Доктар, адрэналiн!

         ***
Доктар, такая справа —
Нерваў тугі клубок!
Дзіўных пачуццяў лава!
Аж павяло ў бок…

Блізкіх да катастрофы
Хтосьці ўкраў вясну!
Доктар, калі мне морфій!
Я не магу заснуць!

Што адбываецца ў свеце?
Або ў маіх грудзях?
Ці на маёй фазэндзе?
Доктар, то нейкі жах!

Схавай мяне ў санаторый
Ад старонніх вачэй.
Доктар, такое гора!
Дапамажы хутчэй!

Міма ўвесь час хтосьці ходзіць,
Але на жаль я адзін!
Я ўжо знікаю, доктар!
Доктар, адрэналін!

Дзе тут аптэка? Ёду!
Выпішыце "ляжаць!"
Дайце мне кіслароду!
Больш не магу маўчаць!

Доктар зарагатаў:
"Няма тут такіх аптэк.
Вам не патрэбны лекі.
Патрэбен вам чалавек!"


Рецензии