Маладыя дубкi

Маладыя дубкі ў цёмным лесе,
Каранастыя, каржакаватыя...
Адраджаецца дуб на Палессі,
Землякі мае невінаватыя.

Колькі год вырубалі дубравы,
То палякі, то немцы – ох, сквапныя...
«Гаспадар» той часовы няправы,
Намаганні ж яго вельмі трапныя.

Адраджаецца маці-прырода,
Дубы дужыя, тоўстыя, гонкія...
Прывітанне шле маці-парода...
Галасы птушак чыстыя, звонкія.

Маладыя дубкі ў цёмным лесе,
Жаралістыя, шыракаплечыя...
Адраджаецца дубам Палессе,
Лес, які быў вайной пакалечаны.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →