Каза Малiна i Калядкi

                ***

     З цягам часу ў сядзібе з’явіліся каза Маліна і ўпарты баранчык Зефір.

     Аднойчы малады фермер паехаў на кірмаш і ўбачыў гандляра, які прапанаваў дамашнюю жывёлу. Міцька збіраўся набыць толькі барана, але гандляр паведаміў, што без казы баран не прадаецца. А ўсё таму, што яны з маленства раслі разам і вельмі сябруюць. Міцька паглядзеў на рагатую свавольніцу, якая ні хвіліны спакойна не стаяла на адным месцы і вырашыў набыць і яе. Каза была беленькая, як сняжок, але вельмі вёрткая і непаслухмяная.

     Баранчык адразу атрымаў імя Зефір. А вось для казы ўсё не знаходзілася адпаведнага імені. Так і жыла каза безыменнай некалькі дзён, пакуль не ўлезла да Міцькінай суседкі Настассі ў маліну. Каза крыху памяла кусты, наелася сакавітых ягад і заснула ў малінніку. Настасся была жанчынай добрай і папрасіла маладога фермера не злавацца на пацешную свавольницу. З таго дня ў казы з'явілася імя. Яе Міцька так і назваў — Маліна.

     Каза была не толькі непаслухмянай, але і вучыцца добра не жадала. Індык Гаджэт, гусак Кусь і свінка Афіна займаліся адукацыяй і выхаваннем маладога пакалення ў Міцькінай сядзібе. Больш за ўсіх заўваг наконт дрэнных паводзін атрымлівала Маліна. Адзнак добрых таксама амаль што не было ў казы. Баранчык Зефір заўсёды падтрымліваў сяброўку і дапамагаў той з выкананнем дамашняй работы. Але Маліна нават падзякаваць сябру часта забывала.

— Лічбы, літары, правілы этыкету — ўсё гэта вельмі сумна для мяне. Я люблю пець і танцаваць. Я артыстка, хіба вы не бычыце тое? Зефір вучыцца добра, бо ў яго няма іншых талентаў! — неяк заявіла ў фермерскай школе Маліна, нямала пакрыўдзіўшы сябра.

                ***

     У хуткім часе прыйшла зіма. Выпаў снег, і ўся вёска Коцікі чакала Новы год і Каляды. І нарэшце надышла Калядная пара. Сяляне збіраліся весела адзначаць свята. Дзеці рыхтавалі сваімі рукамі ўборы, маскі, торбы для грошай і падарункаў, каб потом упрыгожанымі хадзіць па хатах і спяваць калядныя песні.
Напярэдадні самога свята да Міцькі ў сядзібу забегла мясцовая дзятва.

— Дзядзька Міця, можна мы возьмем с сабой вашу Маліну? Адзін з пераапранутых павядзе на павадку Казу. У старажытнай славянскай міфалогіі Каза лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і…

     Міцька пагадзіўся выручыць дзяцей. Каза Маліна была вельмі рада пайсці з малымі калядаваць. Для яе гэта стала не толькі сапраўднымі прыгодамі, але і магчымасцю прадэманстраваць свой артыстычны талент. Маліну дзятва упрыгожыла і апранула як сапраўдную артыстку. Паводле каляднага абраду Каза павінна была то кідацца на пераапранутых і гаспадароў, спрабуючы паказытаць і забадаць рагамі дзетак, то раптам ёй прыходзілася заціхаць і падаць на падлогу...

     Яшчэ ніколі дзеці не прыносілі дадаму столько цукерак і грошай, як у той дзень, какі ўзялі Казу з сабой.

     Маліна адчула сябе вельмі патрэбнай і важнай персонай пасля каляднага дэбюту. Але як ні дзіўна, пасля зорнага трыумфу каза не стала задзіраць свой нос, а наадварот, прыбегла да Зефіра і папрасіла ў баранчыка прабачэння за тое, што пакрыўдзіла яго.

— Прабач мяне, Зефірка! Я вельмі памылялася, калі думала, што ў цябе няма ніводнага таленту. Галоўны твой талент — быць сапраўдным і вельмі надзейным сябрам. А яшчэ ты добра вучышся, і я хачу таксама не адставаць. У наступным годзе калядаваць пойдзем разам, калі захочаш!

     З таго часу каза Маліна стала адказна ставіцца да вучобы, добра сябе паводзіць і не крыўдзіць сваіх сяброў.



Ілюстрацыя да казкі з інтэрнэту


Рецензии