Капэрта
Ранкам , пайшоў на шпацыр.
Гадзіна па раёну. Дасканалы шлях. Аніякіх думак. Паўзу. Марозчык вухі кусае. Былыя яўрэйскія могілкі, як напамін, мы - ёсць. Няміга, гаротніца з веку ў век. Ракаўская з пабамі і неіснуючым джаз-клюбам. Юбілейная плошча, якая памятае ўсё і ўсіх.
Амэн.
Штурхую немазаныя рыпучыя шэрыя дзьверы пад'ездза, адмукаю шэрую паштовую скрыню. Шэрая капэрта падае на шэрую далонь. Сунусь у шэрым ліфце на свой шэры паверх. Адрываю края. Шэрая капэрта. Шэры аркуш.
І як лапкі верабейкі - шэрым атраментам літаркі: Мацур, падла, табе - гамон.
Я прысеў на кукішкі. Гамон, дык гамон. Нешта стрыкае ў галаве. І мільёны зорак запальваецца...
Менск, ты маеш рацыю.
Свидетельство о публикации №225021301483