Трыбун

Трыбунам нарадзіцца трэба,
Навука ў гэтым не прычым.
Душы вялікая патрэба –
Адной з галоўнае прычын.

Трыбун... ён мае прыцягненне,
Прычынна-выніковы ход.
Прамова – як адно імгненне,
Чаруе словам маг народ.

Харызматычны, яркі, смелы,
Трыбун прывабны, мае густ.
Прамоўца добры ды ўмелы,
Натоўпа адчувае пульс.

Трыбун... ён дагаджаць не будзе,
Да мэты сокалам ляціць.
Народ прамову не забудзе,
Як слова праўды не любіць?

Трыбунам стаць не кожны зможа,
Гавораць часта неўпапад.
Зварот не кожны ладна зложыць,
Прамова дрэнна – заняпад.


Рецензии
Татьяна, спасибо за такое яркое и сильное стихотворение, с призывом к миру. А нужен только тот, кто сможет довести до всего мира простую истину - любите свою землю и ближнего своего как самого себя!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   02.09.2024 09:46     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Уладзімір! Слухаючы іншых прамоўцаў, хочацца ім дапамагчы...
Дар слова яшчэ не дар трыбуна... Чалавек можа добра пісаць, але данесці да слухачоў напісаннае не так і лёгка... Аб гэтым мой верш.

Татьяна Цыркунова   03.09.2024 08:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.