Беларусь рэспублiка-партызанка

 
Беларусь – рэспубліка-партызанка

У пачатку траўня 2023 года мы з сястрой Таццянай глядзелі тэлевізійную музычную праграму, у якой выконваліся песні ваеннай тэматыкі. Мы выраслі на творчасці савецкіх паэтаў-песеннікаў і, добра ведаючы творы, падпявалі прафесійным артыстам.

Зрэдку каментавалі якасць тэкстаў, адзначаючы глыбіню і выяўленую сэнсавую нагрузку вершаў, якія надоўга застаюцца ў памяці.

Загучалі знаёмыя акорды песні “Смуглянка”. Я падрыхтавалася “дапамагаць” спеваку, але раздаўся тэлефонны званок. Каб не перашкаджаць блізким, я выйшла з памяшкання, паразмаўляла па тэлефоне і вярнулася ў момант завяршэння выканання.

– Добрая песня, – заўважыла я.

Сястра няпэўна паціснула плячыма і вымавіла:

– Песня-то добрая, але пра які партызанскі рух ідзе гаворка, калі ў час Айчыннай вайны колькасць добраахвотнікаў з ліку грамадзянскага насельніцтва Малдавіі, якія абаранялі Радзіму, была вельмі нязначнай?!

Пасля заканчэння канцэрта я звярнулася да Вікіпедыі і даведалася, што “Смуглянка” была часткай сюіты, напісанай кампазітарам Анатолем Новікавым і паэтам Якавам Шведавым у 1940 годзе па замове Кіеўскай асаблівай ваеннай акругі. У песні ішла гаворка пра дзяўчыну-партызанку часоў Грамадзянскай вайны, а ўся сюіта прысвячалася герою Грамадзянскай вайны ў Расіі Рыгору Катоўскаму. 

У даваенныя гады песня не выконвалася, а ў 1944 годзе мастацкі кіраўнік Чырвонасцяжнага ансамбля Аляксандр Васільевіч Аляксандраў папрасіў кампазітара паказаць песні для новай праграмы калектыву.

У ліку іншых твораў А.Новікаў прадставіў і “Смуглянку”, якая спадабалася кіраўніку Чырвонасцяжнага ансамбля.

Упершыню калектыў выканаў песню ў 1944 годзе. З залы імя Чайкоўскага канцэрт трансліраваўся па радыё і “Смуглянку” пачулі многія радыёслухачы, якія перанеслі гісторыю часоў Грамадзянскай вайны на падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Я пераказала сястры змест артыкула.

– Гэта мяняе справу. Як мне памятаецца, за ўсе гады акупацыі толькі чатыры ці пяць тысяч добраахвотнікаў з ліку грамадзянскага насельніцтва Малдавіі ўключыліся ва ўзброеную барацьбу за свабоду і незалежнасць краіны. А ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны колькасць партызан была на некалькі парадкаў вышэй, чым у Малдавіі.

З цягам часу я забылася пра нашу размову.

Пры падрыхтоўцы артыкула “Гісторыя аднаго медаля” я затрымалася на фразе з кнігі “Нашы Целяханы”* маёй сястры Таццяны Цыркуновай: “… Да канца 1943 года Целяханскі раён стаў суцэльнай партызанскай зонай, на тэрыторыі раёна знаходзілася каля пяці тысяч партызан”.

– Пра “пяць тысяч партызан” я раней недзе чула. Толькі дзе? – спрабавала ўспомніць я.

Не ўспомніла. Выконваючы хатнія справы, увесь час вярталася да тэмы “пяці тысяч партызан”.

– Склероз, нічога не зробіш, – “суцешыла” сябе на сон будучы.

І ў маладосці, і ў сталыя гады я заўважала цікавую асаблівасць галаўнога мозгу: без усялякай вонкавай прычыны ён раптам пачынае “баставаць”. Не атрымоўваецца ўспомніць фамілію вядомага акцёра ці рэжысёра, назву або аўтара любімай кнігі, сталіцу якой-небудзь дзяржавы … Аднак, праходзіць нейкі час – у кожным выпадку – розны, і патрэбная ячэйка запамінання адчыняецца, даючы запатрабаваную раней інфармацыю.

Файл памяці адкрыўся на наступную раніцу: “гэта словы Таццяны аб колькасці малдаўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

На мой запыт аб партызанах Малдавіі інтэрнэт-энцыклапедыя адказала: “… Але найбольшую эфектыўнасць малдаўскі партызанскі рух набыў у 1943-1944 гг., калі на яго тэрыторыю выйшлі савецкія разведгрупы. Усяго з 1941 года па 1944 год агульная колькасць малдаўскіх партызан склала дзесьці каля пяці тысяч чалавек (калі падсумаваць колькасць па гадах)”.

– Мела рацыю сястра: казаць аб масавым партызанскім руху ў Малдавіі падчас Вялікай Айчыннай вайны не даводзіцца: пяць тысяч партызан у Малдавіі і пяць тысяч – у адным толькі Целяханскім раёне Беларусі! Ды і “эфектыўным” у жыхароў рэспублікі яно стала тады, калі ўжо быў наканаваны вынік вайны, – разважала я. – Цікава, а як выглядала сітуацыя ў іншых рэспубліках Савецкага Саюза, цалкам акупаваных фашыстамі?

Я адабрала лічбы колькасці партызан у  Беларусі, Украіне, Малдавіі, Літве, Латвіі і Эстоніі. Узгадала навуку загадчыка кафедры арганізацыі аховы здароўя Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, прафесара Эдуарда Антонавіча Вальчука: “Ніколі не аперыруйце абсалютнымі велічынямі, заўсёды пераводзіце іх у адносныя паказчыкі – на сто працуючых, на тысячу народжаных жывымі, на сто тысяч насельніцтва …”.

Запытала звесткі аб колькасці насельніцтва акупаваных у 1941 годзе рэспубліках (дадзеные 1940 года) і вырашыла разлічыць паказчыкі на тысячу жыхароў.
Безумоўна, гаварыць аб рэпрэзентатыўнасці выбаркі не даводзіцца, бо да моманту вызвалення ад фашыстаў акупаваных тэрыторый колькасць насельніцтва рэспублік значна зменшылася. Тым не менш, можна скласці агульнае ўяўленне аб характары ўзаемадзеяння захопнікаў і мірнага насельніцтва шасці занятых нацыстамі рэспублік Савецкага Саюза.

Найбольш цярпімымі да фашысцкай акупацыі аказаліся літоўцы – 0,34 партызана на тысячу жыхароў рэспублікі. Украінцы і эстонцы таксама былі дастаткова талерантнымі да захопнікаў – 1,2 і 1,3 партызана на тысячу насельніцтва. Два малдаваніны і два з паловай латыша з тысячы жыхароў рэспублік прымалі ўдзел ва ўзброенай барацьбе з акупантамі.

Не ўяўляецца магчымым прааналізаваць, як ішлі справы з партызанскім рухам у Расійскай Федэрацыі. Дзесяць абласцей Расіі (Маскоўская, Ленінградская, Калінінская, Смаленская, Арлоўская, Курская, Тульская, Варонежская, Растоўская і Сталінградская) былі цалкам або часткова акупаваны фашыстамі; без уліку колькасці насельніцтва тэрыторыі, падкантрольнай нацыстам, гаварыць аб карэктнасці паказчыкаў не даводзіцца.

Дазволю сабе ўсё ж такі адступіць ад правілаў статыстычнай навукі прафесара Эдуарда Вальчука і агучу абсалютныя лічбы колькасці партызан у Расійскай Федэрацыі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

На акупаваных тэрыторыях РСФСР у партызанскім руху ўдзельнічала больш за дзвесце пяцьдзясят тысяч чалавек; у тым ліку, у Смаленскай і Арлоўскай абласцях – больш за сто дваццаць тысяч.

Самым масавым падчас Вялікай Айчыннай вайны быў партызанскі рух у Беларусі – больш за трыста семдзясят чатырох тысяч жыхароў рэспублікі; 41,6 добраахвотнікаў на тысячу жыхароў з ліку грамадзянскага насельніцтва прымалі актыўны ўдзел у барацьбе з акупантамі.
 
Першыя партызанскія атрады пачалі дзейнічаць у тыле ворага ўжо ў чэрвені 1941 года. 26 чэрвеня 1941 года байцы атрада, створанага па ініцыятыве Васіля Каржа, у даваенны час – супрацоўніка Пінскага абкама партыі, выявілі і затрымалі паблізу гораду Пінску фашысцкіх разведчыкаў-парашутыстаў. 28 чэрвеня 1941 года байцы атрада Камарова (партызанская мянушка Васіля Каржа) першымі далі бой саперніку пад вёскай Заполле, паклаўшы пачатак шырокаму партызанскаму руху на Піншчыне.

Да лістапада 1942 года партызанскі рух у нашай рэспубліцы стаў масавым. Колькасць беларускіх народных мсціўцаў да канца вайны перавысіла трыста семдзясят чатыры тысячы чалавек. Яны былі аб’яднаны ў тысячу дзвесце пяцьдзясят атрадаў, з якіх дзевяцьсот дзевяноста сем уваходзілі ў склад дзвесце трынаццаці брыгад і палкоў, а дзвесце пяцьдзясят восем атрадаў дзейнічалі самастойна.

Акрамя таго, звыш сямідзясяці тысяч падпольшчыкаў вялі барацьбу на акупаванай ворагам тэрыторыі.

Пасля вызвалення Савецкай Беларусі сто восемдзясят тысяч партызан улілося ў рады Чырвонай Арміі.

Усенародны рух супраціўлення ў Вялікую Айчынную вайну, які развярнуўся ў Беларусі, не мае аналагаў у сусветнай гісторыі.

*Кніга Таццяны Цыркуновай “Нашы Целяханы”  размешчана на партале Проза.ру.


Рецензии
Вечера доброго Вам, уважаемая Нелли!

Знаете, когда читаю о партизанском движении в Беларуси, в голове как-то сама собой начинает звучать замечательная песня группы "Песняры" - "Белоруссия".
Наверное, на долгие годы, на целые столетия, название Республики Беларусь будет неразрывно связано, навечно ассоциироваться в том числе и с партизанским краем. И в самом деле, трудно даже рядом поставить другое государство с таким масштабом "Народной войны".
Захватчики получили от народных мстителей по полной, оказав неоценимую помощь Красной Армии.
Хотя, тут конечно, стоит отметить, что и людские потери республика понесла тяжелейшие...
И забывать о таких вещах, значит оскорблять память тех людей, и защитников, и безвинно погибших.
К счастью, за что можно безмерно уважать Белоруссию, так это за то, что это единственная республика бывшего Союза, где начисто вычищены все поползновения ренегатов. Жаль, что в других местах это не так.

С глубочайшей признательностью,

Сергей Макаров Юс   09.10.2024 20:42     Заявить о нарушении
Добрый день, уважаемый Сергей!

Сердечно благодарю за неравнодушный отзыв!

Мой отец не любил рассказывать о войне, но в последние годы жизни он иногда говорил, что тринадцать немецких эшелонов с военной техникой "...поклонились белорусской земле".

Благодаря эффективным операциям взвода партизан, которым руководил мой отец.

В Беларуси, к счастью, помнят, какой ценой завоёван мир...

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   10.10.2024 12:52   Заявить о нарушении
Простите, уважаемый Сергей, в моём ответе допущена неточность. Не тринадцать, а двенадцать эшелонов.

С уважением и признательностью

Нелли Фурс   11.10.2024 15:14   Заявить о нарушении