Ён сапрауды Быу там...
Усім нам падабаюцца падарожжы. А калі гэта хоць і недалёка,але з малітвай і з мэтай прыгарнуцца да сапраўднай Сьвятыні, то гэта ўжо пілігрымка – вышэйшая ступень падарожжа. У красавіку бягучага года Беларусь наведала Вялікая Сьвятыня – часьцінка Паска ( Пояса) Найсьвеньшай Маці Боскай. Першага красавіика, напярэдадні майго дня нараджэння Сьвятыня Была ў Слуцку, у Міхайлаўскім Саборы. Наш добры бацюшка айцец Андрэй прапанаваў мне і яшчэ некалькім парафеянкам наведаць Слуцк і прыгарнуцца да Сьвятыні.
Усё спрыяла маленькай пилігрымцы: і цудоўнае сонечнае надвор,е, і тое,што я хуценька прыняла ўсіх хворых, і тое,што больш ніхто не звярнўся ў мой кабінет. Выехали ў добрым настроі .Усю невялікую дарогу маліліся і сьпявалі духоўныя сьпевы. Вось і неўзабаве паказаўся Слуцк, вось і старажытны Міхайлаўскі Сабор. Перад ім паабапал сьцежкі, упрыгожанай жывымі кветкамі , стаялі такія ж як і мы пілігрымы, іх было вельмі шмат. Усе чакакалі прыезду Мітрапаліта Веньяміна Са Сьвятыняй. Вось пад,ехаў невялікі «бусік». З яго выйшаў Мітрапаліт у суправаджэнні некалькіх сьвятароў, адзін з іх нёс невялічкі прыгожы каўчэжац з часьцінкай пояса Найсьвеньшай. Усе рушылі ў Сабор, за імі і мы. Нечакана людскі натоўп выняс нас наперад, і мы апынуліся амаль поруч з Мітрапалітам і Сьвятыняй. Сабор невяликі , людзей шмат: ні назад, ні ўперад. Мне вельмі цяжка стаяць. Я азіраюся навокал, і амаль за намі бачу на невялічкай лавачцы вольнае месца на аднаго чалавека, якраз як для мяне. З удзячнасьццю да Госпада, скарыстоўваюся такой цудоўнай магчымасьцю. Наш Нябесны Айцец сапраўды Быў там, у Саборы і Паклапаціўся праз мяне!
« Отец наш Небесный Печётся о каждом из нас…»
Міитрапаліт адслужыў Акафіст Найсьвеньшай Маці Боскай. Мы, разам з усімі прасьпявалі колькі народных сьпеваў Найсьвеньшай, без таўкатні , спакойна прыгарнулі ся да Сьвятыні і выйшліи з Храма, і зноў Нябесныя Сілы Спрыяюць нам. Мы апынуліся сам насам з Мітрапалітам. Айцец Андрзй папрасіў благаславення, а за ім і я падыйшла да Мітрапаліта. Строгі аскет, Мітрапаліт Веньямиін усьміхнўся мне і паклаў сваю руку мне на голаў. Яго тоненькая, здаецца празрыстая рука, нечакана цёплая, нават гарачая. Мне стала цёпла і лагодна на сэрцы. Вярталіся мы ў цудоўным настроі з удзячнымі малітвамі і царкоўнымі сьпевамі .
Дзякуй Табе, наш Нябесны Айцец , за цудоўную пілігрымку, за такое незвычайнае віньшаванне з надыходзячым днём нараджэння!
Свидетельство о публикации №224092000533
Прочла с интересом. Многое поняла. Остался очень приятный осадок, словно сама посетила святые места.
Спасибо Вам!
Кристина Заяц 28.03.2025 07:37 Заявить о нарушении
Антонина Кирножицкая 28.03.2025 20:27 Заявить о нарушении