Скрыжаваннi

(урывак з аповеду «Мая самота» (перакладзены пакуль толькі ён), арыгінальны твор – «Моя тоска» (2012, 2013)

Не люблю скрыжаванні. Яны вымушаюць абіраць накірунак, а я баюся рабіць выбар, які можа паўплываць на мой лёс, тым больш, што наступствы ніколі не вядомы. Заўсёды цягне пайсці і направа, і налева адначасова. Канешне, можна спачатку абраць адну дарогу, а калі не спадабаецца, вярнуцца і прайсці іншым шляхам. Але хто гарантуе, што там будзе лепей? А калі ты згубіш свой лёс, які чакаў цябе на тым напрамку, ад якога ты адмовіўся? Але як вызначыць менавіта той, шчаслівы? А ніяк. Толькі даверыцца свайму пачуццю, якое, вядома, можа і памыляцца, таму што ніхто не ведае, што чакае нас наперадзе...


20 (?) кастрычніка 2022, Яроміна.


Рецензии