Усё атрымалася

Думкі кружацца пасля перажытых імгненняў лістападаўскага фестывалю, які ў 38-ы раз прайшоў у Паўночнай сталіцы Беларусі - горадзе Віцебску.
На працягу года ў Інтэрнеце транслявалася рэклама, якая заклікала людзей далучыцца да фестывалю і разам перажыць цудоўныя моманты музычных, літаратурных і мастацкіх уражанняў.
Пажадана адзначыць, што да ўдзелу ў фестывальным руху далучылася моладзь, якая з зайздросным захапленнем дэманстравала асбістае майстэрства на розных  пляцоўках “Канцэртнай залы “Віцебск”.
Упершыню на фестывалі журы літаратурных конкурсаў было прадстаўлена прафесійнымі пісьменнікамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Я лічу, што гэта добры прыклад не толькі для прыцягнення ўвагі моладзі да пісьменніцкай справы, але і магчымасці заявіць пра асабістыя імкненні да літаратуры.
Спрыялі гэтаму майстар-класы, якія праводзіліся ў рамках фестывалю "Віцебскі лістапад - 2024". Наведаць іх мог кожны жадаючы. Так яно і адбылося. Падчас майстар-класаў было так шмат людзей, што валанцёры не паспявалі расстаўляць крэслы. Некаторыя з жадаючых нават стаялі, бо месцаў не хапала. Прыцягальнае гучанне літаратурнага слова ахутала ўсіх прысутных чараўніцтвам.
Сваім пісьменніцкім майстэрствам падзяліліся Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка, старшыня камісіі па літаратурных намінацыях, ганаровы член Віцебскай абласной грамадскай арганізацыі Саюз пісьменнікаў Беларусі, прафесійны паэт Мікалай Нямеснікаў і член Саюза пісьменнікаў Расіі і Беларусі Таццяна Харытонава.
Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка кіравала ўсімі дзеяннямі, якія адбываліся падчас падзей, і гэта мела асаблівае значэнне.
Стаяць побач, размаўляць, слухаць чалавека, які не клапоціцца аб узнагародах і, па-сяброўску жадае дапамагчы кожнаму, нават маленькаму парастку літаратурных імкненняў, - гэта наша Тамара Іванаўна. Паэт, празаік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюзнай дзяржавы, Саюза пісьменнікаў Расіі. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2024).
Ніякіх шкадаванняў. Болі няма. Ёсць толькі прыхільнасць і пачуццё годнасці да тых, каго кранае творчасць мастацкага слова, натхнёная думка, прыгажосць гучання паэтычных радкоў роднай мовы.
Гледачам і слухачам спадабалася насычаная праграма і добры восеньскі настрой.
З павагай, удзельнік і лаурэат (3 ступені) конкурсу ў намінацыі “Паэзія. Мастацкая дэкламацыя», Вера Стасенка
Картина Юрковой Веры, члена Союза художников Беларуси


Рецензии