Клямка

Клямка

Стары Царскі сядзеў на доўгай лаве у першай хаце. Не спалося.Зусім. Думаў аб мацер. Здымак з пахаванняў стаяў тут, на стале, каля саланіцы. Чорную паску Царскі зняў, са здымку. І так вельмі цяжка ў думках.  Маці глядзела на Царскага чысьцюткімі блакітнымі вачыма.
Дзе там ты, Мама?

Як тым годам маці памерла на руках Царскага, ён толькі чтэры разы заходзіў у другую хату. Так, нешта ўпарадкоўваў.  Скінуў павуцінне з абразоў. Падмёў фарбаваную падлогу. Зачыніў юшку ў няпаленай грубцы.  З гадзіну сядзеў моўчкі. Глядзеў на вытканага ката у раме. На жоўтыя з фальгі кветкі на чорным аксаміту, прыціснутыя старым шурпатым шклом, якія маці прывезла з Валыншчыны, пасля вайны. За блакітнай рамай на пажоўклых картках месьціліся сваякі. Хто на вяселлі. Хто ў дамавіне. У вайсковым строі. І ніхто не пасьміхаўся. Хто зараз дзе?

Царскі сядзеў. Захацелася паліць.  Дастаў з прыпечка торбачку з пахучым тытунём-самасадам, які колісь падараваў сусед, пакойны Васіль.  Скруціў цыгарку, ня з першага раза прыпаліў, цьхву ты, барысаўскія запалкі,і з асалодай пыхнуў у столю.  У калідоры ляснула клямка. Каго там нячысцік нясе.
Пачакай Мамуся.
Царскі ціхенька падняўся з лавы і зрабіў крок.  У вачох раптам сцямнела. Царскі ўхапіўся за стала, з якога мякка глядзела мама.  Чортава сіла пацягнула Юзіка за плечы.


Ачухавса  Царскі ранкам. На падлозе. Тхнула гойстра мышамі.  Певень заспяваў. Нейкім дрыготкім  дурным голасам: курва-ку-карэку.
Балела патыліца. А ў галаве круцілася карцінка. Ён, зусім малы. Сядзіць ў ночвах. У цёплай вадзе, голы. За вакном сьнег. Маці намульвае яго простым мулом.  Муло шчыпле, кусае, троху есць вочы. Мама бярэ вялікую гладышку і шчыльна палівае цёплаю  вадою на галаву, на косы, на плечы. У печы, гудзе агонь.  За сталом у выцьвілай гімнасцёрцы сядзіць ягоны бацька, які загінуў на апошняй вайне і робіць нейкія нататкі ў чысьленьніку...

Я доўга зьбіраўся на вёску, на Палесьсе. Колькі год там ня быў.  А вось і бубуліна хата. Занядбаная. Мусіць там , у сярэдзіне ўсё спарахнела. І мышы пашаткавалі ўсе, што не расцягнулі сваякі. Я зняў замка, штурхнуў нагой унізе дзверы і рашуча націснуў на халодную іржавую клямку...


Рецензии