Партрэт

Ёхан Леверда
_______________________

Партрэт

 Мой сусед.  На весцы. Ражалоўскі. Нейкі сваяк. На вёсцы , на Палессі , усе сваякі.  Фота німа.  І яго, як з паўвеку, німа.  Некалі я папрашу майго сябра, пэндзля, каб ён  намаляваў, з маіх словаў, Валодзю Ражалоўскага, па мянушцы Бобік.  Ваяваў.  Мэдаль. Мае. І акардэон. Які прывёз з той вайны.

А хлопцы маладыя дурныя ў 70х цвялілі яго. Цкавалі. За справы ягонага брата. Не ведаючы, што і як.  І Бобік , напіўшыся , ганяў гэтых дурняў па-за клубам, з сякерай. Я баяўся і хлопцы.  А ён , выпіўшы добра гарэлкі, куплёнай, проста здзекаваўся над намі і над уладай . Сьмяяўся.  Хата ягоная стаяла немазаная. На агародзе нічога не расло, толькі сусецкія козы пасьвіліся, трымаючы рагамі палескае неба, шэрае.

І неяк ранкам  Валодзя заспяваў. З цяжкога пахмелля.
Салдаты групы Цэнтр. Высоцкага Уладзіміра.

Год быў
1974


Рецензии