Наша хата на таленты багата

«Наша хата на таленты багата»

Пад такой назвай 27 красавіка 2024 года ў Целяханскім Цэнтры культуры і вольнага часу праходзіў раённы агляд-конкурс творчых калектываў клубных устаноў, прысвечаны васьмідзесяцігоддзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У малой зале Цэнтра былі выстаўлены вырабы мясцовых умельцаў, якія перад пачаткам мерапрыемства маглі агледзець усе жадаючыя.

Я здзівілася майстэрству землякоў. У экспазіцыі былі прадстаўлены работы ў стылі пэчворк Таццяны Рабулец, звязаныя кручком вырабы Людмілы Мялік, бісерапляценне Ніны Купрыянчык, вышыўка крыжыкам Ніны Жырко, алмазная мазаіка Таццяны Кавалевіч, лялькі, кашпо і іншыя вырабы Святланы Кавалевіч, а таксама работы гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацства “Чараўніца”.

На стэндзе “Сцяна памяці” – групавыя фатаграфіі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пасёлка, газеты і ўлёткі ваенных гадоў “Перамога”, “Чырвоная Зорка”, “За Радзіму”, “Праўда”, “Бі ворага”, а таксама пажоўклыя ад часу лісты-трохкутнікі.
Вядучая мерапрыемства Таццяна Мялік распавяла аб значнасці юбілейнай даты, свайго роду кульмінацыі трохгадовай барацьбы беларускага народа супраць гітлераўскіх акупантаў.

На суд глядачоў і журы была прадстаўлена канчатковая версія літаратурна-музычнай кампазіцыі “На сонечнай паляначцы” рэжысёра Наталлі Бінкевіч у выкананні артыстаў народнага тэатра і ўдзельнікаў клубных фарміраванняў.

У праграме прагучалі песні патрыятычнай тэматыкі і прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне ў выкананні салістаў Цэнтра культуры і вольнага часу Алены і Людмілы Мялік, Жанны Абрамчук, Святланы Молаш, Андрэя Віктаровіча, Валянціны Палуяновіч.
Выступілі вакальныя ансамблі “Надзея”, жаночае вакальнае трыа “Настрой”, дуэт Жанны Абрамчук і Валянціны Палуяновіч, дзіцячы вакальны гурт.

Школьнікі, якія сядзелі ў пярэдніх шэрагах, нягучна абменьваліся меркаваннямі аб убачаным; самыя цікавыя выступленні запісвалі на мабільны тэлефон.

Выхаванец Целяханскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы Яўген Цымбал расказаў верш “Дзве сястры ўцякалі ад вайны…” Сяргея Сухоніна*. Жэня чытаў твор роўным, бясстрасным голасам, падвысіўшы яго толькі ў момант апісання трагедыі, якая здарылася:

«… Нет, не надо, – разносился крик, –
Люди, люди, разве так бывает?...
Старший брат, Иван, в бою погиб …
Папу с мамой немцы расстреляли …

Почему так много в мире зла?...
Разве жизнь сестры моей – игрушка?...
Медсестра за плечи увела
С поля восьмилетнюю старушку».

Школьнікі, якія знаходзіліся ў зале, прыціхлі; дарослыя гледачы ўпотай выціралі слёзы.

Удзельнікі танцавальнага гуртка “Азбука рытму” выканалі кампазіцыю “Сэрца беларуса”, а выхаванцы Целяханскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы ў касцюмах сапраўдных дэндзі – энергічны “Танец джэнтльменаў”.

Акціўны ўдзел ў падрыхтоўцы мерапрыемства прынялі мастацкія кіраўнікі Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Мялік, Валянціна Абрамчук, Аляксандр Гардзейка і Жанна Абрамчук.

*Верш аўтара Сяргея Сухоніна “Дзве сястры ўцякалі ад вайны …” размешчаны на расійскім сайце “Стихи.ру”.


Рецензии
Какой интересный необычный язык. Наверное, очень трудный для русского человека ввиду большой схожести. А писать слово "коммунизм" через А и с одной буквой М - это вызов здравому смыслу. И вообще белорусский похож на изуродованный русский. Но это такая же правда, что французский или итальянский - это изуродованная латынь. Нет, это самостоятельные языки. Но у языков свои законы.

Сергей Елисеев   10.12.2024 11:27     Заявить о нарушении
Благодарю за отзыв, Сергей!

Не соглашусь с Вашим толкованием восприятия белорусского языка - "изуродованный русский".

Белорусский язык очень мелодичный и выразительный, недаром для русского Владимира Мулявина он стал родным.

А белорусская "абыякавасць" гораздо колоритнее русского "равнодушия"!

С улыбкой и любовью к русскому языку.

Нелли Фурс   10.12.2024 12:24   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.