Прытча пра дворнiка
Чалавек прыходзіць уладкоўвацца дворнікам у кампанію "Microsoft". У аддзеле кадраў яму задаюць пытанні, праводзяць тэсты і нарэшце паведамляюць:
— Віншуем, вы прыняты. Пакіньце ваш e-mail — мы паведамім вам аб графіку працы.
— Наогул, у мяне нават камп'ютара няма, — прызнаецца чалавек, — не кажучы ўжо пра e-mail!
— На жаль, тады мы не можам працаўладкаваць вас. У віртуальным свеце вас няма, а аператыўная сувязь з усімі супрацоўнікамі "Microsoft" праз e-mail і ўзгадненне эфектыўнай каманднай працы — ключавыя пытанні ў нашай кампаніі.
Што тут зробіш?! Чалавек пакідае кампанію і пачынае разважаць, як можна зарабіць грошы на камп'ютар. У кішэні — $30.
Ён купляе ў фермера 10 кг яблыкаў, выходзіць на ажыўленую вуліцу і прадае "смачныя і карысныя эка-прадукты". За некалькі гадзін яго стартавы капітал павялічваецца ўдвая, а праз 6 гадзін — у 10 разоў. Тут ён разумее, што з такімі тэмпамі можна пражыць і без працадаўцы.
Праз некаторы час чалавек купляе аўтамабіль, адкрывае спачатку маленькі ларок, затым краму, а праз 5 гадоў ён — уладальнік сеткі супермаркетаў.
І вось ён прыходзіць застрахаваць свой бізнэс, а страхавы агент просіць яго пакінуць свой e-mail для выгадных прапаноў. Наш бізнэсмэн, як і шмат гадоў таму, адказвае, што няма ў яго ні e-mail, ні камп'ютара.
— Проста неверагодна! — дзівіцца страхоўшчык, — такі велізарны бізнэс — і нават няма асабістага камп'ютара! Чаго б вы дабіліся, калі б ён у вас быў?
На што бізнэсмэн адказвае:
— Тады я стаў бы дворнікам кампаніі "Microsoft".
МАРАЛЬ: калі ў вас нечага няма, можа, вам гэта і не патрэбна?
Свидетельство о публикации №224111701813