Вязынка

Вязынка

Кожным годам я еду. Еду на радзіму Янкі Купалы. Навошта? Так трэба.  Збочваю з маладзечненскае трасы. І раптам апынаюся ў іншым свеце. Разбітая цяжкімі лесавозамі асфальтавая дарога вядзе мяне да мейсца. Побач з дарогай панаторканыя шматлікія лецішчы, якія зараз, калі лес скінуў лісьце , бачны шэрымі дахамі і сеткай рабіцай. Пачынаецца мокры снег, я збаўляю хуткасць. На працягу дзесяці кілометраў лес па бакох грунтоўна спляжаны. Абкарнаныя  бярвенні ўпарадкаваныя і назнакаваныя чырвонай, як кроў  фарбай, скрозь ляжаць каля ўзбочча.  Строгі беларускі парадак. Праз год  тут мусіць зузім нічога не застанецца. Толькі с дзесятак дубоў асілкаў як дэкарацыі стужкаў жахаў. Дый пустыя дзялянкі з пустазеллем.

Замшэлы валун з надпісам паказвае заварот да музэю.
Пляцоўка з-за савецкага часу, занядбалая ўшчэнт, з ямамі, калюжынамі і зчарнелым лісьцем сустракае мене сувора, пытаючы, што табе патрэбна тут, пан? Ці не згубіўся недзе  ты ў часе? Я маўчу і ўспамінаю дзяцінства , калі на пляцоўцы месьціліся турыстычныя аўтобусы з розных краін свету . За пляцоўкай роў з старымі яблунямі, хмызняком і адзінымі бярозамі. Роў ёсць як прыбіральня і сметнік, такая з колішняга часу завядзёнка  у шчырых беларусаў. Іржавая шыльда гаманіць на вялікай суседняй мове. Забарона і адказнасць. І штраф. Усё як мае быць.

Я замукаю самахода і выпраўляўся да хаткі, дзе нарадзіўся наш светач.  Да помніка, дзе стаіць бюст самаго задумленнага Янкі, на пастамэнту, на якім колісь стаяў помнік  імпэратару Аляксандру Другому ў Менску, на Саборным пляцу.  І мне робіцца сумна.   Бо нехта ўжо рашпілем паспрабаваў аздабленне лаўровым лістом наконт каштоўнасці мэталаў. Шэрая бронза зайграла маленькай зьнічкай у цішы і вечнасьці мейсца.
У хатцы-музэю гарыць лямпа. Запрашае.
Але мне зусім не хочацца ўсярэдзіну.  Абыхожу хатку.  Над склепам новы дах з сьвежай жаўцюткай дранкі. Здаецца чуецца пах ліпы.
На елцы высока заенчыў той самы груган. Які абсеў ўсіх нас.
Два яблыкі , жоўта-чырвоныя. Як зорачкі  вісяць. На старой яблуні.
Зіма толькі пачалася, маразоў пакуль німа, таму краты робяць сваю справу. Вакол невялікія гуры сырое зямлі.  На дзвярах клямка.
Заходзь. Але не.  Сёння не.

Вазвяртаюся міма сажалкі, дзе шчэ год таму былі вялізныя ветлы. А зараз пустэча і голы бераг з амаль празрыстай вадой.
Там, у глыбіні, схаваўса вялізны, стогадовы сом. Які ахоўвае скрыню з ведамі, якіх не ўсе  тутэйшыя вартыя.  Гэтым часам.

Пакуль ордэн таварыша Сутулова з фрэнчу нашага Янкі  не спілуе рашпілем. Хоць хто.


Вязынка. Радзіма паэта Янкі Купалы.
 


Рецензии