Летуценнiк

                ***

     Конь Летуценнік трапіў да Міцькі ў сядзібу не зусім звычайным шляхам: у якасці падарунка. Быў конік ужо немаладым, шмат адпахаў у сваім жыцці і зараз, згубіўшы жвавасць і цягавітасць, стаў непатрэбным свайму гаспадару. Але ж чалавек гэты пашкадаваў забіваць жывёлу: ну які такі наедак са старога каня?..
     Вось і звярнуўся гаспадар да заатэхніка Моціна з прапановай забраць сабе кволага цяжкавоза бясплатна. Міцька пашкадаваў жывёлінку і пакінуў сіўку-бурку ў сябе.

     Конь, як і астатнія жывёлы сядзібы, у хуткім часе атрымаў імя — Летуценнік. Падабалася каню лятаць недзе ў сваіх думках і марах, моўчкі пашчыпваючы траўку на лузе. І хоць конік усё сваё жыццё цягаў плуг ды араў зямлю, у глыбіні душы ён быў рамантыкам і ідэалістам. Яму вельмі пашанцавала, што на яго жыццёвым шляху трапіўся добры чалавек Міця Моцін, які з дзяцінства любіў жывёл і ніколі іх не крыўдзіў.

     Аднойчы зусім выпадкова стары Летуценнік трапіў на ўрок эстэтыкі і культуры да свінкі Афіны. І так яму спадабалася слухаць настаўніцу, што ён вырашыў таксама стаць навучэнцам анімалістычнай школы. Птушаняты крыху пасмяяліся, але Афіна зрабіла ім заўвагу і нагадала гарэзам пра павагу да дарослых.

— Вучыцца можна ў любым узросце. Нельга смяяцца з таго, што нехта вымушаны быў працаваць і не меў магчымасці наведваць школу. Мне вельмі непрыемна, што вы дрэнна мяне слухалі падчас урока ветлівасці.

                ***

     Ну як тут можна было не закахацца ў такую прыемную і справядлівую настаўніцу?!
     З таго дня пачаў наш конь прысвячаць Афіне лірычныя вершы. Свінка адразу заўважыла знакі ўвагі ад каня. Ей было прыемна весці гутаркі з інтэлігентным Летуценнікам. Ён вельмі адрозніваўся нават ад адукаваных Гаджэта з Кусем. Індык і гусак хоць былі і граматнымі па сельскіх мерках, але ж культуры часам ім не хапала. Гаджэт не ўмеў прасіць прабачэння за свае памылкі і зневажальны тон. Кусь любіў сварыцца так, што ўся сядзіба станавілася сведкай грызні.

     А вось Летуценнік быў іншым: вельмі добрым, з тонкай ранімай душой. Калі прыйшла вясна, а потом лета, конь Летуценнік кожны дзень пачаў прыносіць букеты Афіне. Убачыўшы на стале калегі кветкі лёну і канюшыны, Гаджэт з Кусем пачалі абурацца, памылкова мяркуючы, што Афіна іх не чуе:

— І што яна знайшла ў гэтым старым, кепска адукаваным кані? — першым тупнуў нагой пляткар Кусь. — Дзе гэта бачана, каб нейкая свіння грэбавала прыгожымі, начытанымі гусямі!

— Дзе ж ён кепска адукаваны? Ён зусім неадукаваны! Бяззубы конь нават не ведае матэматыкі і не можа лічыць кароў, седзячы на плоце!

     Але Афіна размову паміж прафесарам і дацэнтам пачула.

— Паважаны Гаджэт, — звярнулася свінка да індыка, — яшчэ Летуценнік не ўмее так добра танцаваць паланэз і кадрылю, як вы, але гэта не робіць яго горшым за вас. Духоўная якасць каня, як і індыка, вызначаецца яго думкамі і ўчынкамі, а не колькасцю зубоў і веданнем лічбаў. Я не першы год жыву і ведаю, што вельмі часта начытаных невукаў можна сустрэць сярод тых, хто лічыць сябе добра адукаванымі. Так што, да пабачэння, калегі! Спадзяюся, што вы хоць нешта зразумееце, — выказала свае думкі свінка, падхапіла кветкі і, усміхаючыся, накіравалася дадому.

— Што яна тут намалаціла? Перакладзі, калі ласка, ты ж у нас мовазнавец! — з характэрным сарказмам звярнуйся Гаджэт да Куся.

— Што ж тут незразумелага! Паважаная Афіна мела на ўвазе, што індык ганарыстай свінні не таварыш! Толькі ты, калі ласка, моцна не хвалюйся.


Рецензии