Вясна бел

Вясна-вясна ... гэта птушкі; плямы  пашарэлага и расталага снегу; пралескі; звонкая іскрыстая кропель; зарослыя елкай распадкі над ракой, якія дыхаюць па начах белым туманам; нейкі адмысловы хмель бярозавага соку; яркага свісцячыга ляснога вогнішча і песні; на камянях у лясным ручаi мыеш свой твар. Трэба самому адчуць у поўнай меры свежасць росных лясных сцяжынак і пачуць рэха... нервова разамну ў руцэ цыгарэту і нецярпліва чыркну запалкай... вясна-вясна... дзіўная пара. Заўсёды перадае гэта пачуццё, прыносячы часам нейкае трывожна-тужлівае адчуванне неўладкаванасці і нязбытнасці чагосьці. У грудзях шчымлівае пачуццё чагосьці адыходзячага, незваротна страчанага, ня выяўленага. Страта сціскаючым комам падкочвае да горла, выклікае боль растання і нязбытных надзей ... вясна-вясна ... толькі потым, праз шмат гадоў, я зразумеў, што гэта было развітанне са сваёй уласнай юнацкасцю...


Рецензии