На ганачку...

На ганачку стаяў ты з сябрам шчырым,
Цягнік вяселля ехаў міма вас.
Мы развіталіся не сваркай – мірам,
Чаму ж слязой ў вачах сустрэў ты нас?

Жанатым быў – я гэта цвёрда помню,
Напэўна, з год, а можа нават з два?
Дзяўчыну добрую кахаў ты – роўню,
Чаму ж твая схілілась галава?

Цягнік вясёлы ехаў з лялькай-цацкай,
Цудоўны пах прыгожых хрызантэм.
Няўжо ўчынак гэты твой – знянацку?
Пярсцёнак быў на пальцы – знак-татэм.

Я праз акенца мутнае глядзела,
Заўважыла, вядома ж, там цябе.
Нібыта птаха міма праляцела...
Прамашка – пачуццё ў барацьбе.


Рецензии
Татьяна, здравствуйте!
Коль любил, зачем за дугой пошёл. А если потерял, зачем переживать и мечтать о первой?

Понравились стихи!

С уважением,

Владимир Войновский   05.01.2025 14:27     Заявить о нарушении
Напэўна таму, паважаны Уладзімір, што сэрцу немагчыма нешта сказаць, загадаць, забараніць... Яно ж жывое...
Шчыра дзякую за водгук!
З цяплом!

Татьяна Цыркунова   05.01.2025 15:19   Заявить о нарушении