Пiсьменства - цуд

Пісьменства – цуд, багацце мовы,
Народ – вялікі ўладар.
Пісьменства – база для асновы,
Для беларуса – шчодры дар.

Пісьменства праслаўляе слова,
Якое набярэ вагу.
Прыняць яго ўсе гатовы,
І я ў тым ліку – зберагу.

Пісьменства нібыта люстэрка –
Адлюстраванне, лад жыцця.
Уладу набыла паперка –
Не будзе слову забыцця.

Пісьменства, як народаў звязак –
Набліжаны да мас працэс.
Ён для ўлады – абавязак,
Вытворчы, выбраны эксцэс.

Пісьменства, як залог культуры,
Мы без пісьменства – дзікуны,
Хоць самавітыя фігуры,
Як без жакея скакуны.

Пісьменства – вось крыніца ведаў,
Праслаўлю да яе хаду.
Хто мовы роднае не ведаў,
Той на плячо ўзваліў бяду.   


Рецензии
Татьяна, здравствуйте!
Чётко, красиво и мудро написано стихотворение. Спасибо!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   16.09.2024 11:17     Заявить о нарушении
Добрай раніцы, Уладзімір! Шчыра дзякую Вам за водгук! З добрымі пажаданнямі!

Татьяна Цыркунова   17.09.2024 09:55   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.