Праз горыч пакутау

Людзі гонару і павагі
Свята Перамогі ў раённым цэнтры з гучнай назвай Слаўгарад святкуецца кожны год. Радзеюць рады ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а родныя нясуць на парад фотаздымкі бацькоў, дзядоў, матуль і бабуль, каб ушанаваць іх памяць. На фотаздымках салдаты Вялікай Айчыннай вайны з баявымі ўзнагародамі, а сведкі, якія перажалі жудасныя падзеі крывавай вайны, моўчкі хусцінкай збіраюць слязу ўспамінаў ля помнікаў воінам-вызваліцелям. Малалецтва дзяцей ваеннага ліхалецця загінула ў гарніле небяспекі, барацьбы, пасляваеннага адраджэння роднай зямлі. У дзень свята Перамогі землякі наведваюць музей, дзе сабраны ўспаміны аб вайне і глядзяць з фотаздымкаў на ўсіх знаёмыя постаці франтавікоў…
Шпакаў Цімафей Данілавіч нарадзіўся ў вёсцы Віравая былой Прапойскай воласці ў 1909 годзе. Пешыя веды атрымаў у мясцовай пачатковай школе і ўжо да вайны меў 6 класаў адукацыі. У 1932 годзе пачаў ваенную службу ў мястэчку Чавусы, адкуль быў накіраваны курсантам ў ваеннае вучылішча горада Магілева. (фота курсанта) Не было магчымасці скончыць вучылішча, бо на вучобу неабходны былі сродкі, якіх не хапала. Пайшоў працаваць у Прапойскае МТС (машына-трактарная станцыя) трактарыстам трактарнай брыгады.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Шпакаў Цімафей узначаліў дэмантаж і эвакуацыю тэхнікі МТС г.п. Прапойск (з 1945 года мае назву Слаўгарад) у накірунку Каломны. Адтуль лёс яго кідае на перадавую, дзе ў званні старшыні ваюе ў артылерыйскім разведвацельным дывізіёне да 1943 года. (фота на Курскай дузе) Па фотаздымках і расказах аднаго з сыноў Цімафея Данілавіча - Анатоля Цімафеевіча, іх бацька ваяваў на Курскай дузе.  Менавіта ў сакавіку 1943 года Шпакава Цімафея Данілавіча прымаюць у рады Камуністычнай партыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных республік. А пасля бацьку пераводзяць на службу ў контрразведку “Смерш” – да заканчэння вайны. Шпакаў Цімафей Данілавіч асабіста распісаўся на сцяне Рэйхстага ў горадзе Берліне. З гонарам распавядае сын пра ўзнагароды свайго бацькі Шпакава Цімафея Данілавіча, за баявыя заслугі, якімі адзначыла яго Радзіма: ордэнам “Айчыннай вайны” ІІ ступені, медалямі “За отвагу”, “За боевые заслуги”, “За оборону Москвы”, “За взятие Кенигсберга” і іншымі.
Пасля дэмабілізацыі Цімафей Данілавіч вярнуўся на Радзіму – ў горад Слаўгарад, дзе пачаў зноў працаваць у МТС – брыгадзірам трактарнай брыгады. (фота Каля трактара)
Цяжкі перыяд пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі выпаў на долю ўсяго савецкага народа. Але жаданне жыць у міры, працаваць на карысць дабрабыту радзімы і сваёй сям’і давала моц і жаданне ўкладваць сілы ўдвая больш у аднаўленне, разбуранага вайной чалавечага жыцця.
У 1945 годзе калектыў Слаўгарадскай МТС узяў на сябе высокія абавязацельствы і звярнуўся да ўсіх калектываў машына-трактарных станцый рэспублікі ўключыцца ва “ўсебеларускае сацыялістычнае спаборніцтва за ўзорную падрыхтоўку і правядзенне веснавой сяўбы, за  выкананне і перавыкананне плана трактарных работ…”. І менавіта 1945 год стаў для механізатараў Слаўгарадчыны двойчы пераможным. (фота калектыву МТС) Калгасныя трактарысты дасягнулі новых працоўных поспехаў, а франтавікі адзначылі яго перамогай над фашыстамі.
Перад вайной Цімафей Данілавіч ажаніўся на сваёй каханай дзяўчыне Мельнікавай Алене Фёдараўне (1913 г.нр.), якая таксама нарадзілася ў вёсцы Віравая. Да вайны ў сям’і Шпакава нарадзілася трое дзяцей: старэйшая дачка Дзіна (1936), сын  Міхась (1938) і дачка Нэля (1940). Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю Алены Фёдараўны пад час акупацыі нямецка-фашысцкімі карнікамі Прапойскага раёна. Трое дзяцей трэба было падымаць на ногі і зберагаць ад холоду, голаду і небяспекі, але ж – усё вытрымала. Нават дапамагала партызанам атрада С.В.Грышына перадаваць неабходныя звесткі, лячыць параненых байцоў, аберагаць іх блізкім. Да вайны працавала медсястрой ў хірургічным аддзяленні і адначасова закончыла медыцынскія курсы ў г. Мінску. (фота Алены Фёдараўны). У пасляваенны перыяд у сям’і Шпакава нарадзілася яшчэ двое дзяцей: дачка Валянціна (1946) і сын Анатоль (1953), за што у 1955 годзе Шпакава Алена Фёдараўна атрымала ўзнагароду “Медаль мацярынства” другой ступені.
З 1954 па 1956 гады Цімафей Данілавіч прызначаецца на пасаду кіраўніка калгаса ім. Н.К.Крупскай, а потым зноў вяртаецца да сваёй трактарнай брыгады і працуе брыгадзірам Слаўгарадскай МТС амаль да рэарганізацыі Слаўгарадскага раёна (1963 года). З 1963 года пачынае працоўную дзейнаясць у якасці загадчыка цэха цаглянага завода Слаўгарадскага Прамкамбіната, дзе дырэктарам у той час працаваў Клімянкоў Сямён Паўлавіч, пасля Буслейка ??. Праз некаторы час Буслейка працаваў на ЖБЗ тэхнолагам, - успамінае Анатоль Цімафеевіч Шпакаў – малодшы сын Цімафея Данілавіча.
У дружнай сям’і заўсёды растуць шчаслівыя дзеці, якія бяруць прыклад з бацькоў. А Цімафею Данілавічу і Алене Фёдараўне есць чым ганарыцца. Душа ў душу пражылі яны свой, выбраны Богам лёс, дачакаліся ўнукаў і разам адзначылі 50-гадовы юбілей.(фото Сям’я разам) Дачка Дзіна Цімафееўна, нарадзілася ў 1936 годзе ў вёсцы Завод-Віравая. Скончыла Слаўгарадскую сярэднюю школу №1 і паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага на спецыяльнасць бібліятэказнаўства. Усё жыццё праработала загадчыцай бібліятэкі Дома Урада.
Старэйшы сын Міхась Цімафеевіч нарадзіўся ў 1938 годзе, таксама, скончыўшы Сярэднюю школу №1, пайшоў вучыцца ў сельска-гаспадарчы тэхнікум Марьінай Горкі, а пасля службы ў радах Савецкай Арміі, працягваў вучобу далей у Горыцкай сельска-гаспадарчай Акадэміі па спецыяльнасці эканаміст – вучоны аграном. Пасля заканчэння вярнуўся на радзіму, дзе пачаў працаваць галоўным эканамістам калгаса “Кастрычнік”. Пасля працаваў на розных пасадах: намеснікам старшыні па пытаннях сельскай гаспадаркі Слаўгарадскага райвыканкама, старшынёй калгаса “імя У.І.Ленініа” (в. Гайшын), кіраўнік упраўлення дзярж. Кантролю абласногоа камітэта Магілеўскай вобласці.
Дачка Нэля нарадзілася ў 1940 годзе, амаль перад пачатка Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Завод-Віравая. Закончыла сярэднюю школу №1, а пасля тэхнікум па спецыяльнасці “бухгалтар”. Працавала ўсё жыццё ў калгасе “Кастрычнік” Слаўгарадскага раёна.
Дачка Валянціна нарадзілася ўжо пасля вайны ў 1946 годзе. Вучылася ў Нова-Слабацкой васьмігадовай школе, а потым скончыла вучылішча горадзе Мінску. Пасля вучобы засталася працаваць на заводзе “Колибр” наладчыцай.
Шпакаў Анатоль Цімафеевіч нарадзіўся ў вёсцы Завод-Віравая ў 1953 годзе. Скончыў Нова-Слабацкую васьмігадовую школу. Вучыўся ў музычнай школе горада Слаўгарада па класу трубы ў Лабадаеў Анатоля Афанасьевіча і па класу баян у Кананкова Анатоля Сцяпанавіча, які ў той час быў дырэктарам музычнай школы.
Пасля васьмі класаў Анатоль Шпакаў паступіў у Жодзінскае ГПТВ-75 на спецыяльнасць слесар інструментальшчык з атрыманнем сярэдняй адукацыі. Пасля вучобы праходзіў прафесійную практыку на Жодзінскім БЕЛАЗе і адтуль быў прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у г.Барысаве. Падчас службы ў Савецкай Арміі быў прыняты ў кандыдаты членаў КПСС, а пасля арміі служыў у МВД г. Мінска.
На сваёй малай радзіме сустрэў дзяўчыну Пацёмкіну Людмілу Іванаўну і пакахаў яе на ўсё жыццё. Разам ідуць яны па жыцці амаль 43 гады. Вырасцілі дзяцей старэйшую дачку Дзіну (1975 г.нр.) і сына Андрэя (1980 г.нр.). Абодва скончылі Інстытут культуры ў г. Мінску і аддалі большую палову жыцця культурнай і асветніцкай працы. Маюць узнагароды Ганаровыя граматы Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі. Людміла Іванаўна Шпакава працавала кіраўніком Діцячай школы мастацтваў. Падчас яе кіраўніцтва Людмілай Іванаўнай былі створаны народыя калектывы “Крыніца” РЦКіНТ, “Асалода” (РайПО). Яна навучыла музыцыраваць

Матэрыял да друку падрыхтавала Стасенка Вера Сяргееўна, старшы навуковы супрацоўнік Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Фотаздымкі з сямейнага архіву Шпакава Анатоля Цімафеевіча
14.06.2018


Рецензии