У пошуках каметы

У чарговы раз я здзейсніў падарожжа ў іншую рэчаіснасць. Як? Проста прыехаў з гораду ў вёску. Канешне, калі чапляцца да словаў, то трэба называць Яроміна аграгарадком, але для мяне яно назаўсёды застанецца менавіта вёскай.

Навокал панаваў сапраўдны змрок, хаця да «афіцыйнай» ночы яшчэ цэлых чатыры гадзіны. Што і казаць, у другой палове кастрычніка ўжо пэўна адчувалася, як скараціўся дзень. Сонца зайшло за гарызонт амаль дзве гадзіны таму, але затое на небе з’явілася ягоная малодшая сястра – Поўня. Я захваляваўся, што яе святло перашкодзіць назіраць за каметай Цзыцзыньшань-ATLAS (C/2023 A3). З іншага боку, хіба толькі дзеля каметы я выйшаў у гэты час на вуліцу? Вунь колькі зорак: не кожны жыхар гораду здолее ўбачыць такое хараство.

Я ўзняў вочы і глыбока ўздыхнуў. Гэта штосьці новае – адчувалася злавесная ўрачыстасць, лепей і не скажаш. Вечар быў збольшага ціхі, без ветру, толькі здалёк чуўся прыглушаны рух аўтамабіляў з шашы. Раптам за суседскім плотам хтосьці заварушыўся: верагодна, кот, а мо і сам сусед. Гэтае дзеянне быццам абудзіла вясковую цішыню, бо з розных бакоў, дзесьці далёка, пачалі брахаць сабакі. Вячэрняя пераклічка... Мільганула філасофская думка: сто гадоў таму ўсё гэта ўжо адбывалася, дый праз стагоддзе нічога не зменіцца, канешне, калі горад не выцісне нас адсюль.

Насамрэч, хваляванне небезпадстаўнае – каменныя джунглі ўсутыч падыйшлі да сельскай мясцовасці. Скажу болей: у самой вёсцы даўно існуе раён шматпавярховікаў, які, на жаль, будзе толькі расці. Для гэтага ёсць усе ўмовы: транспартныя шляхі, невялікая адлегласць да гарадской мяжы, камунікацыі. Мяркую, што многія яромінцы жывуць марамі пра запаветны статус гарадскога жыхара, хаця сумняваюся наконт жадання абмяняць родныя і ўтульныя хаты на «квадраты» ў звычайным шматпавярховіку.

Дарэчы, цікава, ці заўважыў хтосьці, акрамя мяне, што для Яроміна не ўласцівыя традыцыйныя вясковыя пахі? Вядома, штосьці адчувалася, але месцамі і неяк няўпэўнена. Часам я нават наракаў на ўласны нос, які нібыта згубіў здольнасць адчуваць, але ўсё вярталася на свае месцы, калі атрымлівалася трапіць у сапраўдную вёску.

Дзе ж камета? Няўжо прыйдзецца чакаць яшчэ восемдзесят тысяч гадоў, каб павітацца з ёй? Я пільна ўтаропіўся на неба, на паўднёвы захад, але знакамітай каметы не было бачна. Я выцягнуў з кішэні сямікратны бінокль і працягнуў пошукі касмічнай вандроўніцы, толькі вось акрамя зорак так нічога і не ўбачыў. Вядома, лепей выйсці ў поле, бо наўкол зашмат ліхтароў, але хто ведае, каго там зараз можна сустрэць?

Я ўздыхнуў, і адразу з’явілася пара; калі тэрмометр не схлусіў, было два градусы вышэй за нуль. Нізка на захадзе зіхацела планета – пэўна, Венера, ці Мілавіца. Мой позірк рушыў далей: агароды, цёмныя дрэвы ўдалечыні, ліхтары суседніх вуліц... З дзяцінства знаёмы краявід. А можа, яно працягваецца, пакуль я ўсё гэта бачу?..

Цудоўны момант перапыніў раптоўны грукат з боку чыгункі. Электрацягнікі заўсёды падкрадаюцца знянацку... Чараўніцтва было парушана, на пэўны час…


18 кастрычніка 2024, Яроміна;
21-22 кастрычніка 2024, Гомель, Шведская Горка, ГДУ;
24 красавіка 2025, Гомель (выпраўленне памылкі «дый і»).


Рецензии
Александр! Читать, если по несколько раз, то понимание текста приходит. Попытался включить опцию "прочитать вслух", к сожалению на включается. На слух белорусский воспринимается лучше!
Попробую через переводчик Гугл.
Зелёная!

Дополнение к первоначальному комментарию:
Переводчик Гугл работает прекрасно, но надо вводить текст небольшими фрагментами!

Борис Вугман   22.10.2024 18:01     Заявить о нарушении
Большое спасибо за отзыв! Очень рад, что вы заинтересовались нашим языком, который далеко не каждый беларус хорошо воспринимает. Удачи и творческого вдохновения!

Александр Чепа   23.10.2024 09:12   Заявить о нарушении
Александр! В детстве я читал книгу про Георгия Скарина. Советское издание. В книге было написано о типографии, в которой впервые был напечатан библейский текст на языке восточных славян. Тогда это было понять и уложить в систему было невозможно. Сейчас немного системней.
Видимо имелась в виду типография в одном из княжеств в Речи Посполитой? Насколько я могу предполагать Гидиминас был князем белорусских земель?

Борис Вугман   23.10.2024 11:22   Заявить о нарушении
Не сразу понял, что вы имели в виду нашего первопечатника Франциска Скорину. Если быть совсем точным, то при жизни он ещё не застал Речь Посполитую, так как это государство возникло только в 1596 году. А вот Великое княжество Литовское уже существовало. А великий князь литовский Гедимин жил и правил в двенадцатом и тринадцатом веках. Надо бы и мне тоже подтянуть историю, многое уже подзабыл)

Александр Чепа   26.10.2024 20:32   Заявить о нарушении