуновымі.
Старшыня савета ветэранаў пасёлка Светлана Крэк прадставіла прысутным у зале Цыркунова Ўладзіміра Максімавіча, прафесара кафедры інфекцыйных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь. Ён расказаў пра свой жыццёвы шлях; пра станаўленне яго, як вучонага; аб інфекцыйнай паталогіі насельніцтва Беларусі і праблемах сучаснай гепаталогіі.
Я неаднаразова слухала выступы прафесара і заўсёды дзівілася яго здольнасці трымаць увагу аўдыторыі. Амаль дзве гадзіны доўжылася прамова Ўладзіміра Максімавіча; пасля яе завяршэння вучоны адказаў на пытанні слухачоў і пракансультаваў профільных хворых.
25 чэрвеня ў Целяханскім Цэнтры культуры і вольнага часу адбылася сустрэча жыхароў і гасцей пасёлка з нашай зямлячкай, паэткай Таццянай Цыркуновай.
Арганізатары сустрэчы падрыхтавалі выставу напісаных Таццянай адзінаццаці кніг: дзвюх – прозы і дзевяці – вершаў.
Светлана Крэк расказала прысутным пра бацькоў Таццяны, якіх добра ведала і часта іх наведвала, працуючы старшынёй пасялковага Савета.
Наталля Бінкевіч, вядучая мерапрыемства, дала слова аўтару. Паэтка прачытала некалькі вершаў з апошняга паэтычнага беларускамоўнага зборніка “Целяханы – зямны рай”.
Далей прагучалі творы на ваенную тэматыку; слухаючы верш “Нягодная дзяўчынка”, нават мужчыны не маглі стрымаць слёз.
Успомніла Таццяна пра сорак чацвёртую гадавіну смерці Ўладзіміра Высоцкага, якога лічыць сваім Настаўнікам у паэзіі.
Вершы Цыркуновай прачыталі члены клуба “Целяханская гасцёўня” Марыя Купрыянчык, Рамуальда Пархута і Наталля Бінкевіч.
У завяршэнне сустрэч з нашымі знакамітымі землякамі старшыня Целяханскага сельскага выканкама Аксана Мялік ўручыла Ўладзіміру і Таццяне Цыркуновым падзячныя лісты.
Свидетельство о публикации №224082901008