Чаруе лес...

Пісаць аб тым – душы патрэба,
Так склаўся мой дзівосны лёс.
Хвалюе лес, балота, глеба...
Дзівацтва, пэўна, да нябёс.

Інакш, чым гэта вытлумачыць?
Чаруе лес ды пышны мох.
На ім грыб раптам замаячыць,
Знайсці лясны дух дапамог.

Вакол брусніц чырвоных россып –
Яскравым яхантам гараць.
Пірог згатуеш з імі посны,
Не палянуйся назбіраць.

Пануе ў лесе асалода,
Шуміць зялёны родны гай.
Скарб – беларуская прырода,
Пранізлівы, сапраўдны рай.

Пісаць аб тым – душы патрэба,
Прамастваловы звонкі цуд.
На соснах павуціны срэбра,
А пад нагамі хрумсткі грузд.


Рецензии
Казаў, кажу і буду казаць, што лес - гэта іншы сусвет. Асабліва восеньскі - цуд, які апісаць не хопіць ніякіх словаў. Шкада, што сёлета не атрымалася трапіць у сапраўдны лес, удалечыні ад шляхоў зносін, толькі невялічкія вёсачкі побач. Вы вельмі прыгожа і яскрава напісалі тое, што не заўсёды можна выказаць словамі. Жадаю яшчэ больш натхнення на новыя цудоўныя вершы!

Александр Чепа   06.11.2024 09:20     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, паважаны Аляксандр, за добрае слова, за нашу цудоўную мову, якой Вы гэтак добра валодаеце... З цяплом ды ўдзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   06.11.2024 09:41   Заявить о нарушении
Дзякуй за шчырыя словы, вашая мова мне здаецца больш паэтычнай) Дарэчы, не ведаеце, чаму гэты твор не з'явіўся ў рэйтынге пасля маёй рэцэнзіі? А іншыя з'явіліся...

Александр Чепа   06.11.2024 10:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.