Хлеб духмяны

Дух ад хлеба – цёплы, смачны,
Старажытны, ён святы.
Як жа хлебу ўсе ўдзячны!
Дапамог трымаць пасты.

Не было з пякарні хлеба,
Ў кожнай хаце – каравай.
Розчын гаспадынь – патрэба,
Зберажы ды не зявай!

Не засох бы, не зацвіў бы,
Зберагалі, як маглі.
Каб ад вільгасці не згніў бы,
Ў барацьбе перамаглі.

Печы жар, бялюткі попел,
Можна хлеб туды саджаць.
Пакрапіць вадой – шмат кропель...
Будзем з хлебам – пажадаць!

Хлеб у кожнай гаспадыні,
Ліст капусны – падыход.
Вёска – гэта ж не пустыня,
Так жыў некалі народ.


Рецензии
Татьяна, какая прелесть. Сразу почувствовал запах свежей выпечки. "Хлеб всему голова!". И как были правы наши предки. Спасибо!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   31.10.2024 11:52     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, паважаны Ўладзімір, за добрае слова водгука!
Гэты вершык - адлюстраванне нашага жыцця ў маленькай вёсачцы з дзіўнай назвай: Каранная...
Гэтак у тыя гады і было...

Татьяна Цыркунова   31.10.2024 16:26   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.