Удивительные легенды о родной стороне
Цудоўныя мілагучныя гісторыі распавядаюць мясцовыя жыхары, якія жывуць у горадзе, што ўзвышаецца над Сожам, да якога прытулілася, нібы ў пацалунку прыгажуня Проня.
У свеце шмат захапляльных мясцін, прыбраных у зеляніну лясоў і мурожніх траў, рознакаляровых палеткаў, квяцістых садоў і лугоў, што наталяюць сэрцы вандроўнікаў, якія падарожнічаюць па нашай краіне. Кожны чалавек знаходзіць для сябе адмысловыя кваявіды і заахвочваецца дзіўнымі паданнямі аб роднай старонцы. Як бы та ні было, але цягнецца думкамі і памкненнямі да тых успамінаў, якія чапляюцца за маладосць, і нават дзяцінства.
Змяняецца навакольнае грамадства, якое перайшло праз межы розных навуковых адкрыццяў. Шмат чаго магчыма знайсці на прасторах Сусветнай інтэрнэт сетцы, але не кранаюць цеплынёй унутраны свет чалавека далягляды іншаземных утульных “прысмакаў”, бо ўсё гэта не роднае, не сваё.
Калі пашукаць на гістарычнай або геаграфічнай карце назву “Прапойск”, то зразумела стане кожнаму, што паўтору вы не знойдзіце, як і горада на карце Беларусі з узнёслай назвай “Слаўгарад”.
Услаўляе горад Слаўгарад і блакітнага колеру вадзіца з крыніцы, якая шукае выйсце на паверхню зямлі непадалёк ад ракі Сож.
А мясцовыя жыхары з пяшчотай ды клопатам захоўваюць цудадзейную крынічную вадзічку, шануюць ды славяць яе спевамі ды малітвамі. Штогод да крыніцы прыязджае шмат наведвальнікаў і кожны са сваімі памкненнямі, пажаданнямі ды марамі. Усіх ацаліць студзёная вадзіца з блакітнай крынічкі.
Са старадаўніх часоў вада была спадарожніцай для чалавека. Таму і з’яўляліся з вуснаў продкаў быліны і легенды пра ваду. Мясцовыя жыхары ўзгадваюць нават час, калі на зямлі жылі волаты. Якія па легендзе, як і раней, аралі зямельку, збіралі ўраджай, а ўвосень сватоў засылалі, так, і зараз перадаецца традыцыя любові да працы чалавека на зямлі. Акрамя таго, нібы ў казцы, дзяўчына прыносіць сябе ў ахвяраванне дзеля будучага шчаслівага жыцця, але супраць заганы і падману: “Лепш крыніцай людзям служыць, чым з нялюбым жыць”. Дзяўчына-волат параўноўваецца з зямелькай, а жаніхі-волаты з цемрай і святлом. Калі цемра перамагае святло, дзяўчына ахвяруе сябе на карысць святла і тым, перамагае цемру.
Крыніца – глыток святла, надзеі і дабрадзеі, якія неабходныя для добрага адчування чалавеку. Сэнс гэтай быліны або легенды ў тым, каб кожны чалавек, у якім ідзе ўнутраная барацьба цемры над святлом змог паверыць у міларэрнасць высакароднага светлага пачуцця і адчуць палёгкасць. Адагнаць змрочныя думкі, якія хвалююць людзей, ачысціцца і пайсці ў свет з добрымі, чыстымі намерамі. Вось у чым сутнасць ачышчальнай сілы вадзіцы з блакітнай крыніцы.
Вера Стасенка, член МГА “Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтва”
09.06.2023
Свидетельство о публикации №225021600029