Шлях станаулення музейнай справы
Дзяржаўная установа культуры “Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей” 16 красавіка 2014 года прыняла першы штат музейных работнікаў у складзе дырэктара Бітчанка Сяргея Міхайлавіча, галоўнага захавальніка фондаў Пагодзінай Марыны Фёдараўны, навуковага супрацоўніка Стасенка Веры Сяргееўны. Праз тыдзень выконваць абавязкі дырэктара музея пачала Стасенка Вера Сяргееўна, бо Сяргей Міхайлавіч зволіўся.
Пабудаваны музей, як асобны будынак з адпаведнымі тэхнічнымі і тэхналагічнымі параметрамі, якія неабходны для ўтрымання фондавых калекцый і стварэння экспазіцыйнай прасторы для наведвальнікаў амаль на 230 м. кв.
Згодна разпрацаваных УК “Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава” навуковай Тэматыка-экспазіцыйнай Канцэпцыі і мастаком Васілём Камаровым Мастацкай Канцэпцыі ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі напаўняюцца гістарычным і краязнаўчым зместам экспазіцыі 6-ці залаў: “Прырода і археалогія”, “Гісторыя і этнаграфія”, “У складзе Расійскай імперыі”, “Станаўленне Савецкай улады ў Прапойскай воласці Быхаўскага павета. Край у 20-30-я гады ХХ ст. Прапойскій раён у гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Раён у складзе БССР 1960-я – 1991. Развіццё раёна на сучасным этапе”, “Выставачная зала”.
У Выставачнай зале 14 жніўня 2015 года першыя наведвальнікі знаёміліся з мастацкімі творамі земляка Леаніда Гоманава. А ўжо 6 лістапада 2015 года для аматараў ваеннай гісторыі адчыніла дзверы экспазіцыйная зала “Станаўленне Савецкай улады ў Прапойскай воласці Быхаўскага павета. Край у 20-30-я гады ХХ ст. Прапойскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Вялікую працу зрабілі мастакі “Мастацкай майстэрні Мікалая Сяднёва” і прадпрыемства па вырабу мэблі для музейных экспазіцый прадпрымальніка Углікава Е.Д. Над тэматыка-экспазіцыйным комплексам працавала каманда начале з вядучым навуковым супрацоўнікам Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея Бураковай Аляксандрай Сяргееўнай, а таксама са старшым навуковым супрацоўнікам Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея Чарняўскай Вольгай Аляксандраўнай, мастаком Аляксеем Кандаковым і старшым навуковым супрацоўнікам Стасенка Верай Сяргееўнай.
У 2016 годзе быў прадстаўлены для наведвальнікаў тэматычны комплекс “Этнаграфія” залы “Гісторыя і Этнаграфія”. Зрубныя сцены, подыумы стварылі мастакі “Мастацкай майстэрні Сяднёва М. М.” Дызайн тэматычнай экспазіцыі “Этнаграфія” распрацаваны мастаком Васілём Камаровым, які кансультавала Рыбакова Святлана Барысаўна, дырэктар УК “Магілёўскі абласны музей Этнаграфіі”.
У красавіку 2017 года тэматычны куток “Чарнобыль – трагедыя, подзвіг, папярэджанне…” адкрыў экспазіцыйную залу “Раён у складзе БССР 1960-я – 1991. Развіццё раёна на сучасным этапе”.
У 2018 годзе адкрыты тэматычны комплекс “Ими гордится Славгородчина”, прымеркаваны да Года малой радзімы пры фінансавай падтрымцы дабрачыннай арганізацыі “Фонд міру”.
У лютым 2020 года была адкрыта зала “Археология и природа”, а ў 2021 годзе “Раён у складзе БССР 1960-я – 1991. Развіццё раёна на сучасным этапе”.
З 2015 года ў Выставачнай зале штогод праводзяцца тэматычныя выставы, прысвечаныя дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь, якія распрацоўваюць і фарміруюць навуковыя супрацоўнікі музея з матэрыялаў і прадметаў музейных калекцый асноўнага фонда Слаўгарадскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, прадметаў музейнага значэння, якія перадаюць землякі і жыхары раёна.
Як пастаянна дзеючыя, так і часовыя экспазіцыі напоўненыя прадметамі розных калекцый: “Прадметы бытавання”, “Этнаграфія”, “Фалерыстыка”, “Дакументы”, “Фотадакументы”, “Друкаваныя выданні”, “Нумізматыка”, “Археалогія”, “Адзенне” і іншыя. На 1 чэрвеня 2023 года ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музее асноўны фонд налічвае 1940 прадметаў музейнага значэння.
Археалагічныя знаходкі Слаўгарадскай зямлі: зуб маманта, вострадонная частка керамічнай пасудзіны, упрыгожванні жанчын перыяду Кіеўскай Русі зацікавяць наведвальнікаў старадаўнасцю і гістарычнай значнасцю.
Сумесная навукова-даследчая праца па гісторыі вучняў ДУА “Сярэдняя школа №2, г. Слаўгарада” і старшага навуковага супрацоўніка музея Стасенка Веры Сяргееўны дапамагла стварыць макет “Гарадзішча “Замкавая гара ў ХVІ ст.”, што раскрывае гістарычнае мінулае напачатку Новага часу.
Цікавымі прадметамі музейнага значэння з’яўляюцца ручнікі-набожнікі, якія ткаліся і вышываліся жанчынамі з вёсак Благадаць і Старая Каменка яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя. Таксама наведвальнікаў тэматычнай экспазіцыі “Этнаграфія” уражваюць аўтэнтычныя кросны, што занітаваныя ў дзве ніты, на якіх спрабуюць ткаць госці па жаданню пад наглядам супрацоўніка музея.
У фодасховішчы захоўваецца калекцыя постэраў мастацкіх партрэтаў Фёдара Тулава, арыгіналы якіх прадстаўлены ў лепшых музеях Расіі і іншых краін свету. Нават копіі карцін заахвочваюць зацікаўленых і прыпыняюць на некаторы час вока гледача.
Фотадакументы пачатку ХХ стагоддзя ў перыяд станаўлення Савецкай улады ў Прапойскай воласці Быхаўскага павета раскрываюць гісторыю рэвалюцыйнага руху. Фотаздымкі першых актывістаў Сарокіна Сяргея Лаўрэнцьевіча, Шэкава Анатоля Цярэнцявіча, Феакцістава Іллі Ільіча і іншых, якія выступалі за стварэнне новага грамадства і барацьбу супраць памешчыцкага прыгнёту, прадстаўлены на пілоне і датуюцца пачаткам ХХ стагоддзя.
Побач з пілонам “Калектывізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці” знайшлося месца і для канявода саюзнага значэння Мікіты Ермалаевіча Батоўкіна, імя якога славілася далёка за межамі Прапойскага раёна. За добры доглад лепшай пароды коней і стварэнне ў калгасе “Кастрычнік” конефермы Мікіта Ермалаевіч узнагароджаны ордэнам Леніна. У 1939 годзе лошадзі з Прапойска былі прадстаўлены на Усесаюзнай выставе народнай гаспадаркі ў горадзе Маскве. Двойчы каневод Батоўкін М. Е. выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. У вітрыне стрэмя ад конскай збруі, якое належала непасрэдна вядомаму конюху М. Е. Батоўкіну.
Тэматычна-экспазіцыйны комплекс “Прапойскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны” быў адкрыты для наведвальнікаў 6 лістапада 2015 года і прадстаўлены экспазіцыйнай прасторай па 8-мі тэмах:
- Абарончыя баі на тэрыторыі Прапойскага раёна
- Акупацыйны рэжым на тэрыторыі края
- Патрыятычнае падполле ў Прапойскім раёне
- Партызанскі рух на тэрыторыі края
- Вызваленне Прапойскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, сустрэчы ветэранаў
- Слаўгарадскі раён у канцы 1940 – 1950-х гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі.
Пасёлак гарадскога тыпу Прапойск быў захоплены нямецкімі войскамі ў сярэдзіне жніўня 1941 года, і акупацыя працягнулася 2 гады і 3 месяцы - да 25 лістапада 1943 года. Камендантам горада быў прызначаны садыст Ханс — фольксдойчэ з Паволжа. Падчас акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Прапойску гета.
Горад і раён былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі 10-30 лістапада 1943 года. Злучэннямі 3-й арміі (генерала Гарбатава А.В.) і 50-й арміі (Болдзіна І.В.) Беларускага фронту пад камандаваннем маршала Ракасоўскага К.К. Вызваліўшы Краснаполле і Чэрыкаў, 1 кастрычніка 1943 года, Чырвоная Армія выйшла да межаў Прапойскага раёна. У Прапойскі раён увайшлі войскі дзвюх армій: 3-й і 50-й. Мяжа падзелу паміж імі праходзіла па шашы Масква-Варшава і рацэ Сож. Да 3 кастрычніка 1943 года, калі скончылася Бранская наступальная аперацыя, былі вызвалены населеныя пункты Прапойскага раёна, размешчаныя на левым беразе рэк Проня і Сож. Гэта вёскі Гіжэнка, Целяшы, Ляцягі, Бярозаўка, Аляксандраўка-1 і Аляксандраўка 2-я, Ходараў, Дабранка, Крэмянка, Каменка, Кліны, Старынка, Сычын.
26 кастрычніка 1943 года на поўнач ад Прапойска ў раёне в. Рабавічы праціўнік прадпрыняў дзевяць контратак супраць 334-га гвардзейскага палка 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі, які наступаў. Пры ўтрыманні на захопленага плацдарма здзейсніў свой подзвіг наводчык 45-мм гарматы гвардыі радавы Панамароў Пётар Ціханавіч, які пасмяротна ўзнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза.
Камандзір 362-й дывізіі, высокі, поўны генерал В. Н. Далматаў, добры камандзір і выдатны таварыш, даносячы мне на трэці дзень аб занятай вёсцы Рудня, паставіў незвычайную ўмову: - Горад Прапойск не ўваходзіць у паласу нашага войска, але мы можам ім авалодаць пры ўмове, што вы не будзеце ўзбуджаць хадайніцтва аб прысваенні дывізіі наймення Прапойскай. Вядома, я яму гэта абяцаў, і ў трынаццаць гадзін таго ж дня (25 лістапада 1943 года) дывізія авалодала горадам Прапойск, а да зыходу дня заняла вёскі Шэломы і Ржаўка. [Горбатов, А.В. Годы и войны. – Москва : Воениздат, 1989].
Далёка за межамі Магілёўскай вобласці і нават Беларусі, стаў вядомы невялікі гарадскі пасёлак Прапойск. Слаўную сучасную назву Слаўгарад здабыў падчас ваеннага ліхалецця ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Як сцвярджаюць архіўныя пісьмовыя крыніцы – загад аб замене назвы ад імя Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР быў зацверджаны 23 мая 1945 года подпісамі кіраўнікоў, як раз за месяц да пераможнага шэсця, што прайшло на Чырвонай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня і азначыў капітуляцыю нацысцкай Германіі.
Пасля вайны сваёй непахіснай воляй і самаадданай працай слаўгарадчане на асабістых плячах вынеслі цяжар разбурэння знявечаных Вялікай Айчыннай вайной беларускіх гарадоў і вёсак. Пасляваенная гаспадарка Прапойскага раёна пачала аднаўляцца адразу, як вызвалілі тэрыторыю ад паганага ворага. Ужо ў 1944 годзе Прапойскай МТС (машына-трактарнай станцыі) па выніках работ за год былі ўручаны пераходны Чырвоны Сцяг Магілёўскага абкома КПБ і прэмія ў памеры 10000 рублёў.
На 1945 год калектыў МТС узяў на сябе яшчэ больш высокія абавязкі і звярнуўся да ўсіх калектываў машына-трактарных станцый рэспублікі з прапановай “уключыцца ва ўсебеларускае сацыялістычнае спаборніцтва за ўзорную падрыхтоўку і правядзенне веснавой сяўбы, за выкананне і перавыкананне плана трактарных работ у 1945 сельскагаспадарчым годзе, за хутчэйшае аднаўленне МТС і калгасаў і ператварэнне машына-трактарных станцый ва ўзорныя, культурныя прадпрыемствы на вёсцы” [Памяць. Слаўгарадскі раён, с. 483].
У пасляваенны час аднавілі работу магазіны, сталовыя, кафэ, якія абслугоўвалі дабразычлівыя гасцінныя жыхары раёна. Адрадзілі і захавалі для нашчадкаў фабрыкі, заводы, сельскія кааператыўныя гаспадаркі. Для сацыяльнага развіцця і культурнага жыцця аднавілі школы, дзіцячыя сады, бальніцы, ФАПы, клубы і бібліятэкі.
Урад высока ацаніў працу ў розных галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі і культуры слаўгарадчан.
Раён ганарыцца шасцю героямі Сацыялістычнай працы, два з іх Беганскі і Марушэнка праявілі сябе ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Слаўгарад - невялікі горад, які размясціўся ў месцы ўпадзення ракі Проня ў Сож у 76 кіламетрах на поўдзень ад Магілёва. Насельніцтва мястэчка, наведванне якога ўключана ў мноства тураў па Магілёўшчыне, складае каля 8 тысяч чалавек.
Славутасцю горада з’яўляецца будынак парафіяльнай школы ў Слаўгарадзе, пабудаванай пры царкве Раства Багародзіцы ў канцы XVIII стагоддзя. У сярэдзіне XIX стагоддзя, калі праз горад была пракладзена шаша, была пабудавана паштовая станцыя ў Прапойску, убачыць якую ў першапачатковым выглядзе можа сёння любы турыст, які выбраў адпачынак у Беларусі. А ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі Слаўгарада кожны ахвочы зможа пазнаёміцца з рэдкімі экспанатамі, а таксама з легендамі і традыцыямі.
Так, музейная прастора, а гэта амаль 230 м. кв., паступова ўладкоўваецца на палічках, вітрынах, стылажах і дыярамах, каб перадаць гістарычную праўду мінуўшчыны Слаўгарадскага краю.
08.06.2023
Свидетельство о публикации №225021202027