Лысая гара

Душою з вамі, мілыя сябры...
Прыгожы лес, гара, што ўсім вядома.
З далёкае юнацкае пары
Ў думках-марах я заўсёды дома.

Паход у лес быў для мяне, як цуд,
Напэўна, трэба продкам пакланіцца.
На Лысую гару цягнуўся люд,
Складалісь пары з мэтай – ажаніцца.

Якое шчасце – целяханскі лес,
Раздолле для звяроў ды птушак розных.
Мядзведзь – наш госць, што ў гушчар залез
З намерам добрым – выжыць, звыш сур'ёзным.

Сняжынак белых танец – зверху ўніз,
Як гэта вогнішча свой жар стрымала?
Хвастом махнуў удалы рыжы ліс,
Іх развялося тут ужо нямала.

Карціна мілай Лысае гары,
Яна заўсёды прад вачыма.
З далёкае юнацкае пары
Ўсведамляю: лес – мая Айчына...


Рецензии
Татьяна, поразительные, красивые стихи. Тронули за самое живое! Спасибо!

Понравилось!

С уважением,

Владимир Войновский   21.01.2025 17:21     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Уладзімір, за водгук!
Беларуская мова вабіць ды падкідае сюжэты вершаў.
З цяплом ды з удзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   21.01.2025 17:33   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.