Проект Во благо Отечества продолжается

АБГРУНТАВАЦЬ І ДАПАМАГЧЫ ЎСПРЫНЯЦЬ…
Вера Стасенка, удзельнік мерапрыемства
ПРАЕКТ “НА КАРЫСЦЬ АЙЧЫНЫ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА МЕРАПРЫЕМСТВАМ, ЯКОЕ ПРАМЕРКАВАНАЕ ДА 100-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСЬФІЛЬМА.
Пачну агляд тэматычнага мерапрыемства “Кіно ў нашым жыцці”, якое з’яўляецца працягам грамадска-адукацыйнага праекта “На карысць Айчыны”, што ладзілася 12 снежня 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Пашкаўская базавая школа” з водгука Філімонавай Галіны Ўладзіміраўны, дырэктара і Саракач Галіны Васільеўны, намесніка дырэктара Пашкаўскай базавай школы (14.12.2024):
“Праект “На карысць Айчыны” працягваецца мерапрыемствам, якое прамеркаванае да 100-годдзя Беларусьфільма. Сустрэча з даўнішнімі сябрамі – пісьменнікамі з Магілёўшчыны, ладзілася ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Пашкаўская базавая школа”. Сустрэчы з вучнямі заўсёды прыносяць шмат радасці і новых пазнавальных ведаў аб роднай краіне – Беларусі, аб яе таленавітых і самаадданых людзях, аб гістарычным лёсе чалавека ў гады выпрабаванняў, што распавядаецца ў беларускай кінематаграфіі. Вялікі дзякуй за творчасць і сустрэчу з намі, паважаныя Вера Сяргееўна, Генадзь Міхайлавіч і Антаніна Мікалаеўна”.
Сустрэча з дзецьмі заўсёды прыносіць радасць і дае нейкую перасэнсаванасць думкам: Як абгрунтаваць перажытае? Дзеля чаго лёс збліжае нас з рознымі людзьмі? Што станоўчага дадаеш у асабістым і чужым жыцці? Ці дапамогуць добрыя намаганні будучаму грамадзяніну нашай краіны?
У кожнага дзіцяці ёсць бацькі, якія шмат працуюць на карысць сям’і. Большую частку жыцця дзіцяці праводзіць у дзіцячым садку ці ў школе, а потым студэнцкая вольнае жыццё, і… Менавіта, установы адукацыі фарміруюць характэрныя асабістыя чалавечыя якасці будучых герояў, якія знойдуць свой шлях на просторах самастойнага жыцця.
Праз вопыт сямейных традыцый, педагогаў, гістарычнага мінулага, якое занатавана на вякі ў беларускай кінематаграфіі і ствараецца асоба будучага патрыёта радзімы.
Галоўнай ідэяй мерапрыемства з’яўлялася спалучэнне знаёмства з развіццём беларускага кіно, профарыентацыйная віктарына і зацікаўленасць вучняў да таго, як кіно паўплывала на развіццё савецкага грамадства і, што добрае ўзялі з таго часу для выкарыстання і развіцця зараз. Даведацца і прааналізаваць тое, якімі тэлеперадачамі зацікаўлены сучасныя школьнікі і, што ведаюць дашкольнікі аб беларускіх дзіцячых мультыплікацыйных фільмах.
Галоўнай мэтай сустрэчы з навучэнцамі Пашкаўскай базавай школы была не толькі юбілейная дата Беларусьфільма, але і неабходнасць перадаць вопыт выхавання моладзі на прыкладах гістарычнага мінулага, зафіксаванага ў савецкіх і беларускіх кінастужках.
Праз знаёмства з гісторыяй беларускага кіно і акцёрамі развіць светапогляд градска-патрыятычнай асобы – будучага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Асэнсаваць меркаванне аб тэлебачанні, якое паўплывае на якасць выхавання сапраўдных патрыётаў Радзімы праз літаратурна-мастацкія, музычныя творы, музыку і спевы, якія дэманстраваліся ў беларускіх фільмах.
З пастаўленай мэты мерапрыемства былі вылучаны асноўныя задачы:
Пашырыць кругагляд навучэнцаў і выхаванцаў установы адукацыі праз вядомыя і якасныя беларускія кінастужкі. Паглыбіць веды аб гісторыі развіцця беларускага кіно і кінаіндустрыі.
Разумець сапраўдную творчасць і ўмець адрозніваць яе ад фэйкаў.
Фарміраваць градска-патрыятычную асобу – будучага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь пад уплывам літаратурна-мастацкіх, музычных твораў, музыкі і спеваў, якія дэманстраваліся ў беларускіх фільмах.
Выхоўваць самасвядомасць сучаснай моладзі на прыкладах вядомых артыстаў беларускага тэатра і кіно, прафарыянтацыйнай віктарыны і зацікаўленасці да кінаіндустрыі.
Уступ
Кіно звязана з гісторыяй лёсу кожнага чалавека...
Вялікую ўвагу на сучасны момант звяртаюць навукоўцы на тое, якім чынам кіно адбіваецца на выхаванні будучыні нашай краіны.
Якімі цікавымі і якаснымі справамі заахвочвае будучых патрыетаў сёняшні кінематограф?
Што глядзяць і чым цікавяцца падлеткі? На якіх прыкладах у кіно выхоўваецца характар будучых беларусаў?
Часцяком кіно паўплывае на імгненні жыццёвага шляху і здарэнні, што адбываліся выпадкова і не зусім...
Нават і ў сучасны перыяд захаваліся выказванні кінаперсанажаў, якія сталі ўжывальнымі ў паўсядзённым жыцці. Магчыма, будзе цікава прасачыць сучасныя моўныя кіназвароты ў моладзевым словаўжыванні.
Даведацца, ці разумеюць сэнс сучасных моўных спалучэнняў сталыя людзі...
100 год беларускаму кіно! Гэта шмат часу ці не…
Калі глядзець з погляду мудрых старажылаў, дык невельмі – можна сказаць, што наш кінематограф – юнак. А калі глянуць юнацкім вокам, дык ужо сталы чалавек… Кожнаму часу позірк асабісты, але ўвага да кіно застаецца і на сёняшні дзень актуальнай і неабходнай. Цікава даведацца, якімі кінастужкамі заахвочваецца моладзь? Што новага могуць прапанаваць у будучым сёняшнія нашчадкі роднай зямлі? Аб якіх героях будуць весці размовы? Між тым, каб параўнаць кіно, неабходна узгадаць мінулае.
Узгадаць, якая першая кінастужка нарадзілася на беларускай зямлі?
Першыя акцёры і іх ролі...
«Вядомыя персанажы мультыплікацыйных фільмаў»
Згодна сцэнарнага плана мерапрыемстваў, якое было падрыхтавана загадзя, і, абгаворана з адміністрацыяй навучальнай установы, бацькі, выхавацелі, настаўнікі, адміністрацыя школы ўключыліся ў падрыхтоўку да сустрэчы гасцей і яго правядзення.
Напачатку мерапрыемства вучням пачатковых класаў і выхаванцам дашкольнай групы была прапанавана віктарына “Мульцік-пульцік”, падчас якой успомнілі мультыплікацыйныя стужкі і персанажаў “воўка і зайца”, “ката Леапольда”, “Калабок” і іншых.
На мерапрыемстве ўзгадалі аб кінаідустрыі для маленькіх беларусаў і вядомай перадачы для тэлегледачоў “Калыханка”. Пазнаёміліся з урыўкам “Калыханкі”, праз які ўзгадалі правілы паводзін і пазаймаліся зарадкай.
Даведаліся аб рэдактары галоўнай рэдакцыі Беларускага Тэлебачання Ніне Шоба, якая ж дала назву праграме “Калыханка”. На экране дзеці паглядзелі на партрэт Ніны Шобы. Даведаліся з біяграфіі, што яна нарадзілася ў Асіповічах у 1937 годзе, журналісцкую кар'еру пачынала ў мясцовай газеце "Калгасная праўда". Узгадалі ўспаміны Ніны Шобы, якая перажыла часы вайны, “калі фашысты з'явіліся ў горадзе, вадзілі людзей на чыгуначны вакзал і, распрануўшы, пакідалі ў вагоне на цэлы дзень”. Вайна забрала тату Ніны, таму дзяцінства ў жанчыны прайшло няпроста. Ніна Шоба памерла ў 2020 годзе, калі ёй было 82.
Таксама яна стварыла шоу "Вас выклікае спартландыя", "Усе мы родам з дзяцінства" і "Сузор'е надзей".
Вучні разам з класнымі кіраўнікамі рыхтавалі малюнкі кінаперсанажаў да мультыплікацыйных фільмаў, аб якіх падчас сустрэчы з вялікім натхненнем распявядалі. Сярод больш вядомых персанажаў перамог “Чабурашка”, а дзіцячых перадач “Калыханка”. Вучні пачатковых класаў з задавальненнем дэманстравалі сучасныя персанажы з мультыплікацыйных фільмаў “Тры каты”, “Смешарыкі”, “Чалавек-павук”, “Русалачка”, “Губка Боб”, “Щенячий патруль” і г.д. Выхаванцамі дашкольнай групы былі намаляваныя мультыплікацыйныя героі па казкам “Маша і мядзведзь”, Калабок”, “Кракадзіл Гена”.
Падвялі вынікі самі дзеці, бо пажадалі болей даведацца аб беларускіх перадачах для дзяцей і персанажах з мультыплікацыйных фільмаў.
Падчас антракту, як кажуць у тэатры, а дакладней перапынку, госці пазнаёміліся з выставай, якая была арганізаваная ў школьным музеі. Уразіла тое, што з’явілася больш цікавых экспанатаў, якія дапамагаюць вучням паглыбляць веды аб гістарычным мінулым роднага краю.
Асобнае месца вылучана для праектаў, якімі актыўна займаюцца ў Пашкаўскай базавай школе. Вельмі цікава аб гэтым распавядала Галіна Уладзіміраўна, дырэктар установы адукацыі.
Пасля перапынку ізноў сустрэча…
Працяг сустрэчы, таксама быў прымеркаваны да 100-годдзя Беларускага кіно.
“Чалавек ад зямлі бярэ натхненне, цеплыню і мудрасць, якія вядуць яго па жыццёваму шляху. У сямейных традыцыях захоўваюць і памнажаюць славу роднага краю, любімай краіны.
Чалавек перадае назапашаны гадамі вопыт нашчадкам – будучым будаўнікам і стваральнікам новага на карысць Айчыны!
 Мы ўсе захапляемся кіно. Хтосці марыць аб кар’еры акцёра або рэжысёра, сцэнарыста або мастака. Ведаеце, для таго каб стварыць добрую кінастужку неабходна праца прафесіяналаў розных прафесій” – працягвала весці гутарку з вучнямі 5-9-х класаў Вера Сяргееўна.
Апасля было прапанавана намеснікам дырэктара Галінай Васільеўнай Саракач размеркаваць пытанні і адказы паміж прысутнымі і прадэмастраваць іх у творчай форме. Вучні добра спраўляліся з беларускамоўнымі пытаннямі і, нават, прадэманстравалі асабістую зацікаўленасць пры пошуку адказаў пры дапамозе Інтэрнэту з асабістых телефонаў.
Вось такім чынам вучні адказалі на 19 пытанняў і пазнаёміліся з прафесіямі, якія звязвны з кінаіндустрыяй.
Дэманстрацыя ўрыўкаў дакументальных фільмаў, прапанаваных для ўсіх прысутных, у выглядзе прэзентецыі “Знаёмыя сюжэты і персанажы Беларускага кіно”, яшчэ больш заахвоціла вучняў да знаёмства з кіно.
Галіна Уладзіміраўна выказала словы ўдзячнасці да гасцей, якія наведалі школу, і, падзяку вучням за добрасумленную падрыхтоўку да мерапрыемства. Пажадала плёну ў жыцці і творчых поспехаў гасцям, а вучням поспехаў у набыцці ведаў, каб стаць патрэбнымі на карысць Айчыне.
Уразіла выступленне дзяцей, якія таксама імкнуцца да літаратурнай творчасці: ствараюць асабістыя вершы, пішуць раманы і песні, якія прадэманстравалі падчас сустрэчы. Вучаніца 7-га класа Вераніка, здзівіла прысутных прыгожым майстэрствам у дэкламацыі верша “Горад” Веры Стасенкі, які ўразіў вучаніцу глыбінёй свету і настроем.
Падчас выступлення госці не проста чыталі свае вершы, а спалучалі іх з успамінамі аб пержытых імгненняў, што паўплывалі на стварэнне паэтыхных радкоў.
Школьнікі “забрасывалі” пытаннямі гасцей, якія тычыліся ў асноўным уплыву кіно на творчасць або асабістыя жыццёвыя імгненні ці здарэнні.
У-першыню, вучням было прапанавана дамашняе заданне, а гэта стварэнне афішы грамадска-патрыятычных мерапрыемстваў на наступны год. Чаго жадаюць вучні даведацца яшчэ і з кім сустрэцца?
Заключным момантам сустрэчы стала песня аб сяброўстве з мультыплікацыйнага фільма “Цімка і Дзімка”, якую ў добрым настроі, не толькі спявалі разам, але і падтанцоўвалі ўдзельнікі мерапрыемства.
 14.12.2024


Рецензии