Скрыжаваннi
Усю ноч прастаяў на скрыжаванні на ўскраю горада. Ачмурэў. Можа на Уручча, можа на Масюкоўшчыне, ці нейдзе на Цагельні ў слуцкім напрамку. На чырвоным святлафору. Стаў. Ніхто не спяшаўся паехаць і прамчацца ні з лева ні з права. . Неба панавясіла на сябе зорак. Мароз іскрыў крышталямі солі на дарозе ў святле фар.
Я ўзіраўся наперед, у далеч Усходу, ці Захаду? Можа адтуль хто намерыўся наведаць мой сон і з яго набліжэннем запаліцца доўгачаканы зялёны? Але нікога няма. Я разнерваваўся. Выйшаў з самахода. Аббег вакол. Дызель роўна муркатаў. І дымок павольна расцякаўся па асфальце, утвараючы мокрую пляму.
Тады я павярнуў ключ і выключыў гукі Дворжачка ў магнітоле. Зрабілася ціха. У кішках матора нешта каўкнула і сьціхла.
І такая цішыня ўсталявалася.
Скрыжаванне. Шэрыя будынкі з чорнымі нежывымі вокнамі. Я адчуў як б'ецца мерна маё стомленае сэрца і кроў, так кроў, цячэ па жылах, я паварушыў пальцам на назе і адчуў холад. Холад ўздымаецца ад споду самаходу. Павольна, ільдом ўздымаецца да каленаў, потым у пахвіну. Вось ён залез да лёгкіх, я глыбока ўздыхнуў і закрычаў што ёсць моцы. Затрымцелі балюча ныркі. Холад, калючы холад , пракраўся ў Мае вочы і прымусіў павярнуць галаву ў бок. На пераходзе, увесь бліскучы ў святле зорак і чырвонага святла стаяў велізарны кудлаты чорны кот, хвост яго быў распушаны і ўздымаўся бейсболнай бітай угору. Жоўтыя д'ябальскія вочы ўтапырыліся на мяне і трапілі падступна ў мазгі.
- Чакаеш? Чакаеш! Дык вось я і прыйшоў...
Я прачнуўся. Сон быў мой моцны. Я расплюшчыў вочы.
Каска. Халодная роба. Кірзачы. Лапата.
- Давай, Пятровіч, варушы булкамі. Капаць доўга. Рарытэт. Казалі акуратна. Пашкодзіць ніяк нельга. Майстар закурыў і выпусціў струмень дыму ў марознае неба.
Я агледзеўся. Завод Кірава глядзеў на мяне выбітымі вокнамі. Быў тут на практыцы. У 80х. Закінутыя цэхі. Побач струменіцца рака Свіслач, забірае крута паўвыспы. Там, дзе назаўсёды атабарыліся кітайцы. Дзе ёсць іхні квартал. Назаўседы. На тым беразе ціха і сьцежкі з лаўкамі. Станцыя хуткай дапамогі. Пенсіянеры раёна пыжыкавых шапак зкамянелі ў чаканні...
Як і не прайшло сорак год.
Мы знялі старую глебу. На глыбіні мэтра з'явіліся знаёмыя вусы і нос.
Перакур быў наш хуткі.
Нос рос. І вусы таксамагадаваліся па хвілінах.
Да вяртання на Цэнтральную плошчу , па ранейшаму, заставалася 1953 мэтры.
Ішоў люты дваццаць пятага.
Свидетельство о публикации №225021501830