Махаон

Махаон

Лета 2024 года ў Беларусі выдалася незвычайна спякотным. Ад цяжкай спёкі пакутавалі людзі, жывёлы, расліны …

Забяспечыць рэгулярны і паўнавартасны паліў саду-агароду-кветніка не ўяўлялася магчымым. Да сярэдзіны верасня багаты ўраджай яблыкаў у садзе нашай бацькоўскай сядзібы абсыпаўся, і на галінах засталіся толькі  “самыя ўстойлівыя” плады.

Мы з мужам знялі з дрэў і беражліва ўклалі ў скрыні налітыя яблыкі, змясціўшы іх у склеп, спецыяльна падрыхтаваны для захоўвання садавіны.

Падчас збору я здымала з дрэў і адкладала ў бок падгнілыя і сумнеўныя плады. Ведаючы, што суседства ствалоў з гнілой садавінай не ўхваляецца спецыялістамі, вярнулася сабраць адходы.

Па шляху да кампостнай ямы аглядзела агарод.

Ураджай з участку быў ужо ўбраны; на градках засталіся толькі кабачкі, жоўта-зялёныя патысоны і гарбузы.

Буйны кабачок з дакорам “глядзеў” у мой бок: маўляў, калі ж дойдуць рукі да мяне?!

– Хутка-хутка, сябрук, ты “пойдзеш” на лечо! – аптымістычна запэўніла я “пераростка”.

Маю ўвагу прыцягнуў атожылак кропу, які рос побач з разрослым кустом гарбузовых. На бязлісцевым сцябле знаходзілася зялёная вусень з чорнымі папярочнымі палосамі, упрыгожанымі аранжава-чырвонымі плямамі.

Я аглядзелася: усе галінкі кропу былі абсалютна “голымі”.

Успомніла леташнее лета і восень: другога ўраджаю кропа хапіла і нам, і нашым добрым знаёмым. А зараз – проста пустыня з нейкімі антэнамі!

У сэрцах хацела расправіцца з няпрошанай госцяй, ды занадта яна была прыгожая!

– Без кропа абыдземся, – вырашыла я, накіроўваючыся да месца ўтылізацыі арганічных адходаў.

Увечары зазірнула ў Інтэрнэт. Аказалася, што лісце востра-араматычнай травы з’еў вусень дзённага матыля з сямейства паруснікаў або кавалераў, які сілкуецца раслінамі сямейства парасонавых: кроп, пятрушка, фенхель.

 “Вялікі яркі матылёк з размахам крылаў семдзясят-дзевяноста міліметраў. Крылы ярка-жоўтыя з чорным аблямаванем і плямамі. Уздоўж аблямаўкі жоўтыя лункі. На задніх крылах сіні налёт, каля задняга кута чырвоная пляма з сінім водбліскам”.

Яшчэ раз перачытаўшы опісанне казюркі, зразумела, што не бачыла махаона ці проста не звяртала ўвагі на вонкавы выгляд матылькоў.

Раней махаон быў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі; у цяперашні час – у “Анатаваны спіс відаў, выключаных з папярэдніх выданняў Чырвонай кнігі, а таксама якія патрабуюць дадатковага вывучэння і ўвагі ў мэтах прафілактычнай аховы”. У спіс уключаны віды, якія аднавілі колькасць у выніку ўжо прынятых мер аховы і сустракаемыя на тэрыторыі краіны выпадкова, у выніку залётаў у перыяд міграцыі.

Разглядзеўшы шматлікія фота вытанчанай казюркі, парадавалася, што не здейсніла самасуд над вусенем.

Бо менавіта матылёк махаон сімвалізуе крохкасць свету дзікай прыроды.


Рецензии
Какой очень необычный язык! Интересно, смог бы ли я им овладеть? Польский когда-то выучил легко и с удовольствием. В Белоруссии понимал ТВ передачи и бабок в деревне на белорусском и газеты. С кем-то даже говорил по-польски. С одной стороны народы (и языки) должны унифицироваться (естественный процесс). С другой стороны - как жаль терять такое разнообразие и обилие.

Сергей Елисеев   09.11.2024 06:59     Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв, уважаемый Сергей!

Как мне думается, белорусский язык выучить легче, чем польский. Да и звучит белорусская "мова", на мой взгляд, "вельмі мілагучна" (мелодично, благозвучно - бел.)

А диалекты белорусского языка - это просто чудо!

С самыми добрыми пожеланиями здоровья и благополучия.

Нелли Фурс   09.11.2024 12:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.