Як Братка Сарыч перахiтрыу Братка Лiса

Казкі дзядзечкі Рымуса
ЯК БРАТКА САРЫЧ ПЕРАХІТРЫЎ БРАТКА ЛІСА
Джоэль Чэндлер Харыс
Пераклад на бел.
М.Procope

                ***

— Калі я не памыляюся, — пачаў дзядзечка Рымус, — Сарыч усё пільнаваў дупло, куды схаваўся Трус і адкуль ён ужо даўно выскачыў. На гэтым мы скончылі, Джоэль?

     Братка Сарыч зусім зажурыўся. Але ён абяцаў Лісу, што пасцеражэ Труса.
«Дай, — думае, — пачакаю Братка Ліса, падману яго як-небудзь». Зірк — скача з лесу Ліс з сякерай на плячы.

— Ну, што чуваць, Братка Сарыч? Усё там Братка Трус?
— Там, вядома, — адказвае Сарыч. — Стаіўся — відаць, задрамаў.
— Ну, я разбуджу яго, — кажа Ліс.

     Скінуў ён тут свой пінжак, папляваў на рукі, узяў сякеру. Размахнуўся, як ударыць па дрэве — поў! Кожны раз, як стукне сякера, — поў! Сарыч скок ды скок, а сам прыгаворвае:

— Ён там, Братка Ліс! Ён там, ён там!

     Брызне ў бок трэска, падскочыць Сарыч, галаву набок, крычыць:

— Ён там, Братка Ліс! Я чую, ён там!

     А Ліс ведай сячэ і сячэ. Ужо зусім мала засталося секчы, апусціў Ліс сякеру, каб перавесці дух, раптам бачыць — сядзіць у яго за спіной Сарыч, усміхаецца. Сцяміў Ліс, што тут справа не чыстая. А Сарыч ведай паўтарае:

— Ён там, Братка Ліс! Ён там, мне відаць яго хвосцік!

     Тут Ліс зазірнуў у дупло і крычыць:

— Паглядзі, Братка Сарыч, што там тырчыць? Ці не нага гэта браткі Труса?

     Сарыч і сунуў галаву ў дупло. А Ліс яго — хоп за шыю. Ужо Сарыч і крыламі пляскаў і біўся — усё без толку. Лісу спрытна было трымаць яго, ён прыціснуў яго да зямлі, не пускае. Тут Сарыч узмаліўся:

— Адпусці мяне, Братка Ліс! Адпусці, Братка Трус — ён тут, зусім блізка! Яшчэ два разочкі стукні сякерай, і ён твой!
— А ці не хлусіш ты, Братка Сарыч?
— Ды не ж, ён тут, ён тут! Адпусці мяне да маёй жоначкі, Братка Ліс! Ён тут, Брат Ліс, ён тут!
— Чамусьці жмуток яго воўны тут, на кусце ажыны, — кажа Братка Ліс, — а прыйшоў ён з другога боку!

     Тады Сарыч расказаў усё, як было.

— Я такога прайдзісвета, колькі жыву, не бачыў, Браце Ліс, — сказаў Сарыч.

     А Ліс кажа:

— Усё роўна ты адкажаш мне за яго, Братка Сарыч. Я пайшоў, Братка Трус быў у дупле, а ты застаўся пільнаваць яго. Прыходжу — ты тут, а Братка Труса няма.
Давядзецца мне засмажыць цябе замест Труса, Братка Сарыч.
— Ну, калі ты кінеш мяне ў агонь, я палячу, Браце Ліс, — кажа Сарыч.
— А я спачатку кіну цябе на зямлю, Братка Сарыч.

     Так сказаў Ліс, схапіў Сарыча за хвост, размахнуўся... А пёры вырваліся з хваста, і Сарыч паляцеў угору.

     Ляціць і крычыць:

— Дзякуй, што даў мне разгон, Братка Ліс! Дзякуй, што даў мне разгон!
 паляцеў. А Ліс толькі зубамі запстрыкаў з прыкрасці.
— А што сталася з Трусам, дзядзечка Рымус?
— Ды ты не клапаціся пра Братка Труса, дружа. Я ўсё табе пра яго раскажу.


Рецензии