Мэтро

Мэтро

         Майму сябру Уладзімеру Сцяпану


Ён адарваўся ад падушкі, кінуў позірк на гадзінніка і на чорнага ката, які сядзеў нерухома насупраць, у старым скураным фатэлі. Кот разглядаў яго ўважліва і разважаў. Стаміўся . Вельмі стаміўся мой гаспадар. Час паціху запавольвае ягонае жыццё.  Плынь зціхае. Волны дзяўбуць пакаты бераг.
Чалавек ціхенька сеў на краю канапы. За вакном пайшоў нарэшце снег. Люты  на двары. Церушыў неспяшаючы ў свеце вулічнага ліхтара. Са скрыпам адчынілася фортка. Запалка зрабіла сваю справу. Ён моцна зацягнуўся і адчуўшы асалоду ад першай зацяжкі выпусьціў дым у белае неба.
Насыпаў кату ежы і пачаў хутка збірацца.  Сёння ён запланаваў намаляваць карціну, якая доўга бралася ў думках, але было не зразумела, у якім колеру зрабіць агульны змест.
Так, каб пабачыўшы, хто-небудзь адразу пабачыў цуд. Цуд фарбаў і зместу.

 Дваццаць тры хвіліны. Праз парк . Ранішні шпацыр і агляд думак.  Карміў вавёрак каля музэю Янкі Купалы.  Памацаў вялізны шар на набярэжнай.  Шар - месца моцы.  Ён апошнія дзесяць год надаваў яму надзею. Сыйшоў пад зямлю на плошчы Перамогі.
 Мэтро. Яму спадабалася ездзіць у метро.  Дзе шчэ столькі пабачыш разных твараў.  Назіраць за імі было сапраўднай асалодай, задавальненнем. Студыя месьцілася у шматпавярховіку на апошнім паверху.  Там, за кальцовой шашой. Пакуль ішоў  ад станцыі мэтро, паліў. Глядзеў па баках. На неба. Вясковыя могліцы шэрыя. Майстэрня крэпасць .   Ён тут трымае абарону. Тут ён голы. Голы нэрв.  Мала хто тут бывае. Тут ён марыць. Тут ён  чараўнік. Ён скідвае палітона і варыць моцную перуанскую каву.  Размінае наступную цыгарэту ў вузлаватых пальцах.  На сценах апошнія малюнкі.  Малюнкі ўспамінаў. Якія сняцца яму апошнія гады. Людзі, рэчы. Якіх ён любіў і якіх цяпер німа.  Час забраў іх.

Варона Марыля, якая раз на тыдзень прылятае на балкон і грукае дзюбаю у шкло зьявілася нечакана. Ён выносіць ёй на балкона кавалак сыру.  Марыля нахіляе галаву і чорным вокам глядзіць на свайго чалавека. Раптам распраўляе крылы і знікае крыжом між дахаў.

Майстра ўздыхае і дастае чысты аркуш.

Перад вачыма  - мама.


Рецензии