Мне шкада...

Мне шкада – не прайшлі дружна, разам,
Па жыцці мы з табою гады.
Развітанне не стала абразай,
Дух гарэзлівы быў, малады.

Не звілі мы з табой, нібы птахі,
На прадвесні гнязда, вельмі жаль.
Не гучалі ні охі, ні ахі...
Не з табой я надзела вуаль.

Не з табою быў шлюбны мой танец,
Не для нас Мендэльсон прагучаў.
Паўстае напаследак пытанне:
Хто мне «Горка!» тады пракрычаў?

Я ў думках цябе ўспамінаю,
Шлях сумесны не склаўся – шкада.
Добрым словам вясну памінаю,
Хай цябе не сустрэне бяда.

Нечаканай сустрэчы не рада.
Не збылося – навошта было?
Сёння слушнай здаецца парада:
У нябытнасць цяпло адплыло.


Рецензии
Татьяна, здравствуйте!
Замечательные стихи, прочитал Вашу лирику с большим удовольствием! Красива!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   06.09.2024 12:28     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Уладзімір, за водгук! Добрай раніцы ды поспеху ў справах! З цяплом!

Татьяна Цыркунова   07.09.2024 08:24   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.