Руплiвая гаспадыня
Высакосны год выдаўся засушлівым, і да пачатку кастрычніка ў маім актыве было ўсяго два ліпеньскія паходы за грыбамі. Першы раз у лесе я ўбачыла тры лісічкі, якія не падымалася рука зрэзаць з прычыны іх мікраскапічных памераў; набраных у другі раз усё тых жа лісічак хапіла на смажанку.
Жнівеньская і вераснёўская спёка паставіла крыж на магчымасці рэалізацыі аднаго з маіх захапленняў – зборы грыбоў. Я ўжо звыклася з думкай, што ў гэтым годзе не прыйдзецца пахадзіць-паблукаць па сваіх упадабаных грыбных месцах.
– Бог з імі, абыдземся, ёсць невялікі запас леташніх сушаных грыбоў. Ды і як прадукт харчавання макраміцэты мяне вельмі-то цікавяць, – супакойвала я сябе.
У першыя дні кастрычніка патэлефанаваў мой добры знаёмы Віктар, таксама заўзяты грыбнік, і пацікавіўся, ці не ў лесе я?
– А што там зараз рабіць? Парачка мізэрных дожджычкаў, якія прайшлі, не “размачылі” грыбніцу, – без энтузіязму адказала я.
– Вы памыляецеся: у лясах з’явіліся і белыя, і чырвонагаловікі, і падбярозавікі, і апенькі. Не так шмат, як у мінулым годзе, але ўжо ёсць. Прычым не ў гушчары, а ў лясных дарог, на ўзлесках, дзе вільгаці пабольш, – адукаваў мяне суразмоўца.
Падзякаваўшы Віктара за інфармацыю, прапанавала мужу зараз жа пайсці ў найбліжэйшы лес.
– Другая палова дня, які лес?! – запярэчыў ён.
У час абмеркавання “ісці-не ісці” пайшоў дождж. Дробны такі, зацяжны – пытанне сённяшняга паходу ў лес адпала само сабой.
Ноччу мне сніліся маслякі, апенькі, зялёныя сыраежкі і бярозавыя грузды.
– Так, з груздамі прасцей за ўсё – змяшчу іх у двухвядровы бачок для вымочвання. Маслякі я замарыную, частку апенькаў – таксама. А другую палову апенькаў адвару да гатоўнасці і замарожу, узімку буду дадаваць у салаты. Ды і ножкі апенек не буду выкідваць: у бігас* пойдуць. Сыраежкі падсмажу на свежым сале з вялікай колькасцю цыбулі, смачна будзе незвычайна! – у сне я прадумвала паслядоўнасць і спосабы апрацоўкі макраміцэтаў.
Прачнулася зацемна і ўсё прыспешвала час: калі ж развіднее?
Дачакалася. Узяла нажы, кошык, невялікі паліэтыленавы пакет (на ўсялякі выпадак). Успомніла пра сваё патаемнае “апенькавае” месца і … прыхапіла яшчэ адзін вялікі пакет.
– Спатрэбіцца. Калі апенек будзе мала, то груздоў заўсёды шмат, не ў руках жа іх несці, – прадбачліва разважала я.
Як у воду глядзела руплівая гаспадыня. Вынікам нашага двухгадзіннага хаджэння па лесе з’явіліся дзве сыраежкі і адзін грузд.
Вось і разважаю, што ж рабіць з “нябачаным ураджаем”: саліць, марынаваць ці смажыць?
*Бігас – традыцыйная для польскай кухні другая страва з капусты і мяса. У беларускім варыянце да асноўных інгрэдыентаў дадаюцца грыбы, пераважна сушаныя.
Свидетельство о публикации №224102501024
Да, сколько надежд было на поход в лес за грибами, но увы.
Грибы, словно спрятались в этот день от грибников. Всего две сыроежки да один груздь. Такое бывает, что выходишь из леса с пустой корзинкой.
Рассказ понравился!
Успехов Вам и отличного настроения!
С уважением и теплом, Валентина
Валентина Валентова 22.11.2024 17:02 Заявить о нарушении
Искренне благодарю за отзыв!
Да, не на такой результат похода я рассчитывала, собираясь в лес.
С улыбкой и сами добрыми пожеланиями.
Нелли Фурс 23.11.2024 07:08 Заявить о нарушении