Бацькоуская хата

Нясуць нас у мінулае пачуцці,
Ад успамінаў у сэрцы - цеплыня,
І думкі-птушкі шэрагам нясуцца -
Мы не жывем без гэтага ні дня...

Ці ёсць што даражэй бацькоўскай хаты
І прыгажэй буслінага гнязда?
Святлом і шчырасцю далёкі час багаты...
Каб толькі ў хату не ўварвалася бяда.

Не халадзела б сэрца ад трывогі,
І смутак не давіў душу змяёй...
Жыццёвыя вядуць дамоў дарогі,
Навекі звязаны мы з роднаю зямлёй.

У еднасці мы з матчынаю мовай,
І не цураемся ніколі мы яе,
Няма надзейней бацькавага слова,
Яно падтрымка ў горы і ў бядзе.

І ад бацькоўскай шчырае любові
Пяшчотныя гучаць у душы званы,
Бацькі жадаюць для дзяцей шчаслівай долі,
Ім усё аддаць гатовыя яны.

І дзе б ні быў ты, хочацца дадому,
Каб толькі ў акенца зазірнуць,
Каб скінуць за парогам страх і стому
І ціха, па-дзіцячаму заснуць.

І адчуваць, што побач маці з татам,
Яны вартуюць твой дзівосны сон...
Нам часта сніцца родненькая хата,
І рэхам у душы дзяцінства звон...


Рецензии
Родная хата всегда снится. И наши родные, незабываемые родители.
С теплом к Вам, Светлана,

Галина Поливанова   31.10.2024 15:20     Заявить о нарушении
Спасибо, Галина... И чем дольше живём, тем чаще вспоминаем...
С теплом ...

Бреус Светлана   02.11.2024 22:39   Заявить о нарушении