Наследники Победы создают благо своим трудом

Нашчадкі Перамогі ствараюць дабрабыт для Радзімы сваёй працай.
Вера Стасенка
Закладзенае з маленства працалюбства праз бацькоўскае выхаванне – падмурак для развіцця асобы, што стварае дабрабыт краіны і ўсяго нашага грамадства.
Віталь Міхайлавіч Захарэнка нарадзіўся 5 лютага 1952 года ў вёсцы Шаламы-1 Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў працавітай сям’і калгасніка Захарэнка Міхася Іванавіча. Дзе заўсёды зберагаюць сямейныя традыцыі і шануюць вынікі добрай працы.
Віталь Захарэнка паспяхова скончыў 8 класаў Шаламоўскай базавай школы. Потым навучаўся ў Бабруйскім сельскагаспадарчым тэхнікуме на аддзяленні прамысловае і грамадскае будаўніцтва. Скончыў навучанне ў 1971 годзе па спецыяльнасці тэхнік-будаўнік. У гэтым жа годзе быў прызваны на службу ў рады Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту. Напачатку службы прайшоў навучанне ў Солнечнагорску і пасля заканчэння вышэйшых курсаў быў адпраўлены ў Падмаскоўе, парходзіць далейшую вайсковую службу. Тут быў прызначаны камандзірам узвода, таму у яго распараджэнне паступіла 40 салдат. За адказнасць да службовых абавязкаў праз паўгода атрымаў званне старшыны роты. У падчыненне Віталю Захарэнка было даручана 120 салдат, якіх трэба было карміці і апранаць і г.д. Праз год дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родныя Слаўгарадскія мясціны.
Працоўная біяграфія Віталія Міхайлавіча пачынаецца адразу пасля таго, як дэмабілізаваўся з радоў Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту.
У працоўнай кніжцы пазначана, што з чэрвеня 1973 па 1984 годы працуе ў рамонтна-будаўнічым упраўленні спачатку майстрам, а затым прарабам – кіраваў будоўляй у Слаўгарадскім раёне. За гэты час пад кіраўніцтвам Віталія Міхайлавіча былі праведзена рамонтна-будаўнічая праца адміністратыўных збудаванняў:
- “Масласыраробчы завод” (дырэктар Пажывілка Міхась Іосіфавіч);
- Праводзіўся штогадовы рамонт установы адукацыі “Слаўгарадская школа-інтэрнат” (дырэктар – Дадыка Пётр Ільіч);
- Будынак Слаўгарадскага РАУС і інш.
Адначасова праводзілася будаўніцтва новых, як кажуць “з нуля” гаспадарчых дамоў для жыццядзейнасці мясцовых жыхароў. Гэта быў асноўны паказчык для рамонтна-будаўнічага ўпраўлення.
Узведзены будынкі:
- у г. Слаўгарадзе па вуліцах Садовая-12, Чайкоўская-12, Калгасная-61, Панамарова-131, 125, 57; завулак Краснафлоцкі (Шкірманкову Ф.У.), вул. Ракасоўскага-48, 39/1; І-завулак Суворава-6А і іншыя.
- у вёсцы Папоўка, вул. Цэнтральная-18, дзе зараз жыве Плехава Аляксандра Васільеўна, якая доўгі час была старшыней Васькавічскага сельскага савета;
- у вёсцы Шаламы, вул. Цэнтральная-52, дзе зараз жыве Прачуханаў Міхаіл Адамавіч і іншыя.
А ўжо з мая 1984 года пачынае працу ў якасці намесніка кіраўніка Слаўгарадскага цэха зжыжанага паліва і праз 9 год становіцца кіраўніком гэтай арганізацыі. Пасля выхаду на пенсію ў 2012 годзе яшчэ некаторы час працуе на карысць роднага Слаўгарада.
А зараз Віталь Міхайлавіч вядзе актыўную дзейнасць па папулярызацыі паліўнай вытворчасці, з’яўляецца ветэранам газавай і паліўнай прамысловасці. Узначальвае ветэранскую грамадскую арганізацыю “Слаўгарадскай паліўнай і газавай прамысловасці”.
З пяшчотай і гонарам захоўвае Захарэнка Віталь Міхайлавіч пісьмо падзяку ад Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ад 20 сакавіка 2006 года. У пісьме “Выражаю Вам искреннюю признательность за активное и бескорыстное участие в работе инициативной группы по выборам президента Республики Беларусь.
Благодарю Вас за оказанную поддержку, принципиальную гражданскую позицию, целеустремлённость и инициативу.
Убеждён, что только совместными усилиями мы укрепим независимость и государственный суверенитет родной Беларуси, сохраним социально-экономическую стабильность в стране, сделаем нашу жизнь комфортной, уютной и счастливой.
От всей души желаю Вам крепкого здоровья, личного счастья и благополучия! Пусть в Вашем доме всегда будут мир, согласие и достаток! С уважением, Александр Лукашенко”
У красавіку 2022 года Захарэнка Віталя Міхайлавіча ўзнагародзілі нагрудным знакам “Ветэран газавай і паліўнай прамысловасці” і ў жнівеньскім нумары газеты “Вестник Могилевоблгаз” сярод ветэранаў надрукавалі постаць Захарэнкі Віталія Міхайлавіча, пенсіянера, які працаваў старшым майстрам па “ТоиР ВГ и ВГО ПУ “Славгородгаз”.
Улюблёны з маленства ў працу, ён жадае нашчадкам не здраджваць Радзіме і самааддана працаваць на карысць Рэспублікі Беларусь – заключае ў нашай гутарцы Віталь Міхайлавіч.
2. “Мы памятаем вас” – шанаванне гісторыі сям’і.
Трывалая грамадзянская пазіцыя патрыёта Захарэнка Віталя выхавана з малетства на сямейных традыцыях.
Захарэнка Віталь Міхайлавіч, вельмі шануе ўсё тое, што звязана з гісторыяй яго бацькоў і дзядоў. А біяграфічны лёс сям’і Віталя Міхайлавіча вельмі цікавы на падзеі, што могуць стаць прыкладам для выхавання нашчадкаў не толькі Слаўгарадскага раёну, але і нават Беларусі.
Віталь Міхайлавіч з пяшчотай і гонарам захоўвае навуковыя даследванні аб сям’і, што стваралі яго дзеці і ўнукі, якія занатавалі ў рэфератыўных матэрыялах праз успаміны сведкаў.
Навукова-даследчая праца “Мы помим о вас”, складзена па ўспамінах прабабулі Захарэнка Кацярыны Філіпаўны, вучнем 3 “Э” класа Церашонкам Аляксандрам (фотаздымак унука).
“Вайна – гэта вялікае гора, якое накрыла сваёй чорнай цемрай сем’і шматлікіх людзей”. Сям’ю Захарэнакі яна не абыйшла бокам.
Праўнук Аляксандр Церашонак піша, што прабабуля Кацярына нарадзілася і жыла да вайны ў вёсцы Шаламы. Прадзядулю звалі Логінаў Філіп. У іх сям’і было шасцёра дзяцей: тры сыны і тры дачкі. Старэйшы сын Павел нарадзіўся ў 1920 годзе, сын Андрэй – ў 1922 годзе, сын Іван – у 1924 годзе, дачка Алена – 1926 годзе, дачка Кацярына – у 1928 годзе, а дачка Вольга – у 1930 годзе.
Старэйшы сын Павел у 1939 годзе пайшоў служыць ў Чырвоную Армію, і, адразу ў 1941 годзе, трапіў на фронт. Пайшоў абараняць Савецкую радзіму. Ваяваў ён побач з казакамі, прайшоў усю вайну і жывы вярнуўся да дому. Паглядзеў на могілкі, дзе быў пахаваны брат Іван, і паехаў жыць да казакоў у горад Растоў-наДоне.
Прабабуля ўзгадвала ў якой вопратцы вярнуўся з фронту ў вёску Павел. На ім была прыгожая казацкая форма, штаны з лампасамі ды шашка. На грудзі свяціліся ўзнагароды.
Андрэй пайшоў на вайну ў чэрвені 1941 года. Усю вайну праслужыў тэлефаністам. Атрымаў чатыры ўзнагароды. Застаўся жывы і пасля вайны вярнуўся ў родную вёску Шаламы. Андрэй ажаніўся і ўсё жыццё працаваў у калгасе “Усход”. На працы атрымліваў толькі словы падзякі. Лічылі яго добрым прыгожым чалавекам і працаўніком. Але праз некаторы час пасля вайны трагічна загінуў.
Дачка Алена падчас вайны, у 1943 годзе, захварэла на тыф і памерла. У той час шмат людзей захворвалі гэткай хваробай, а лекаў і лекараў не было, каб лячыць тыф.
Калі прыйшла вайна ў вёску, дзе жыла мая прабабуля – ўзгадвае Аляксандр Церашонак, –  яе тата пайшоў ваяваць; пайшлі на фронт і два браты: Павел і Андрэй. Засталіся ў хаце маці, Іван (яму было 17 год), Вольга (ёй было 11 год) і Кацярына (ёй было 13 год).
Як толькі фашысты ўвайшлі ў вёску, то прынудзілі ўсіх браць нямецкія пашпарты. Усе родзічы, як і шмат хто з вёскі ўзялі гэтыя пашпарты. Але адмовіліся ўзяць пашпарт 30 жыхароў. Нямецка-фашысцкія акупанты загналі іх у турму ў Прапойск, што знаходзілася на тэрыторыі бальніцы. Потым прыгналі ў канец горада (зараз гэта месца знаходзіцці каля сельгастэхнікі) і пачалі па аднаму вызываць і прапаноўваць узяць пашпарт. Той, хто адмаўляўся, растрэльвалі. Такім чынам растралялі 29 чалавек у паасобку. І толькі самая апошняя дзяўчынка ўзяла пашпарт, і ёй захавалі жыццё. На той момант дзяўчынке было 13 год.
У 1942 годзе згарэла хата ў Шаламах, і ўся сям’я пайшла шукаць сабе жыллё. Іх узялі да сябе родзічы, якія жылі ў вёсцы Ганчароўка. У гэтай вёсцы заставаліся жыць да вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У верасні 1943 года ў вёску Ганчароўка прыйшлі нямецка-фашысцкія войскі, а ў вёску Урэчча ўжо падыйшлі савецкія… Паміж імі пастаянна ішлі несупынныя баявыя дзеянні. Акрамя таго ў Ганчароўцы разам з фашысцкімі захопнікамі знаходзіліся паліцаі.
22 верасня 1943 года Іван выйшаў з хаты, каб адшукаць каня, які заблукаў. Іван на той момант знаходзіўся ў Ганчароўке. Калі пачалася стральба, ён спужаўся і схаваўся пад танк. У гэты момант паблізу праходзілі немцы, а з імі быў паліцай. Паліцай пабачыў Івана і сказаў:
– Гэты хлопец дапамагае партызанам. Ён падкладваў міны, узрываў масты, краў жывёлу.
Фашысты схапілі Івана і пачалі біць. Замучалі яго жывым, потым зацягнулі ў кусты і застрэлілі. Пасля чаго ўвайшлі ў хату, жадаючы растраляць усю сям’ю за сувязь з партызанамі. Але за іх пайшлі на ўступкі іншыя людзі. Яны тлумацылі немцам, што тыя забілі невінаватага чалавека. І толькі пасля доўгага ўгаворвання жыхароў вёскі дзеці засталіся ўжывых. Яшчэ чатыры дні знявечанае цела Івана ляжала каля хаты. Вось такім чынам быў забіты ворагамі зусім нявінны чалавек. Можа той паліцай дужа моцна ненавідзіў Івана, а можа жадаў выслужыцца перад немцамі.
Засталіся толькі маці, Кацярына і Вольга – узгадвае аб мінулых падзея ваеннага перыяду Захарэнка Кацярына Філіпаўна. Ужо праз шэсць тыдняў ад гора і голаду памерла маці. Дзве дзяўчынкі трынаццаці і пятнаццаці год засталіся зусім адны. Яны вярнуліся зноў у сваю вёску Шаламы. Спаць прыходзілася пад адкрытым небам. Накрыюцца паўшубкам і спяць. Уранні прачнуцца, а іх зверху снегам зацярушыла. Разграбуць снег, знойдуць мерзлую бульбу і звараць. Так да вясны гнілой бульбай харчаваліся…
Успамінае унук і прапрадзеда Захарэнка Міхаіла Іванавіча, які нарадзіўся ў вёсцы Шаламы ў лістападзе 1924 года.
Яшчэ да вайны Міхаіл Іванавіч парацаваў зборшчыкам малака ў сваёй вёсцы. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Міхасю было 16 год. Паліцаяў у іх вёсцы не было. Кожную раніцу Міхась запрагаў коніка і ехаў збіраць па падворках малако, якое вёз не на малаказавод, а ў лес да партызан, за што партызаны былі ўдзячны хлопцу. Рызыка была вялікая, але ніхто з вёскі не выдаў Міхася за сувязь з партызанамі.
Юнакоў і дзяўчынак гналі на рабскую працу ў нямеччыну. А Міхась быў маленькага росту ды худы, выглядаў на 13 год. Гэта яго і выратавала.
У лістападзе 1943 года савецкія войскі вызвалілі вёску Шаламы. А 6 лістапада Міхася прызвалі ў дзеючую армію стралком ў 87 пагранічны полк. У жніўні 1944 года ў Польшчы на рацэ Одэр быў цяжка паранены, асколак трапіў у лёгкія (Фота даведкі аб раненні). Чатыры месяцы знаходзіўся ў шпіталі ў Іванаўскай вобласці.
У студзені 1945 года пайшоў ваяваць радыстам-тэлефаністам у 741 полк, які знаходзіўся ў Германіі. Дайшоў да Берліну і пасля заставаўся служыць у Германіі да 1946 года. Але з-за раненняў быў вызвалены ад вайсковай службы ў Германіі, таму вярнуўся на радзіму ў вёску Шаламы. Быў узнагароджаны 6-цю медалямі.
Пасля ранення ў ветэрана-франтавіка засталіся аскепкі: адзін вялікі аскепак знаходзіўся ў лёгкіх і два малыя засталіся ў галаве. Урач са шпіталя, які ратаваў жыццё Міхсю Іванавічу, сказаў, што калі ён хоча доўга жыць, то яму неабходна працаваць на свежым паветры. Таму Захарэнка Міхась Іванавіч адмовіўся ад працы на машыне і пайшоў працаваць на конеферму. Спачатку даглядаў коней, а праз 20 год яго прызначылі брыгадзірам паляводчыскай брыгады. А пасля за старанную працу  запрасілі ўзначаліць жывёлагадоўчую ферму, дзе працаваў да пенсіі. Пасля таго, як пайшоў на заслужаны працоўны адпачынак Міхась не змог сядзець без справы. Ізноў пачаў збіраць кожную раніцу малако і адвозіць на масласырадзельны завод на коніке…
А старыя людзі глядзелі яму наўздагон і ўзгадвалі, як гэты мужчына, яшчэ падлеткам у вайну збіраў малако і адвозіў яго партызанам. Так, ветэран-франтавік Міхась Іванавіч Захарэнка пражыў усё жыццё. Ажаніўся, выгадаваў двух дзяцей. А ў 2000 годзе ўрачы дыягнастыравалі цяжкае захворванне – рак. Амаль год Міхась Іванавіч змагаўся з хваробай, а 23 лютага 2001 года яго не стала.
Аб цікавым вайсковым выпадку падчас артпадрыхтоўкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны распавядаў унуку прадзядуля Міхась. Паўсюдна выбухі, стрэлы, а яму трэба было пракладваць сувязь, цягнуць катушку з тэлефонным шнурам. Выбухі пачалі уздымаць глебу зусім побач. Ён упаў на зямлю. І раптам амаль каля яго галавы падае вялізны асколак ад снарада. Толькі цуда выратавала яго ад смерці.
Прадзядуля па матулінай радаслоўнай, Сычоў Аляксандр Філіпавіч, нарадзіўся ў верасні 1910 года. Калі пачалася вайна, то ён вельмі жадаў пайсці на фронт. Але яму адказалі, што работа ў тыле ворага не менш значная. І яму далі бронь. Усе чатыры ваенныя гады Аляксандр працаваў дырэктарам завода ў Калюбакіна, дзе выпускалі медыцынскую іголку. Завод знаходзіўся пад Масквой. Адтуль медыцынскія іголкі ішлі на фронт, каб лячыць параненых салдат. Яго жонка, Сычова Вольга Аляксандраўна выхоўвала дзяцей. Напачатку вайны ў іх было ўжо чацвёра дзяцей: Віцька (памёр у вайну), Зіна, Ніна, Тома. Пасля вайны Аляксандр Філіпавіч застаўся працаваць на заводзе. Усяго ў сям’і Аляксандра і Вольгі Сычовых было 10 дзяцей. У 1980 годзе Аляксандр Філіпавіч зламаў нагу, якая дрэнна зажывала… Таму ў 1980 годзе ён памёр.
3. Унукі дследуюць лёс продкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны
У даследчай навуковай працы Свірыд Івана Дзмітрыевіча, навучэнца 1 “А” класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1, г. Слаўгарада”, пад кіраўніцтвам Церашонак Любові Вітальеўны (дачкі Захарэнка Віталія Міхайлавіча) пад назвай “Жизнь детей Великой Отечественной войны в объективе истории”, распавядаецца пра сям’ю Захарэнкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Даследванне тэмы пачалося з вывучэння ўспамінаў па кнізе “Никогда не забудем”, дзе занатаваныя аповяды па ўспамінах дзяцей вайны. Падчас успрымання зместу кнігі кожны вучань адчуў страх, гора, бездапаможнасць за лёс дзяцей, якія перажылі жудасці ваеннага ліхалецця. Расказы зусім маленькіх і дарослых сведкаў аб злачынствах, што нёс на родныя палеткі і хаты фашызм. Вельмі ўразіла вучняў пачатковых класаў сустрэча з Захарэнка Віталям Міхайлавічам – сынам франтавіка-ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Іванавіча, які быў 15-цігадовым падлеткам напачатку вайны.
3.1. Лёс дзеда Міхася ў гады вайны
Захарэнка Міхась Іванавіч, нарадзіўся ў 1926 годзе. Напачатку вайны Міхасю споўнілася 15 год. Жыў ён у вёсцы Шаламы Прапойскага раёна. Да вайны разам з астатнімі дзецьмі бегаў гуляць на луг і рэчку. Весяліліся да туль пакуль не сядзе сонейка. З усходам сонца дзеці разам з дарослымі пачыналі працаваць: пасвілі кароў, касілі атаву і сушылі сена, працавалі на палях. Міхась да вайны раненька падымаўся, запрагаў коніка і ехаў збіраць малако па хатах. Затым адвазіў на малаказавод у Прапойск.
 Але незнарок уранні дзеці пачулі рокат самалётаў. На твары ў дарослых з’явіліся слёзы і сум. З гэтага дня ўсмешкі нібыло ні ў аднога чалавека. Вясковыя мужыкі і хлопцы збіралі неабходныя рэчы ў заплечныя харчмяхі, абдымалі родных і крочылі ў гарваенкаматы. Цяпер працаваць па гаспадарцы засталіся ўасноўным дзеці разам з жанчынамі. Спаць было некалі – успамінае Віталь Міхайлавіч, – трэба было працаваць, каб карміць маці і малодшых братоў.
Однойчы восеньскім днём у вёску заехалі немцы. Яны пускалі чэргі стрэлаў з аўтаматаў, проста забаўляючыся. Дзеці баяліся выходзіць на вуліцу таму, што іх маглі проста забіць. Акупанты забіралі ў жыхароў вёскі: кароў, кур, гусей, качак, свінней. Хто паспеў, той захаваў хатнюю жыўнасць у лесе. З хат вывозілі ўсе харчы, акрамя тых, што былі схаваныя прама на гародзе ў зямлі. Маці заўсёды гаравала, бо не ведала чым карміць дзяцей. Людзі хадзілі па грыбы, па ягады, збіралі траву, каб накарміць сямью. На вуліцы не гулялі ў гульні дзеці, не было чуваць дзіцячага смеху. Юнакоў і дзяўчат-падлеткаў прымусова заганялі на працу ў Германію. Міхась быў малога росту і хударлявы, выглядаў на трынацацігадовага падлетка – гэта яго выратавала ад нямеччыны.
Немцы ў вёску наведваліся наездамі. Паліцаяў не было. Міхась кожную раніцу працягваў рабіць сваю справу – збіраць малако з падворкаў, якое адвозіў не на малаказавод, а ў лес. У лесе яго чакалі партызаны. Яны забіралі малако, за што дзякавалі яму. Усе ў вёсцы ведалі аб гэтым, але ніхто падлетка не выдаў фашыстам. Калі б немцы даведаліся, то ягоную сям’ю растралялі за сувязь з партызанамі.
24 лістапада 1943 года савецкія войскі вызвалілі вёску Шаламы. А 28 лістапада 1943 года Міхася прызвалі стралком ў 87 пагранічны полк.
На момант вызвалення Прапойска падлетку было 17 год. У 17 год на вайну не бралі, але Міхась сказаў, што яго дакументы згарэлі і, што ён нарадзіўся ў 1925 годзе (дадаў сабе яшчэ 1 год).
У жніўні 1944 года ў Польшчы на рацэ Одэр быў вельмі цяжка паранены. Пасля чаго трапіў у шпіталь у Іванаўскую вобласць, дзе лячыўся амаль 4 месяцы.
У студзені 1945 года ідзе ваяваць у якасці радыста-тэлефаніста 741 палка ў Германіі. Там Міхась і сустрэў перамогу. Да 1946 года заставаўся служыць у Германіі. Але раненні не далі працягваць вайсковую службу, таму Міхась Іванавіч вярнуўся ў сваю родную вёску Шаламы з шасцю ўзнагародамі.
Пасля ранення ў Міхася засталося тры аскепкі: адзін вялікі ў лёгкіх і два маленькіх – у галаве. Урач шпіталя сказаў яму тое, што калі хоча ён жыць доўга, то яму неабходна працаваць на адкрытым паветры. ферму. Пасля вайны ён працягваў кожную раніцу збіраць малако і адвозіць яго на завод. А старыя мясцовыя жыхары глядзелі яму ўслед і ўзгадвалі, як гэты мужчына ў вайну быў хлапчуком і дапамагаў партызанам.
Так ён пражыў усё жыццё. Пасля вайны ажаніўся, вырасціў двух дзяцей. Ва ўзросце 76 год памёр.
3.2. Лёс бабулі Кацярыны ў гады вайны
Логвінава Кацярына Філіпаўна  нарадзілася ў 1928 годзе і жыла да вайны ў вёсцы Шаламы Прапойскага раёна. Яе бацьку звалі Логвінаў Філіп. Было ў яго шасцёра дзяцей: Паўлік нарадзіўся ў 1920 годзе, Андрэй – у 1922 годзе, Іван – у 1924 годзе, Аленка – у 1926 годзе, Кацярына – у 1928 годзе, Вольга – у 1930 годзе. Тата на пачатку вайны пайшоў на фронт і не вярнуўся, прапаў бяз вестак.
Самы старэйшы брат Паўлік, у 1941 годзе пайшоў на вайну. Ваяваў ён разам з казакамі. Прайшоў усю вайну і жывым вярнуўся да хаты з узнагародамі.
Старэйшы брат Андрэй, пайшоў на фронт у чэрвені 1941 года. Прайшоў усю вайну і вярнуўся да хаты жывы. Атрымаў чатыры ўзнагароды.
Засталіся ў хаце маці – Логвінава Фёкла Андрэеўна, брат Іван (яму было 17 год), Вольга (было 11 год), Алена (было 15 год), і сама Кацярына, якой было 13 год.
Як толькі немцы ўвайшлі ў вёску Шаламы, то пачалі прынуждаць усіх жыхароў браць нямецкі пашпарт (аўсвайс). Кацярыніна сям’я, як шмат хто іншых узялі пашпарт. Тыя, хто адмаўляўся растрэльвалі.
У 1942 годзе згарэла хата ў Шаламах, і ўся сям’я пайшла шукаць сабе жыллё. Іх узялі да сябе родзічы, якія жылі ў вёсцы Ганчароўка. У гэтай вёсцы засталіся жыць да вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У верасні 1943 года ў вёску Ганчароўка прыйшлі нямецка-фашысцкія войскі, а ў вёску Урэчча ўжо падыйшлі савецкія… Паміж імі пастаяннаішлі несупынныя баявыя дзеянні. Акрамя таго ў Ганчароўцы разам з фашысцкімі захопнікамі знаходзіліся паліцаі.
22 верасня 1943 года Іван выйшаў з хаты, каб адшукаць каня, які зблудзіў. Іван на той момант знаходзіўся ў Ганчароўке, калі пачалася стральба. Ён спужаўся і схаваўся пад танк. У гэты момант паблізу праходзілі немцы, а з імі быў паліцай. Паліцай пабачыў Івана і сказаў:
– Гэты хлопец дапамагае партызанам. Ён падкладваў міны, узрываў масты, краў жывёлу.
Фашысты схапілі Івана і пачалі біць. Замучалі яго жывым, потым зацягнулі ў кусты і застрэлілі. Пасля чаго ўвайшлі ў хату, жадаючы растраляць усю сям’ю за сувязь з партызанамі. Але за іх пайшлі на ўступкі іншыя людзі. Яны тлумацылі немцам, што тыя забілі невінаватага чалавека. І толькі пася доўгага ўгаворвання жыхароў вёскі дзеці засталіся ўжывых. Яшчэ чатыры дні знявечанае цела Івана ляжала каля хаты. Вось такім чынам быў забіты ворагамі зусім нявінны чалавек. Можа той паліцай дужа моцна ненавідзіў Івана, а можа жадаў выслужыцца перад немцамі.
Засталіся толькі маці, Кацярына і Вольга – узгадвае аб мінулых падзея ваеннага перыяду Захарэнка Кацярына Філіпаўна.
Ужо праз шэсць тыдняў ад гора і голаду памерла маці (14 кастрычніка 1943 года).
Дзве дзяўчынкі трынаццаці і пятнаццаці год засталіся зусім адні.
Яны вярнуліся зноў у сваю вёску Шаламы. Спаць прыходзілася пад адкрытым небам. Накрыюцца паўшубкам і спяць. Уранні прачнуцца, а іх зверху снегам зацярушыла. Вырылі сабе зямлянку і пачалі ў ёй жыць. Разграбуць снег, знойдуць мерзлую бульбу і звараць. Так да вясны гнілой бульбай харчаваліся…
Улетку 1944 года дзвух дзяўчынак узяла да сябе ўдава, у якой былі два сыны. (Дадатак 11) З ёй дзяўчынкі жылі да таго часу, пакуль не вярнуліся з фронту браты.
У заключэнні навуковага даследвання пад назвай “Жизнь детей Великой Отечественной войны в объективе истории”, вучань 1-га класа Свірыд Іван Дзмітрыевіч прыходзіць да высновы, што характар чалавека-патрыёта раскрываецца ў залежнасці ад абставін. На прыкладзе аповяду аб сям’і Захарэнкі Міхаіла Іванавіча даведаліся аб тым, як было складана жыць дзецям у гады Вялікай Айчыннай вайны.
 Дзеці былі не абаронены перад здекамі нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Паміралі ад голаду і холаду, ад хвароб ад невыносных умоў жыцця.
Падлеткі давалі адпор нямецка-фашысцкім захопнікам, рызыкуючы не толькі асабістым жыццём, але і жыццём сваёй сям’і дзеля перамогі над ненавісным ворагам.
17.11.2022


Рецензии